Людзі і справы

Малюем з Hrodna.life у падтрымку музея Януша Паруліса

«Сумеснымі намаганнямі, хоць і часова, але мы адцягнулі музей ад бездані», — такі пост з’явіўся на старонцы Музея гарадской гісторыі і быта 28 студзеня. Пасля публікацый аб праблемах музея, неабыякавыя людзі адклікнуліся, каб дапамагчы. У музей запрасілі групу бязвізавых турыстаў, сталі заходзіць наведвальнікі, людзі ахвяравалі грошы ў падтрымку.

[irp posts="10 179″ name="Вялiкая група бязвізавых турыстаў наведала музей Януша Парулiса"]

Каб пасля экстранай дапамогі пра музея ізноў не забылі, а Янушу не прыйшлося ісці на скрайнія меры і прадаваць частку калекцыі, мы ладзім мастацкую акцыю ў падпрымку музея.

Замяніць экспанаты калекцыі, што гаспадар меўся прадаць, можна іх малюнкамі - падумалі мы. Аматары даўніны маглі б набыць не экспанат, а яго малюнак і зрабіць тым самым дабрачынны ўнёсак ў падтрымку музея.

Першымі нашу ініцыятыву падтрымалі навучэнкі мастацкай студыі Кацярыны Забелінай, што зараз пад кіраўніцтвам мастачкі вучацца рабіць скетчы — хуткія замалёўкі.

Гэтым разам да іх «на аловак» патрапілі тры даўнія прадметы з калекцыі Януша: чайная лыжка, відэлец ды імбрык. Яны дапоўнілі нацюрморты са смакоткамі, што малявалі на занятку.

Гэтымі скетчамі мы адкрываем мастацкую галерэю экспанатаў музея Януша Паруліса.


Калі вы малюеце ці толькі вучыцеся гэта рабіць і маеце жаданне далучыцца да акцыі, пішыце ў каментах, ці на нашу рэдакцыйную паштовую скрыню — info@hrodna.life. Януш абяцаў прадастаўляць на час экспанаты, каб мы маглі маляваць з натуры. Неўзабаве мы арганізуем майстар-клас, дзе памалюем разам штосьці з музейных цікавостак.

У выпадку, калі вам прышоўся даспадобы нейкі малюнак, і вы хочаце яго набыць, таксама паведаміце нам — звяжамся з аўтарам, каб вы маглі атрымаць малюнак і з Янушам, каб ён атрымаў ваша ахвяраванне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024