Спадчына

Ц — Мацей Цюндт. Пяць фактаў пра майстра, які першым паказаў свету Гродна

Яго намаганнямі Гродна стаў першым горадам Вялікага княства Літоўскага, што займеў уласную надрукаваную выяву. Зрабіў гравюру пад назвай Сапраўдная выява Гродна" Мацей Цюндт у 1568 годзе. Што вядома пра аўтара і яго выбітны твор чытайце ў новым артыкуле Гарадзенскай азбукі.

«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.

Быў майстрам на ўсе рукі

Мацей Цюнт (каля 1498?-1572) вядомы нашым сучаснікам як гравёр. Магчыма, у свой час яго ня менш ведалі, як ювеліра. Раней майстры ювелірнай справы часта асвойвалі некалькі падобных прафесій. Адны ювеліры маглі адначасова быць майстрамі гадзіннікаў, іншыя — гравёрамі. Усе гэтыя гэтыя заняткі вымагалі ад майстра падобных навыкаў.

Жыў і працаваў у Нюрнбергу

Біяграфічных звестак пра жыццё Цюнта захавалася мала. Вядома, што ён прайшоў навучанне ў майстэрні ювеліра ў нямецкім Нюрбергу, а пасля нейкі час працаваў у Празе. Ніводнага ювелірнага выраба Цюнта, нажаль, не захавалася.

Не раскоша, а крыніца навін

У 1560-я гады Мацей Цюнт стварыў серыю мап. Частка з іх прысвячалася супрацьстаянню каталікоў і пратэстантаў. На другіх адлюстроўвалася барацьба еўрапейскіх краін з туркамі. Вынаходніцтва друкарскага станка ў XV стагоддзі стала рэвалюцыяй ў справе распаўсюду інфармацыі. Выявы невялікага памеру былі таннымі і зручнымі для распаўсюду, таму гралі ролю своасаблівых грамадска-палітычных медыа.

Гравіраваў першую выяву Гродна

У 1568 годзе з-пад прэса друкарні Цюндта выйшла ягоная найлепшая праца — вялікая гравюра Гродна, створаная паводле малюнкаў мастака Ганса Адэльгаўзера. Гродна стаў першым горадам ВКЛ, выява якога была надрукавана на падставе фактычных ведаў. Верагодна, Цюнт ніколі не быў на месцы падзей. Праз тое на гравюры прысутнічае шэраг недакладнасцяў. Аднак, выключнай мастацкай якасці твора гэта не прыніжае. Гравюра — сапраўдны гонар гарадзенцаў. Праўда, пабачыць яе арыгінальныя адбіткі можна толькі за мяжой.

Як аднаўлялі спадчыну усе разам

Гравюра «Сапраўдная выява Гродна» была надрукавана ў Германіі для еўрапейскага рынка. Невядома, ці трапіла частка накладу ў Вялікае княства Літоўскае, але і зараз арыгіналаў гэтай рэдкай гравіраванай панарамы ў межах краіны няма. 11 асобнікаў гравюры захоўваюцца ў музеях і бібліятэках розных еўрапейскіх дзяржаў. У 2018 годзе мінская студыя Imago вырашыла выправіць гэтую гістарычную несправядлівасць. Яны распачалі талакой кампанію па стварэнні факсімільнай копіі гравюры. Пры гэтым паўтарылі тэхналогію ручнога друку. Праект удалося ажыццявіць. Адзін з асобнікаў нанова створанай гравюры падарылі гродзенскаму музею. Зараз яго можна пабачыць у экспазіцыі Старога замка.

Чытайце яшчэ: «Белкартаграфія» выдала каляровую рэканструкцыю гравюры Цюндта з апісаннем па-беларуску

У Старым замку з’явіцца друкарня гравюр. Там можна будзе надрукаваць сабе замак або партрэт Баторыя

Знайшлася невядомая гравюра Гродна. Цяпер ёй валодае гродзенскі мастак

Юбілей адной гравюры, альбо чаму гродзенцам варта паказаць сваю годнасць

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024