Пра тое, што Лідзія Ярмошына не ведае, навошта патрэбны сацыяльныя сеткі, старшыня ЦВК асабіста заявіла на ўсю краіну, а мо і на ўвесь свет: «Вот я, например, совершенно не представляю, зачем нужны социальные сети. Совершенно не понимаю… Поэтому для меня это представляется как нечто бесполезное, надуманное и такое вот понтовое, что свойственно только молодежи». Найбольш актыўнымі выбаршчыкамі яна лічыць людзей старэйшага ўзросту — з каторымі, паводле яе, трэба сустракацца асабіста.
За акіянам усё інакш — са Злучаных Штатаў Амерыкі спецыяльна для «Твайго стылю» піша Ірына Новік.
У Штатах напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў патэнцыял выбаршчыкаў ацэньваюць інакш, а моладзь разглядаюць у якасці важнага рэсурса, здольнага паўплываць на вынікі галасавання, а праз тое і на лёс краіны.
Таксама яны першае пакаленне, для каго ад пачатку лічбавая віртуальная рэальнасць значыла не менш за рэальнасць афлайн. Ужо ўслед за імі бацькі масава пайшло ў сеціва — сёння практычна ўсе сталі актыўным карыстальнікамі віртуальнага свету.
Каб «не згубіць» моладзь, і міленіялаў у прыватнасці, патрэбны новыя інструменты, здольныя заангажаваць іх да ўдзелу ў палітычным жыцці.
«Важна, што платформа цалкам беспартыйная і прадстаўляе у роўнай ступені усіх кандыдатаў», — кажа Джэсіка. Для яе асабіста праца, звязаная з пашырэннем грамадскага ўдзелу з дапамогай лічбавых інструментаў, не першая. Адным з інтэрнэт-праектаў, якім яна кіравала раней, быў збор сродкаў для пацярпелых пад час землятрусу на Гаіці. Праект рэалізоўваўся сумесна з Чырвоным Крыжам і сабраў больш за $ 34 млн ахвяраванняў.
Што да сацыяльных сетак, то дадатак прапануе магчымасць падзяліца сваім меркаваннем у Facebook і Twitter — самых уплывовых у Злучаных Штатах сацыяльных сетках, а таксама запрасіць сяброў скарыстацца платформай.
«Калі людзі маюць агульную пляцоўку для абмеркавання, выказвання сваіх думак, то робяцца больш адказнымі і за свае выказванні і рашэнні. Ім робіцца не ўсё роўна — тэмы становяцца «сваімі» — блізкімі і важнымі для кожнага асабіста. «Так і ствараецца дэмакратыя», — выказаў уласнае меркаванне Рычард Буанган.
Зараз гэты мабільны дадатак ужо не адзіны ў краіне. Яшчэ адзін з шэрагу падобных — «Галасуй падумаўшы» — таксама ўзнік сёлета каб дапамагчы выбаршчыкам. «Наш дадатак робіць увесь выбарчы працэс больш легкім, незалежна ад таго, ці ўдзельнічалі вы раней у выбарах. Пляцоўка аб’ядноўвае інфармацыю і адказвае на пытанні хто, што, калі, як і навошта робіць на выбарах. На старонцы сабрана інфармацыя з мінулых выбараў. Тут можна пабачыць „голую праўду“ пра яўку выбаршчыкаў па штатах ці гарадах пад час ранейшых кампаній».
«Праблема ў тым, што многія з нас не галасавалі ў дзень выбараў, бо забылі зарэгістравацца, ці не ведалі дзе галасаваць, ці хто варты, каб аддаць за яго свой голас, ці нават — куды ісці, каб атрымаць гэту інфармацыю. Па тых ды падобных прычынах многія з нас прапусцілі выбары і пазбавілі сябе магчымасці стаць часткай прыняцця рашэння», — звяртаюцца да карыстальнікаў аўтары дадатка, і прапануць вырашаць праблемы з дапамогай смартфона.
«Прышоў час змен. Прышоў час, каб удасканаліць выбарчы працэс у XXI стагоддзі». Свой мабільны дадатак яны называюць «лепшым сябрам выбаршчыка».
Чалавеку з савецкім мінулым у гэтай сітуацыі ўзгадваецца хіба што кадр з «Брыльянтавай рукі»: «Не ведаю, як там у Лондане, я не была, — адказвае гераіня Ноны Мардзюковай на заўвагу вярнуўшагася з-за мяжы героя. — Можа ў іх і сабака сябар чалавека. А ў нас — упраўдом — сябар чалавека».
А ў сацыяльныя сеткі… Навошта? Хіба толькі фотаздымкамі там хваліцца перад незнаёмымі людзьмі.
***
Матэрыял падрыхтаваны па выніках сустрэч у межах прэс-тура «Моладзь і палітыка», арганізаванага для 23 замежных журналістаў праз Foreign Press Center, Вашынгтон.
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…