У трэндзе: мода на подыуме і ў смартфоне

Актуальным модным тэндэнцыям імкнуцца адпавядаць не толькі тыя, хто вырабляе вопратку, але і тыя, хто гэтую вопратку пасля носіць. А калі прыгледзецца, відавочныя паралелі з апошнімі подыумнымі трэндамі можна знайсці літаральна ўсюды. Напрыклад, у абноўленай лінейцы тарыфных планаў «Камфорт» ад velcom. Свет мабільнай сувязі апынуўся неверагодна блізкі да свету моды. Дакажам гэта на канкрэтных прыкладах.

1. У гэтым сезоне на модных подыумах балем кіруе практычнасць: спартыўна-гарадскі стыль, свабодны крой і зручнасць. Не выпадкова на піку моды апынуліся такія матэрыялы, як дэнім, скура, трыкатаж і нават неапрэн (так-так, той самы, з якога вырабляюць гідракасцюмы!). Самае неверагоднае, што з іх дызайнеры майструюць не толькі паўсядзённае адзенне, але і вячэрнія строі.

fashionotography.com
Гэтая ж рыса стала лейтматывам новага пакалення тарыфных планаў «Камфорт». Абаненты могуць не проста карыстацца тым ці іншым гатовым наборам паслуг, а гнутка прыстасоўваць тарыф пад сябе, свой лад жыцця і свае патрэбы. Карыстацца мабільным інтэрнэтам, актыўна размаўляць унутры сеткі або тэлефанаваць абанентам іншых аператараў, перапісвацца ў мэсэнджарах або мець зносіны ў сацыяльных сетках — усё гэта цяпер можна рабіць з камфортам!

2. Актуальная асаблівасць сезона вясна-лета 2019 — папулярнасць празрыстых фактур. У тых ці іншых відах іх выкарыстоўваюць практычна ўсе дызайнеры, прычым не толькі ў жаночых, але і ў мужчынскіх калекцыях. Канкрэтныя трактоўкі гэтай тэндэнцыі гэтак жа разнастайныя, як і папулярныя: шыфон і вініл, карункі і фацін, разнастайныя сеткі, устаўкі, махры…

free-magazine.info
Да лінейкі «Камфорт» гэтая тэндэнцыя пасуе «на ўра»: адсочваць і кантраляваць, колькі і за што вы плаціце, якія аб’ёмы паслуг спажываеце, стала яшчэ лягчэй: нявыкарыстаны трафік не знікае, а назапашваецца і пераносіцца на наступны месяц, а даступныя пакеты паслуг карыстальнікі выбіраюць і падключаюць сабе самі.

3. У гэтым сезоне ў модзе складаныя, шматгранныя вобразы і нечаканыя спалучэнні ўсяго з усім: кветак, прынтаў, фактур і саміх прадметаў гардэроба. Сукенка са штанамі ці красоўкі з вячэрняй сукенкай — чаму б і не, калі так зручна? Або камплект адначасова ў кветачку і ў гарох — лёгка, калі так падабаецца!

culturecouture.fr
Як дызайнеры ў гэтым сезоне гуляюць з кветкамі і стылямі ў рамках аднаго вобраза, карыстальнікі тарыфных планаў абноўленай лінейкі «Камфорт» могуць «пагуляць» з даступнымі опцыямі, як з канструктарам. У лінейцы існуе мноства разнастайных опцый, якія можна падключаць да базавых тарыфаў у любых спалучэннях.

4. Гэты сезон падарыў прыхільнікам моды новую трактоўку канцэпцыі оверсайз: зараз за ёй стаіць акцэнт на аб’ём: кардзіганы, свабодныя паліто і пінжакі цяпер на піку папулярнасці! Стаўка на аб’ём у гэтым сезоне «згуляла» ў калекцыях большасці дызайнераў: модны сілуэт ствараюць «выдзіманыя» ліфы і рукавы, шматлікія складкі, рушы, валаны.

mylitta.ru
Новае пакаленне «Камфортаў» ідзе той жа дарогай: інтэрнэт-трафіку ў рамках прадаплочаных пакетаў стала па-сапраўднаму шмат. 1, 7, 15, 30 ГБ — трафіку будзе столькі, колькі вы захочаце! А калі трэба больш, даступныя дадатковыя пакеты безлімітаў: на сацсеткі, мэсэнджары, відэа, музыку — ці на ўсё адразу!

5. І, нарэшце, яшчэ адна яркая дэталь надыходзячага сезону — ручная работа. У трэндзе зноў вязаныя рэчы, ад швэдраў буйной вязкі да вытанчаных сукенак з карункавых матываў, выкананых кручком. Прычым гэтыя рэчы адрозніваюцца нестандартнасцю і яркай індывідуальнасцю і нічым не нагадваюць сумны «бабулін» стыль.

Гэтак жа індывідуальныя і тарыфы «Камфорт»: кожны карыстальнік можа стварыць унікальны план, узяўшы за аснову адну з чатырох базавых прапаноў і дапоўніўшы яго патрэбнымі менавіта яму дадатковымі магчымасцямі.

fashion-woman.com
Як бачым, актуальныя модныя павевы знаходзяць сваё адлюстраванне не толькі на подыумах, вітрынах і ў малюнках глянцавых часопісаў. За нашымі патрэбамі ўважліва сочаць у тым ліку і мабільныя аператары — каб прапаноўваць па-сапраўднаму зручныя і запатрабаваныя тарыфы.


УНП — 101 528 843

УП «Вэлком»



Китайская косметика получила большую популярность по всему миру. Китайский бренд косметики bioaqua предлагает вам широкий выбор косметических средств для красоты вашей кожи


Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025