Людзі і справы

Містыка ці «Гродзенская няпраўда»? На сайце абласной газеты з фатаграфіі «знікла» ікона Хрыста

Савецкага саюза даўно няма і царква жыве свабодна, але ў Гродне адбылася «містычная» сітуацыя ў духу самых цёмных гадоў «ваяўнічага атэізму». З фатаграфіі на сайце абласной газеты «Гродзенская праўда» знікла ікона Хрыста, пры гэтым на іншых фота ў гэтым жа матэрыяле ікону відаць. Хтосьці добра папрацаваў у фоташопе, вось толькі для чаго?

Фота зроблена 6 траўня падчас пасадкі алеі «Сирень Победы» недалёка ад Каложскай царквы. У акцыі ўдзельнічалі старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой, ветэраны, школьнікі і прадстаўнікі царквы.

Усё праходзіла побач з парафіяльным цэнтрам, дзе над уваходам пастаянна вісіць ікона Хрыста. Удзельнікі фатаграфаваліся на фоне будынка і ў матэрыялах Hrodna.life і «Гродзенскай праўды» ікону добра відаць. Акрамя адной загалоўнай фатаграфіі «ГП». На ёй ікона знікла і гэта выклікала абурэнне ў вернікаў, прадстаўнікоў царквы і савета ветэранаў.

Адфоташоплены здымак перадрукавалі раённыя газеты.
«Мы, удзельнікі ўрачыстага мітынгу ў Каложскім парку, былі вельмі абураныя, здзіўлены і заклапочаныя тым, што на фота, апублікаваным на сайце газеты „Гродзенская Праўда“ ад 06.05.2017 года, адсутнічае ікона Хрыста. Падобныя скажэнні рэчаіснасці падрываюць аўтарытэт СМІ», — напісаў у газету старшыня ветэранскай арганізацыі пры ЖЭС-5 Пісараў В.А.
Ліст ветэранаў
«Адышлі ў нябыт года, калі гэта практыкавалася. Сучасная праваслаўная царква актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці краіны, клапоціцца аб патрыятычным выхаванні моладзі, прывiваючы людзям любоў і павагу адзін да аднаго, нясе словы Праўды.

Хацелася б ведаць ад каго зыходзіла ініцыятыва замаляваць на фота ікону і ў імя чаго?" — пытаецца ветэран.

У матэрыяле Hrodna.life iкона выразна бачная
Настаяцель Каложскай царквы Аляксандр Балоннікаў таксама здзіўлены: чаму такое адбылося, бо ён, як і ўсе, удзельнічаў у пасадцы алеі і нічога прадузятага не назіраў.

«Калі мне пра гэта сказалі людзі, якія чытаюць» Гродзенскую праўду «, я быў здзіўлены. Хочацца верыць, што гэта непаразуменне. І калі гэта сапраўды так, то мы спадзяемся, што рэдакцыя „ГП“ выправіць гэтую тэхнічную недакладнасць».

Навіну з фотаздымкамі перадрукавалі некалькі раённых газет і сайт Гродзенскага гарвыканкама. Так па сетцы распаўсюдзілася «Гродзенская няпраўда».

Здымак, на якім знікла ікона, на сайце гарвыканкама


Пасля шматлікіх скаргаў у рэдакцыю газеты, галоўную фатаграфію памянялі. Зараз на ёй прысутнічае ікона. Але на сайтах, што зрабілі перадрукі, фатаграфія застаецца старой.
Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025