Навучэнкі студыі Кацярыны Забелінай працягваюць дапаўняць свае малюнкі экспанатамі з музея. Скетчы могуць дапамагчы захаваць калекцыю пабытовых рэчаў з мінуўшчыны ад распродажу. Гэтым разам побач з пірожнымі з’явіліся кілішкі і стограмовікі ў падстаканніках.
Са словаў Януша, у канцы 70-х — пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя іх выкарыстанне ўвайшло ў моду. Дадавала шляхетнасці простаму гарадскому быту. «Я сам з такіх пры самавары піў! Гарэлку», — Януш смяецца і блішчыць вачамі, выбіраючы экспанаты. Ці то ён жартуе, ці праўду кажа - не адгадаеш. Бо далей — проста з моста — пачынае спяваць пра Машу пры самавары.
А ўжо на парозе ізноў аклікае, працягваючы імправізаваны канцэрт. Аказваецца, сабачка пры музеі таксама ўмее спяваць.
Карацей, з музея Януша нельга сысьці ў кепскім настроі. Калі раптам хандра накаціла, то варта наведаць і парадавацца жыццю разам з гаспадаром і яго рэчамі, што шмат ведаюць пра жыццё.
Што да новых скетчаў, то даўнішнія шкляначкі з’явіліся і на іх.
Да прац пачаткоўцаў дадаліся і больш сталыя работы — акварэльны малюнак Кацярыны Забелінай і пастэль ад Юліі Коўш.
Яшчэ адна добрая навіна ў тым, што на мінулым тыдні на адну з прац галерэі знайшоўся пакупнік. Аўтарка малюнка, Віка Кергет, якая вучыцца маляваць у Дар'і Іманавай, была вельмі ўсцешана тым, што яе працу захацелі набыць. Так што першае ахвяраванне для захвання калекцыі зроблена, а вось гэты скетч застанецца надалей толькі ў нашай віртуальнай галерэі.
Калі і вам прышоўся даспадобы нейкі малюнак, то яго таксама можна набыць. Напішыце на нашу паштовую скрыню info@hrodna.life — і мы звяжамся з аўтарам, каб вы маглі атрымаць малюнак, і з Янушам, каб ён атрымаў ваша ахвяраванне.
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…
Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…