Гродзенка лістуецца з нямецкім хлопчыкам. Яго ліст прыляцеў у Астравецкі раён на шарыку

Хлопчык з камуны Вахау ў Германіі выпусціў шарык з паштоўкай. Ён праляцеў каля 1115 кіламетраў і апусціўся ў вёсцы Бабраўнікі Астравецкага раёну. Там яго ў жніўні знайшоў бацька гродзенкі Эміліі Гаўрус, якая адтуль родам. Так завязалася незвычайнае ліставанне.

У полі сям’я Комараў знайшла прыспушчаны балонік з заламінаванай паштоўкай. На ёй бялявы хлопчык Ёнатан вітаўся, казаў, што ён ідзе ў першы клас, і прасіў адказаць, куды б не дайшоў ліст. Адрас быў змешчаны ўнізе.

— Мы не маглі паверыць, што гэта нейкі ліст, бо як балонік мог данесці яго з Германіі ў Беларусь? — расказвае Эмілія. — Увогуле дзіўна, што гэты ліст трапіў менавіта да нас. Таму што ў вёсцы жыве мала людзей. І яшчэ менш ходзіць на поле. Наш тата хадзіў туды даіць карову, знайшоў ліст і не адразу зразумеў, што гэта.

Вахау — камуна ў Германіі, у зямлі Саксонія. Падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму акругу Дрэздэн. Уваходзіць у склад раёна Баўтцэн. Плошча — 38.07 км². Насельніцтва складала 4 515 чалавек на 2007 год.

Такі шлях пераадолеў балонік з паштоўкай
Эмілія лічыць, што ліст хлопчыку дапамаглі пісаць бацькі, або ў школе праходзіла такая акцыя. Ёнатану пашанцавала, што ліст трапіў да Эміліі. Яна любіць ліставанні, «асабліва калі яны — следства такіх незвычайных выпадковасцяў». І не палянілася знайсці перакладчыкаў-знаёмых, каб прачытаць ліст па-нямецку і напісаць свой адказ.

— Я даслала наш фотаздымак на фоне Гродна, расказала пра горад, пра нашу сям’ю. Патлумачыла яму, што на самой справе яго ліст прыляцеў у маленькую вёску ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, а адказ мы пішам з Гродна, у якім жывем ўвесь час, — расказвае дзяўчына.

Сям’я Гаўрусаў - Андрэй, Каміла і Эмілія
Перад навагоднімі святамі прыйшоў другі ліст ад Ёнатана. Ён павіншаваў сям’ю з Новым годам і Калядамі і расказаў, што яму вельмі складана ў першым класе. Аказалася, што яго сям’я кожны год прыймае дзяцей з Буда-Кашалёўскага раёна. Таму ім асабліва прыемна, што ліставанне атрымалася, і Ёнатан хоча яго працягваць. Так што Эмілія плануе чарговы адказ. «Напэўна, больш раскажу пра нас, распытаю пра іх сям’ю, жыццё і пра тое, як яны прымаюць дзяцей з Буда-Кашалёўскага раёну», — кажа яна.

Чаму муж і зараз піша Эміліі лісты

А ліставацца Эмілія прывыкла з дзяцінства. «Мы з Веранікай (стрыечнай сястрой — аўт.) жылі ў Бабраўніках вельмі блізка — нас аддзяляла адна хата і паварот. У кустах каля паварота мы зрабілі паштовую скрыню і кідалі туды маленькія запіскі, падаруначкі. Так нараджалася любоў да лістоў, да прыемных нечаканкаў. Перапіскі ў інтэрнэце ж такіх адчуванняў не даюць».

Эмілія
У падлеткавым узросце пачаліся ліставанні па ўсёй Беларусі. Дагэтуль захавалася кіпа лістоў, якія Эмілія пераглядае і перачытвае. Часам лісты былі з рамантычным адценнем. Цяперашні муж Андрэй, ведаючы пра такую любоў да ліставання, таксама піша лісты Эміліі. «Калі я жыла ў Бабраўніках два тыдні, Андрэй прыслаў мне тры лісты. Бо ён ведае, што я іх люблю», — кажа Эмілія.

— Лісты гэта нешта больш прыемнае, асабістае. Па вялікім рахунку, перапісвацца можна і ў інтэрнэце, але лісты цікавей. Гэта заўсёды нейкае хваляванне, калі ты ідзеш да паштовай скрыні і дастаеш адтуль чарговы ліст.

Лайфхак

Калі вы таксама любіце папяровыя лісты, можаце зарэгістравацца на сайце www.postcrossing.com і адсылаць і атрымліваць паштоўкі з розных мясцін. Праваабарончыя арганізацыі прапануюць напісаць лісты палітычным і не толькі вязням. Дарэчы, у Расіі ёсць акцыі, калі людзі могуць выбіраць «падапечнага» і пісаць у дзіцячыя дамы, дамы састарэлых, турмы.

Пра сваё каханне, удалае ці не, можна напісаць Джульецце. Гэта не жарт, у Вероне ёсць Офіс, дзе сакратары адказваюць на лісты ад імя персанажа. Яшчэ можна ўзгадаць дзяцінства і напісаць ліст Дзеду Марозу. Дарэчы, Белпошта рэгулярна праводзіць акцыі «Дзень ручнога пісьма» і прапануе бясплатна адправіць паштоўкі блізкім. Апошняя такая акцыя адбылася 23 студзеня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024