Фірмовы кубак нашага выдання 7 лютага атрымала наша чытачка Варвара. Яна была чытачом-тэсціроўшчыкам старонкі на мінулым тыдні. Чытаць Hrodna.life для яе не дадатковая праца, а звычайная практыка. Розніца толькі ў тым, што гэтым разам трэба было даць водгукі на кожны матэрыял.
«Інфармацыі шмат, партал часта абнаўляецца, я амаль перастала заходзіць на іншыя сайты», — распавяла нам Варвара. А яшчэ - закідала нас пытаннямі, адказаў на каторых не знайшла ў навінах: «Што такое мармышка? Як стаць спартсменам-рыбаком? Ці можна запісацца ў каманду па айсштоку? Хто даў грошы на помнік Гарадзенскаму? Як працуе сістэма аўтаматычных штрафаў за паркоўку ў іншых краінах? «Неўзабаве" — гэта калі? [пра адкрыццё кавярні «Камунарка"]» — гэта толькі малая частка з іх. Так што тэмаў для грунтоўных артыкулаў у нас прыбавілася.
Таксама водгукі Варвары дапомогуць нам скарэктаваць працу з матэрыяламі, што рэкамендуюцца чытачам у аўтаматычным рэжыме.
У топ-3 матэрыялаў, што найбольш зацікавілі Варвару ўвайшлі
Варта заўважыць, што ўсё гэта — навіны, а не вялікія гісторыі.
«Люблю навіны пра «Азот», бо заўсёды там напісана: «Няма пагрозы жыццю і здароўю людзей на прадпрыемстве і жыхароў горада», — напісала Варвара ў каментарах.
На бягучым тыдні, ад 7 да 14 лютага, нашым чытачом-тэсціроўшчыкам будзе Эмілія Комар. Кубак ужо гатовы, а мы чакаем новых водгукаў.
[irp posts="10 416″ name="Чытай Hrodna.life і атрымлівай падарункі!"]
Калі ёсць жаданне далучыцца на кампаніі нашых чытачоў-тэсціроўшчыкаў і атрымаць фірмовы кубак, пакідайце каментары са сваімі кантактамі напасрэдна пад артыкулам ці ў нашых сацыяльных сетках. Таксама можна напісаць нам на рэдакцыйную скрыню info@hrodna.life. У канцы тыдня мы разыграем гэту магчымасць паміж ахвотнымі.
Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…
Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…
Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…
У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…
Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…
Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…