Рушы, леапардавы прынт, скура, блэйзеры, бостан футбэд, выцерты джынс — не рандомныя словы ў адным сказе. У трэндах вулічнай моды ў гэтым годзе – зноў класічныя лініі, шматслойнасць і паветраныя сукенкі. Штаны-карга, гарсэты, кроп-топы і колер хакі засталіся ў 2023. Hrodna.life сабраў падборку модных трэндаў з вуліц Гродна.

Абутак Boston Footbed

Мода і камфорт ад Boston Birkenstock – выдатны варыянт для прагулак па вячэрнім Гродне.

Лёгкі белы

Лёгкі белы зноў у трэндзе, толькі акуратна спалучайце такія сукенкі і спадніцы з чырвонымі прадметамі адзення.   

Пацёрты джынс

Выцерты джынс і адкрытая талія — паступовы сыход ад Y2K-стылю, навеянага 2000-мі.

Блэйзеры і вечная класіка

У такіх трэндах сваё месца зоймуць класічныя блэйзеры і мінімалізм.

Касцюм

Выбраць прыдатны касцюм для мужчыны – справа няпростая. Затое ў ім заўсёды можна выглядаць стыльна.

Бэжавы трэнч

Можна мільён разоў пажартаваць пра бэжавы тренч, але ён выдатна ўпішацца ў любы стыль.

Леапард у горадзе

Леапардавы прынт – трэнд, які дагэтуль папулярны на вуліцах Гродна.

Family-look

А вы збіраеце вобразы для ўсёй сям’і?

Нешта на шматслаёвым

Стылісты раяць спалучаць шматслойнасць з падоўжанымі лініямі і невялікімі сумачкамі.

Скура разнастайная

Скура ў гэтым сезоне ў трэндзе ў цёплых адценнях, але Гродна — яркі горад са сваім бачаннем трэндаў.

Рушы і капры

Самы складаны і элегантны элемент нашай падборкі – спалучэнне лёгкасці, элегантнасці і класічных прынтаў.

Аксэсуары

Прычоска і аксэсуары – і са звычайнай белай майкай вы будзеце выглядаць стыльна.

Чытайце таксама: Як вы разбіраецеся ў модзе і ці ведаеце яе гісторыю?