«Людзі прыязджаюць, а брама зачынена». Як аргентынцы шукалі магілы сваякоў на яўрэйскіх могілках у Гродне

Сям’я Пятлюк з Аргентыны прыехала ў Гродна 6 верасня каб убачыць зямлю продкаў. Госці адправіліся на гродзенскія яўрэйскія могілкі. Там сям’я планавала знайсці магілы сваякоў. Але зрабіць гэта не атрымалася, бо ўжо некалькі месяцаў ніхто не займаецца могілкамі пастаянна.

Збег, бо не хацеў ісці ў войска

Дзе жылі Пятлюкі ў Гродне госці з Аргентыны не ведаюць, бо за акіянам пра родны горад мала хто ўспамінаў.

«Мой бацька Мойша Пятлюк у 25 гадоў з’ехаў з Гродна, — распавядае Давід Пятлюк. — Было гэта недзе ў 1930-х гадах. Дзе менавіта жылі Петлюкі, мы не ведаем. Можа гэта сам Гродна, а можа і каля горада».

Давід распавядае, што асноўнай прычынай пакінуць Гродна для яго бацькі стала служба ў польскай арміі.

«Гэта быў цяжкі час, калі яўрэяў заклікалі ў войска. Многіх сілай прымушалі туды ісці. Бацька не хацеў у войска, ды і ў яго былі вялікія праблемы з нейкім вайсковым афіцэрам. Таму сям’я прыняла рашэння сабраць грошы на пераезд Мойшы ў іншае месца. Спачатку ён быў у Германіі, а адтуль на караблі перабраўся ў Бразілію. Пасля ў Аргентыну».

Давід Пятлюк на яўрэйскіх могілках у Гродне

У Гродне засталіся пахаванні сваякоў

Мойша ўспамінаў, што аднаго з яго братоў пасадзілі ў турму з-за таго, што ён збег. Мабыць, у гісторыі сям'і Пятлюк былі праблемы не толькі са службай у польскай арміі.

«Майго бацьку ў Буэнас-Айрэсе пазнаў адзін яўрэй, які эміграваў таксама з Гродна. Ён распавёў, што аднаго з братоў Мойшы пасадзілі ў турму, з-за таго што ён збег з Гродна. Многія беглі, можа гэта было звязана з пагромамі і антысеміцкімі поглядамі. Мне цяжка сказаць.

Спачаткуў Аргентыне была вельмі маленькая супольнасць людзей з Гродна, але пасля яна разрасталася. Гэтыя людзі імкнуліся прытрымлівацца тых яўрэйскіх традыцый, якія былі і ў Гродне.

Бацьку часта запрашаў сябар у гэтую суполку, каб успомніць Гродна. Тата некалькі разоў быў там, але больш не хадзіў. Яму цяжка было ўспамінаць сваіх сваякоў, якія загінулі падчас вайны ў Гродне. У Аргентыне яму давялося будаваць новае жыццё і сям’ю".

У Гродне па дадзеных Давіда маглі застацца пахаванні яго сваякоў, якія памерлі яшчэ да Другой сусветнай вайны. Але з трох яўрэйскіх могілак захаваліся толькі адны, за Нёманам.

«Прыйшоў час заняцца каранямі сям'і, менавіта таму з сынам Марцінам я і прыехаў у Гродна. Магчыма, на могілках ёсць пахаванні маіх дзядулі і бабулі. Па знойдзеных у інтэрнэце спісах нам удалося знайсці падобныя імёны. Але адшукаць іх на могілках з-за расліннасці пакуль немагчыма».

Давід Пятлюк разам са сваім сынам шукае магілы сваякоў на яўрэйскіх могілках у Гродне

Праводзяць людзей праз свой двор

У пачатку ліпеня горад скасаваў дамову з сям’ёй Булыка, якая жыве ля могілак і якая шмат гадоў даглядала пахаванні. Камунальныя службы памянялі замок, а знайсці ключ звычайным турыстам проста нерэальна.

Гасцям з Аргентыны пашанцавала, што сям’я Булыка была дома, калі яны прыехалі на могілкі. Пенсіянеры не маюць ключа ад брамы, але правялі турыстаў праз свой дом.

«Наша сям’я з 1950-х жыве каля могілак і ўвесь час даглядала іх, — распавядае Лілія Булыка. — У ліпені камунальнікі адмовіўся ад нашых паслуг і сказалі, што самі будуць займацца могілкамі. Вы бачыце, што ў выніку атрымліваецца — усе зарастае. Людзі прыязджаюць, а брама зачыненая і трапіць на могілкі ім нерэальна, асабліва старым. Але я не магу на гэта глядзець і праводжу людзей праз свой дом. Яны ж такі шлях прарабілі, каб сюды патрапіць, некаторыя нават праз акіян ляцяць, як і ў выпадку з аргентынцамі».

Лілія Булыка каля свайго дому размаўлян з аргентынскай сям’ёй Пятлюк.
Камунальнікі прапаноўвалі даць ключы ад новага замка сям'і, каб яны адкрывалі турыстам. Булыкі адмовіліся.

«Гэта знявага. Горад не знайшоў на нас 250 рублёў і зараз хоча, каб мы адкрывалі браму турыстам. Хітрыя. Яны прапанавалі нам увайсці ў агульную брыгаду, якая прыбірае ўсе могілкі горада. Пры гэтым на яўрэйскіх усяго адзін раз. Мы адмовіліся ад іх прапановы і палічылі гэта няправільным. Мы жывем на могілках і ўсё жыццё іх даглядалі, і дзякуючы нашым намаганням яны і захаваліся. Рэгулярна касілі.

За пару дзён верасня Булыкі сабралі некалькі пакетаў смецця на могілках. Робяць гэта, таму што прывыклі савыцс за парадкам на пахаваннях.
На нашых могілках трэба прыбіраць як мінімум раз на тыдзень, а мы гэта працягваем рабіць амаль штодня. Кожны вечар муж выходзіць на абыход з сабакам па смецце, таксама ганяе тых, хто там п’е. Усё, што зараз адбываецца, гэта нахабства ў адносінах да людзей. Яны зачынілі і ўсё, а турысты як хочаце, так і трапляйце на могілкі".
Вось такія запіскі Булыкам пакідаюць гродзенцы і турысты. За два месяцы іх больш за дзясятак.

Мясцовыя яўрэі - гэта гісторыя ўсяго чалавецтва

Інфармацыі на браме могілак ніякай няма. Лілія Булыка кажа, што шмат хто не трапляе на могілкі. Ключы ад замка на браме сёння знаходзяцца ў начальніка ўчастка САГа, які адказвае за могілкі і ў яўрэйскай абшчыне Гродна. Па першым званку турыстаў ніхто ехаць на могілкі не будзе, асабліва ў выходны дзень.

Аргентынскія госці сітуацыяй занепакоеныя і кажуць, што ў Гродне такога не павінна быць.

«Мы занепакоеныя станам яўрэйскіх могілак і сітуацыяй, якая адбываецца з імі. Могілкі - гэта гісторыя, якую трэба падтрымліваць на дзяржаўным узроўні. А што тычыцца яўрэйскіх могілак, то ў Гродне іх трэба трымаць у годным стане, таму што тыя людзі, якія жылі тут, прайшлі велізарныя пакуты — яны выжывалі, а пасля гінулі ў гэтым горадзе.

Мясцовыя яўрэі - гэта гісторыя ўсяго чалавецтва і пра гэта павінны памятаць у Гродне. У гэтым горадзе насельніцтва да вайны было напалову яўрэйскае і сучасныя гродзенцы павінны ведаць пра гэта.

Магчыма, хтосьці з сучасных гараджан мае яўрэйскія карані і іх сваякі пахаваныя на гэтых могілках, а яны пра гэта можа і не ведаюць".

Давід Пятлюк на яўрэйскіх могілках у Гродне шукае магілы сваякоў.

Пошукі працягнуцца

Давід разам са сваім сынам Марцінам працягне шукаць карані ў Гродне, а таксама зоймецца пошукам магіл сваякоў.

«Калі б бацька не з’ехаў у Аргентыну, я магчыма б нарадзіўся ў Гродне. Я адчуваю прыналежнасць да гэтага горада і мы будзе далей шукаць факты аб нашай сям'і і магілы сваякоў. Будзем шукаць далей, таму што ведаем, што яны тут ёсць».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Не паскардзішся — не паедзеш. Як у Гродне можна вырашыць транспартныя праблемы

У Гродне 87 маршрутаў грамадскага транспарту, а людзям даводзіцца ездзіць на таксі. Транспартныя болі гродзенцаў,…

23 снежня 2024

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024