Кароль ЦікТока і зорка інстаграма Аляксей Саўко на навагоднія святы прыехаў у Гродна. У цэнтры роднага горада да яго падвышаная ўвага, шмат хто хоча з ім сфатаграфавацца. Як змянілася жыццё Аляксея пасля пераезду з Беларусі і якія ў яго планы на будучыню, ён распавёў Hrodna.life.

Вячэраў з прэзідэнтам Кіпра

Больш за год таму Аляксей Саўко перабраўся ў Расію. За гэты час гродзенец супрацоўнічаў з многімі вядомымі блогерамі, здымаўся ў серыяле, рабіў папулярныя відэаролікі для інстаграма і ЦікТока. Зараз Аляксей жыве на Кіпры.

«У Гродне я прыехаў на святы: сустрэцца з роднымі і сябрамі. Паспеў схадзіць з пляменніцай на ранішнік. Насамрэч, я стаў вельмі замкнёным чалавекам, бо вялізная ўвага да маёй персоны. Усюды.

У Маскве я не хаджу на нейкія чырвоныя дарожкі, хоць ёсць запрашэнні. Але мне гэта не ў кайф. Я стараюся застацца простым чуваком, да мозгу трушным і ганяць у трэніках. Мне так камфортней.

Спачатку я хацеў усе гэтыя розныя дарожкі, а потым падумаў - навошта? Зараз я жыву на Кіпры і там у мяне ёсць фанаты. На радыё запрашалі, быў на вячэры з прэзідэнтам Кіпра. Гэта першы прэзідэнт з якім я сустракаўся".

https://www.instagram.com/p/B5fMgwcpYY8/

«Я не забыў, дзе пачынаў»

Больш за ўсё аўдыторыі ў Аляксея ў ЦікТоку — 4,3 млн падпісчыкаў. З дапамогай гэтай сацыяльнай сеткі гродзенец стаў добра зарабляць. У Расіі яго паспелі нават празваць каралём ЦікТока.

«Мяне глядзіць шмат замежнікаў, гэта вялікая частка маіх падпісчыкаў. Я надаю шмат часу ЦікТоку і рэкламныя праекты прыносяць асноўны заробак. А яшчэ ў мяне цяпер ёсць праект, ён не публічны, ім можна займацца дыстанцыйна.

@savkoMake time for your loved once ❤ #winiphone♬ Hate Me — Ellie Goulding & Juice WRLD

І ў мяне няма нейкага супер-жадання стаць больш папулярным, чым я ёсць. Вярнуцца ў Гродна? У мяне няма прэтэнзій. Я з радасцю сюды прыязджаю, заўсёды ўсім кажу ў інтэрв'ю, што я з гэтага горада. Я не забыўся, дзе пачынаў, але я зараз іншы і ў мяне іншае жыццё. У Гродна прыязджаю на святы, пра родных і сяброў не забываю».

Леха Савко ТикТок Алексей Савко

Леха Савко ТикТок Алексей Савко

Для славы трэба працаваць больш, чым іншыя

Аляксей распавядае, што яго не толькі глядзяць, але і часта звяртаюцца па параду. Сярод гэтых людзей ёсць і гродзенцы.

«Вельмі шмат моладзі піша, але гэта не тыя людзі, якія рабілі варушняк у горадзе, калі я быў у Гродне. З'явіліся нейкія новыя хлопцы са сваімі праектамі. Але ёсць і людзі, якія раней не хацелі мець зносін або супрацоўнічаць, а калі я стаў папулярным - аб'явіліся. У пэўны момант, калі ты не зусім цікавы чувак, з табой не так шмат людзей хоча мець зносіны. А калі ў цябе нешта атрымліваецца, то раптам усе рэзка ўспамінаюць пра цябе і спрабуюць наладзіць сяброўства.

@savkoУдачи в Новом Году! Спасибо за Вашу любовь❤️ Good luck in the New Year! Thank you for your love! ❤️♬ Castle on the Hill (Throttle Remix) - Ed Sheeran

Я б параіў гродзенцам, якія хочуць стаць вядомымі, каб верылі ў сябе. Для гэтага трэба працаваць і працаваць, і рабіць гэта больш чым іншыя. Я пабачыў многіх блогераў і ёсць такія, што жывуць у вёсцы, здымаюць відэа, і нейкім цудоўным чынам «страляюць». Уся справа ў ідэі. У мяне за год атрымалася многае толькі таму, што я ніколі не спаў. Я заўсёды працаваў. Мой тата на днях сказаў цікавую рэч: да 50 гадоў людзі жывуць, а пасля 70 існуюць. А я хачу і ў 70 жыць. Таму ў Гродна я пакуль не планую вяртацца".

@savkoBirds? I have a new video on YouTube. Link in BIO. Write «Savko» in the comments under the new video on YouTube and win a prize. ❤♬ Mountains (feat. Sia, Diplo & Labrinth) — LSD

Аляксею Саўко 22 гады. Нарадзіўся ў Гродне. Дамогся небывалых вынікаў на інтэрнэт-платформе ЦікТок (TikTok). Уваходзіць у ТОП-10 перспектыўных медыя-зорак паводле Forbes. Акцёр папулярных серыялаў і кіно. Майстар спорту і абсалютны Чэмпіён Беларусі па паўэрліфцінгу (паралімпізм).
Таксама яго называюць «самым нізкім качком» за яго заслугі ў спорце. Відэа з яго удзелам набіраюць мільёны праглядаў на YouTube.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life