У склад горада Дзевятоўка ўвайшла ў 1980-х. Раней яна была звычайнай прыгараднай вёскай, а потым тыповым «спальнікам». Сітуацыя значна змянілася цягам апошняга дзесяцігоддзя. Тут з’явіліся школа, паліклініка, супермаркеты, касцёл, а зараз будуецца царква. Дзевятоўка была першым гарадскім мікрараёнам, дзе з’явіўся «законны» мінірынак. Чаго на Дзевятоўцы дакладна не хапае, дык гэта зялёных паркавых зонаў і месцаў адпачынку. Адзіныя зялёныя дзялянкі - сады каля прыватных хатаў ды старыя могілкі.
Дурак. Приезжай. Дают квартиру в городе с удобствами. Я загнусь, тебе останется. Батька.
***
Скоро городским буду. С балкона людям на макушки поплевывать.
-Тебе Федос сколько?
-А ты что, краев не видишь?
-Виноват.
-Смеются ж все над ней, и над тобой дураком.
-Смеются, не плачут.
-Скажи мне бать, как прожить, чтобы не притомиться.
-Пить меньше надо.
Былая папулярнасць фільма не дапамагла ўратаваць прыватныя дамкі, дзе здымалі кіно. Пытанні ўшчыльнення аказаліся важнейшым за настальгію. Летась дакладна тая частка, дзе праходзілі здымкі, пайшла пад знос. На яе месцы зараз будуецца тыповы панэльны шматпавярховік.
У памяць пра кінавёску адну з новых вуліц раёна назвалі Белымі росамі. На месцы здымкі захавалі калодзеж, каля якога ў фільме разварочваўся шэраг драматычных падзей.Там усталявана інфармацыйная шыльда. Вучні і настаўнікі суседняй гімназіі № 6 ствараюць музей вёскі Дзевятоўка.