Карыснае

Смачна, але не вельмі хутка. Правяраем вячэру ў гастра-бары Werden

Таемныя госці Hrodna.life правяраюць не толькі абедзенныя меню гродзенскага грамадскага харчавання, але і выходзяць на вячэру!

У планах было ісці ў «Барашку», але без браніравання туды ў сераду ўвечары трапіць не ўдалося — зала была поўная. Да гэтага месца мы яшчэ вернемся. У выніку мы павячэралі ў Werden.

У 20:01, калі мы прыйшлі ў рэстаран, занятымі былі толькі два столікі ў першай зале.

Мы прайшлі ў другую залу, дзе ўсе сталы былі вольныя. Гасцям дапамаглі распрануцца і праз некалькі секунд афіцыянтка прынесла меню.

Яшчэ праз шэсць хвілін яна вярнулася браць заказ.

Таемныя госці замовілі стэйк з бульбай і бруснічным соусам, індычку ў мядова-гарчычным соўсе з бэйбі-морквай і фасоллю, сёмгу з казіным сырам на бульбяных тарцінках і чай.

Афіцыянт удакладніла, калі падаваць чай, а мы пацікавіліся, калі прынясуць заказаныя стравы.

Пачутае парадавала: сёмга з казіным сырам на бульбяных тарцінкі павінна была з’явіцца ўжо праз 15 хвілін, а стэйк і індычка — праз 25−30 хвілін.

Пазней прынеслі сталовыя прыборы, да чысціні якіх пытанняў не ўзнікла. Соль, перац, сурвэткі - усё на месцы.

У 20:08 прынеслі гарбату.

Сёмга за абяцаныя 15 хвілін так і не з’явілася.

Падчас чакання мы праверылі прыбіральні.

Там чыста, усё на сваіх месцах. У самой прыбіральні рукі можна выцерці папяровымі ручнікамі. А калі скарыстацца рукамыйніцай ля ўваходу, то можна ўзяць і сапраўдны ручнік.

Першай у 20:33 на стале з’явілася індычка ў мядова-гарчычным соўсе з бэйбі-морквай і фасоллю. Роўна 25 хвілін пасля таго, як заказ быў прыняты. У абяцаныя 25−30 хвілін ўклаліся.

Страва нам спадабалася, было смачна. Тэмпература падачы задаволіла. Да індычкі прэтэнзій няма, яна атрымалася вельмі прыемнай!

Каб прабавіць час чакання свайго замовы, адзін з гасцей аглядаў зала. Стол быў чыстым з абодвух бакоў, без жавальных гумак знізу.

Чаго не скажаш пра свяцільнікі. Жуйкі там, вядома, няма, але пылу і павуціння дастаткова. Уявіце, як такая апетытная павуцінка падае вам зверху ў суп!

Стэйк з бульбай і бруснічным соўсам прынеслі а 20:45 — праз 37 хвілін пасля прыняцця замовы. Гэта на 7 хвілін пазней абяцанага.

Мы пацікавіліся, калі нам прынясуць страву з сёмгай, якая, згодна з абяцанням, павінна была з’явіцца 22 хвіліны таму. Афіцыянт сказала пра нейкія «непаладках з сёмгай на кухні» і папрасіла пачакаць яшчэ 5−10 хвілін.

Мы чакалі, што стэйк будзе меншага памеру: аб’ём порцыі парадаваў! І зноў вельмі смачна, стэйк літаральна раставаў у роце.

А яшчэ праз 6 хвілін, а 20:54 на стале з’явілася доўгачаканая сёмга з казіным сырам на бульбяных тарцінках.

Смак і тэмпература стравы парадавалі.

А 21:02 мы папрасілі нас разлічыць. Афіцыянт паабяцаў прынесці рахунак праз хвіліну, але падмануў! Кошт з’явіўся на стале хутчэй;) Яшчэ праз хвіліну афіцыянт прыйшоў па грошы і амаль адразу прынёс рэшту.

Вячэра на дваіх у гастра-бары Werden абыйшляся ў 46,20 рублёў (18,70 EUR).

Выснова

У Werden таемным гасцям спадабаліся ўсе тры заказаныя стравы. Але час падачы адной з іх расчараваў. І калі 7-хвілінная разбежка з абяцаным часам падачы стэйка можна сказаць засталася незаўважнай, то пра 22 хвіліны затрымкі стравы з сёмгай так не скажаш. З заўваг да чысціні - толькі пыл і павуцінне на правадах. Персанал ветлівы, прыбіральні чыстыя. Музыка прыемная і нягучная. І, прабачце за паўтор — смачныя стравы.

Падзяліцца
Меткі: ежа

Апошнія запісы

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024

Байкфэсты, Viva Braslav і электронная музыка ў антуражы Burning Man. Сабралі фестывалі лета-2024 у Беларусі

Паслухаць класіку ці джаз у замкавым двары, патусавацца з байкерамі на беразе возера, адзначыць Купалле…

10 мая 2024