Менш чым за два гады колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Гродне скарацілася больш чым на тысячу. Па стане на студзень 2018 года ў горадзе зарэгістравана 10 654 ІП, а яшчэ ў сакавіку 2016 іх было 11,696. Ці зменіць сумную тэндэнцыю абраны зараз уладамі курс на лібералізацыю?
Летась толькі па Ленінскім раёне спынілі дзейнасць 1332 ІП, 952 з іх ужо ліквідаваны, 380 знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі. Аднак ёсць і тыя, хто ў 2017 толькі вырашыў паспрабаваць сябе ў ролі бізнесоўца. Такіх было 508 чалавек.
Самазанятасць заменіць ІП?
23 кастрычніка 2017 года прэзідэнт падпісаў «рэвалюцыйны» дэкрэт № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», а два месяцы раней указ № 337 «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб». Пашырыўся спіс відаў эканамічнай дзейнасці, якімі можна займацца без рэгістрацыі ў якасці іпэшнікаў пры ўмове выплаты адзінага падатку. Крокі маюць пашырыць самазанятасць насельніцтва і паспрыяць развіццю прадпрымальніцтва ў краіне.
Аднак пакуль «самазанятасць» не карыстаецца шалёным попытам. На 28 лютага 2018 па Ленінскім раёне зарэгістравана толькі 55 «самазанятых», 23 з якіх — ІП у стадыі ліквідацыі. Прыкладна такая ж сітуацыя і ў Кастрычніцкім раёне: лічба «самазанятых» — каля 70 чалавек і каля паловы з іх — былыя ІП.
Што трэба ведаць, калі хочаш паспрабаваць сябе ў ролі самазанятага
— Упэўніцца, што від дзейнасці, які вы абралі, ёсць у спісе відаў, якімі можна займацца без рэгістрацыі ў якасці ІП.
— Вызначыцца, ці будзеце вы займацца сваёй дзейнасцю самастойна, або маеце намер прыцягваць да працы іншых; збіраецеся працаваць толькі з фізічнымі асобамі ці сярод вышых кліентаў будць юрыдычныя асобы і іншыя ІП. Калі так, то варыянт самазанятасці ўжо не падыходзіць і вам трэба адкрываць ІП.
— Адзіны падатак вы павінны аплаціць да пачатку рэалізацыі тавараў (работ, паслуг).
Нашто трэба звярнуць увагу?
Самазанятыя не абавязаны рабіць выплату у ФСАН. Пры такім раскладзе ў працоўны стаж ваша дзейнасць не пойдзе. Таму, калі ў вас недастаткова стажу і каб потым не застацца без пенсіі, лепей гэтыя ўзносы плаціць на добраахвотнай аснове. Сёння гэта 106,75 руб. штомесяц (35% ад мінімальнай зарплаты), як і ў ІП. Мінімальная сума, якую ІП павінен быў заплаціць за 2017 год склала 1113 рублёў.
Да самазанятых можна аднесці і рамеснікаў. Аднак рамеснікі плоцяць нашмат менш — усяго адну базавую ў год (24,50 руб). Датычна выплат у ФСАН рамеснікі нічым не адроўніваюцца ад самазанятых.
Па стане на 28 лютага 2018 толькі па Ленінскім раёне ў якасці рамеснікаў зарэгістраваны 438 чалавек. Летась іх было 378 — на 50 менш.
Колькі трэба мець грошай каб пачаць працаваць у якасці ІП?
Зарэгістравацца ў якасці ІП даволі проста. Трэба:
— Аплаціць дзяржпошліну ад 0 да 12,25 руб (0,5 базавай)
— Набыць пакет неабходных дакументаў (кніга скаргаў і прапаноў і іншыя)
— Касавы апарат у большасці выпадкаў будзе абавязковы. Ён каштуе ад 270 рублёў. Абслугоўванне — яшчэ 10,2 руб. за месяц.
— Тэрмінал для пластыкавых картак ад 325 рублёў без дадатковых абавязкаў і ад 268 з дадатковымі абавязкамі (22 руб. 97 кап. у месяц). Тэрмінал абавязкова павінен быць праз два месяцы пасля рэгістрацыі ІП. За адсутнасць тэрміналу прадугледжаны штраф да 100 б.в (2450 рублёў) + узнагароды банку за кожную транзакцыю да 3% ад сумы.
— Штомесяц, нават калі вы не вядзеце дзейнасці, трэба аплачваць унёскі ў ФСАН — 106,75 руб у месяц (1113 руб у год).
Агулам, каб адкрыць ІП і падрыхтавацца да працы спатрэбіцца каля 700 руб.
Любую технику важно защищать от внешнего негативного воздействия окружающей среды. Особенно телефоны. Для этого существует различные чехлы, футляры, стекла. Чехлы для Samsung Galaxy S9 представлены в широком ассортименте на сайте case4me.ru. Много разных расцветок, прекрасное качество, привлекательные цены.