Фота: Marcus Spiske, unsplash.com
Дзяцей 6−16 гадоў пазнаёмяць з навыкамі прафесій, якія будуць запатрабаваныя ў найбліжэйшай будучыні. Школа распачнецца з курса «Асновы робататэхнікі». Веды будуць карыснымі, нават калі дзіця не стане праграмістам ці інжынерам.
Перспектывы, якія стаяць перад дзецьмі - атрымаць унікальныя веды. Яны будуць карыснымі, нават калі навучэнцы не звяжуць жыццё з IT або інжынерыяй. Дзеці навучыцца ставіць задачы і выконваць іх, працаваць у камандзе. Таццяна ўпэўнена, што з часам «Школа будучых прафесій» прыцягне патэнцыйных працадаўцаў.
Перспектывы бацькоў, як кажа Таццяна, усміхаючыся, — мець «нестандартна думаючае дзіця». Яна лічыць, што ў бацькоў, якія звярнуліся ў школу, ёсць дакладнае бачанне яе перспектыўнасці.
Прэзентацыя праекта і методыкі адбылася 6 лістапада, запуск плануецца 12 лістапада. Адкрыты набор у новыя групы, таксама адкрыты ліст чакання. Калі набяруць дзяцей, запусцяць курсы па відэамантажу і фатаграфіі.
— Справа ў тым, што кожны набор для зборкі робата каштуе каля 1000 $ і разлічаны на двух дзяцей. Таму колькасць месцаў у групе строга абмежавана і можа быць не больш за 12 чалавек. За кожным дзіцём замацоўваецца яго месца да канца курса, — расказвае Таццяна.
— На дадзены момант найбольшую цікавасць у бацькоў і дзяцей выклікаў курс, звязаны з трыма дысцыплінамі: механікай, канструяваннем і праграмаваннем, — кажа Таццяна. — Яго мы запускаем самым першым, называецца ён «Асновы робататэхнікі». Дзеці будуць самастойна збіраць робатаў, а затым пісаць для іх праграмы.
Выкладчык курса — Ганна Альшэўская, спецыяліст адукацыйнага інавацыйнага цэнтра педагагічнага факультэта ГрДУ, матэматык па адукацыі, выкладчык матэматыкі і інфарматыкі.
— Хоць мы і называемся школай, мы будзем старацца стварыць хутчэй дом, чым навучальную ўстанову, — кажа Таццяна. — Мы створым такую абстаноўку, у якой хочацца тварыць, і ў якой кожнае дзіця будзе адчуваць сябе разняволеным, зразуметым, любімым.
«Школа будучых прафесій» — толькі адна з задумаў кіраўніцы арт-пляцоўкі «ПятниЦа» Таццяны Чарнякевіч па развіццю крэатыўнага вольнага часу і адукацыі ў дзяцей і дарослых.
— У нас з мужам саспела ідэя адкрыць арт-пляцоўку для творчых, інтэлігентных, крэатыўных людзей горада, дзе збярэм усё найлепшае для гродзенцаў: фітнес, танцы, тэатральную студыю, студыю прыгажосці, школу будучых прафесій і іншае, — расказвае Таццяна. — Гэта будзе месца, дзе кожныя выходныя будуць праходзіць бясплатныя майстар-класы, месца, куды хочацца вяртацца.
Таццяна Чарняўская ў ВК: vk.com/naila_bellydance
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…
Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…