Пасля таго, як стала вядома, што ў 2017 годзе на працяг прац па рэканструкцыі Старога замку вылучаць яшчэ 1 млн рублёў, аднавіліся даўнія спрэчкі - наколькі прафесійна зроблены праект архітэктара Уладзіміра Бачкова і ці не ператворыцца такая рэканструкцыя ў шкодніцтва. Краязнавец Ігар Лапеха спецыяльна для Hrodna.life тлумачыць, чаму гэты праект не варта адназначна выкрэсліваць як шкодны.
Да мяне звяртаецца мноства знаёмых: гвалт, каравул, бураць Стары замак! Не магу не выказаць сваю рэакцыю на артыкул «Стары замак: злачынства пад выглядам «аднаўлення». Для звычайных чытачоў сайта я проста хацеў бы растлумачыць пэўныя нюансы працэсу рэканструкцыі Старога замка, якія 19 лютага эмацыянальна былі выстаўлены на суд грамадскасці.
Даследчыкі фіксуюць некалькі перыядаў развіцця Старога замка:
— канец 12 — пачатак 13 ст., драўляны шчыльна забудаваны горад з некалькімі мураванымі пабудовамі,
— пачатак 15 стагоддзя, мураваная пяцівежавая цытадэль у сістэме абарончых збудаванняў горада,
— рубеж 16−17 ст., рэнэсансная каралеўская рэзідэнцыя,
— 18 ст., перабудаваная ў стылі барока пад дапаможныя службы руіна палаца, якая стала часткай ансамбля Новага замка,
— 19 ст., казарма расійскай арміі (у такім выглядзе гэты комплекс знаходзіцца і зараз).
Пытанне, на якую эпоху аднаўляць замак, ужо даўно не стаіць. Без ваганняў - гэта рэнэсансная каралеўская рэзідэнцыя. Чаму не на 12 ст. Таму што гэты пласт культурнага слоя археолагамі вывучаны толькі на 1/3 тэрыторыі замка, драўляныя пабудовы могуць быць прадстаўлены толькі навабудамі, а рэканструкцыя мураваных аб’ектаў па пазасталых парэштках усімі прызнаецца спрэчнай. На рэканструкцыю цытадэлі 15 ст. інфармацыі яшчэ меней, чым на 12 ст., рэшткі паўночных муроў і вежаў разабраныя і пахаваныя пад палацам, паўднёвыя — большасцю абрынуліся ў Нёман.
Аўтар артыкула за 19 лютага прапануе рэканструяваць замак на узор другараднай перабудовы палаца на 18 ст., бо захаваліся фасадныя праекты гэтага перыяда, а грошай усё роўна няма, таму давайце пакінем ўсё як ёсць, казармай… Аўтар артыкула за 19 лютага лічыць праект рэканструкцыі Старога замка на перыяд яго максімальнага архітэктурнага развіцця — рэнэсансную каралеўскую рэзідэнцыю — «фантазіяй» аўтара праекта архітэктара Уладзіміра Бачкова, бо быццам бы інфармацыі для такога аднаўлення недастаткова.
Я, як чалавек, які паглыбляўся ў гэтую тэму, магу пераканана сцвярджаць, што інфармацыі па палацу пачатку 17 стагоддзя болей, чым па праекту пачатку 18 ст. Інвентары 1578, 1650, 1680, 1730, 1769 гг., гравюры Цюнта і Макоўскага, раскопкі 1932−1939 гг., 1949 г., 1985−1988 гг., 2016 г. (цэлыя кавалкі дэкора рэнасанснага палаца былі знойдзены, нават сграфіта), абмерныя чарцяжы Старога замка пачатку 18 ст, якія не столькі кажуць пра тое, як палац будзе выглядаць у стылі барока, а больш, як ён выглядаў раней.
Усе гэтыя крыніцы дазволілі шматлікім даследчыкам (Я. Вайцяхоўскаму, Т. Андрэйчанка, У. Старасціну) зрабіць навукова абгрунтаваныя рэканструкцыі палаца Старога замка. Уладзімір Бачкоў у якасці праекта рэканструкцыі прадставіў не проста сваю «фантазію» на тэму, а грунтоўна прапацаваны, навукова абгрунтаваны праект рэстаўрацыі Старога замка, які базуецца на шматлікіх крыніцах і багажы папярэдніх даследчыкаў. Асаблівай адметнасцю праекта Бачкова з’яўляецца не проста рэканструкцыя замка на канец 16 ст., а музеефікацыя рэштак горада 12 ст.
Выкананне праекта разбіта на тры этапы: Брамная і Наднёманская вежы, палац і горад 12 ст. Цяпер прапрацаваны праект першага этапа. Таму варта паразмаўляць аб спрэчных пытаннях, менавіта рэканструкцыі Брамнай, Наднёманскай вежаў і мура паміж імі.
У праекце першага этапа рэканструкцыі ёсць шэраг памылак, якія вызываюць спрэчкі. Да Наднёманскай вежы з усходу прылеплена так званая «камяніца». Па праекце Бачкова яна атрымалася прыкладна на два метры даўжэйшая і шырэйшая, чым гэта паказалі раскопкі 2016 г., якія былі праведзены ўжо па факце, і ролю гэты аб’ём выконвае не «гістарычную», раней там былі лесвічныя маршы, я цяпер прызначэнне зусім іншае. З гэтай «вольнасцю» архітэктара Бачкова можна пагадзіцца, бо гэты аб’ём не псуе агульнага ўспрыняцця комплекса і хавае у сабе старыя падмуркі (так, да прыкладу, Свята Духава царква у Мінску троху шырэйшая, бо падмуркі гэтай царквы музеефікаваны ўнутры новага аб’ёма).
[irp posts="12 749″ name=""Рэстаўрацыя — не аднаўленне як было". Сцяпан Стурэйка пра спрэчкі вакол Старога замка"]
Яшчэ адно спрэчнае пытанне: дэмантаваць, ці не дэмантаваць частку муроў 18 ст. На поўдзень ад Брамнай вежы у 18 ст. (праўдападобней на рэштках брамы 15 ст.) быў прыбудаваны аб’ём уровень з вежай, што позбавіла вежу прапорцый і ролі дамінінты. Каб вярнуць вежы кшталты дамінанты канца 16 ст., трэба панізіць аб’ём прыбудовы, дэмантаваўшы пры гэтым частку муроў 18 ст. без усялякіх мастацкіх элементаў і ўнікальных тэхналагічных прыёмаў. Я асабіста з такой канцэпцыяй згодны (яркі прыклад з сусветнай практыкі: храм Пакрава на Нэрлі, каб адкрыць храм 12 ст. былі знішчаны перабудовы 17 ст. з мастацкімі элементамі), у нас сітуацыя нашмат прасцей.
Маё глыбокае перакананне, праект раканструкцыі Старога замка здавальняючы і заслуговае рэалізацыі. Грамадскі кантроль павінен быць больш прадметным і менш эмацыянальным. А горад ужо даўно чакае крокаў па рэстаўрацыі Старога замка.
Солнце находится в деве с 23 августа по 23 сентября 2018 года. Что в себе несет этот знак, об этом вы можете подробно узнать на портале tvoimir.eu. Все, что вы хотели узнать о деве, вы найдете именно здесь.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…