На выездзе з Гродна затрымалі трафікёра з Расіі, які хацеў вывезці гродзенку для занятку прастытуцыяй. З пачатку 2020 года гэта трэці выпадак перакрыцця нелегальнага трафіку людзей з Беларусі з мэтай эксплуатацыі.
Нядаўна тэму прастытуцыі і яе легалізацыі закрануў у інтэрв'ю начальнік Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Генадзь Казакевіч.
Hrodna.life даведаўся, як рэгулюецца прастытуцыя ў іншых еўрапейскіх краінах і што пра яе магчымую легалізацыю думаюць гродзенцы.
У большасці краін заняцце прастытуцыяй па-за законам і падлягае пакаранню. Але ёсць краіны, дзе работнікі гэтай індустрыі не адрозніваюцца ад прадстаўнікоў іншых прафесій. Яны плацяць падаткі і абаронены законам.
У Беларусі за прастытуцыю прадугледжана адміністрацыйнае пакаранне: штраф ад 6 да 50 базавых або арышт. Пры гэтым караюць толькі прадстаўнікоў паслуг. У некаторых краінах, такіх як Нарвегія, нааборот — караюць менавіта кліентаў.У шэрагу еўрапейскіх краін, такіх як Германія, Галандыя, Аўстрыя і Швейцарыя, дазволена не толькі прастытуцыя, але і бардэлі.
У іншых дазволена і рэгулюецца толькі сама прастытуцыя, а бардэлі знаходзяцца па-за законам.
У трэціх прастытуцыя легальная, але не рэгулюецца, а бардэлі нелегальныя.
Нягледзячы на забароны, прастытуцыя ў Беларусі ўсё роўна існуе. Па словах Казакевіча, прастытуцыяй у нас займаецца 2500−3000 чалавек абодвух палоў. На яго думку, гэта не так ужо і шмат у маштабах краіны.
Па словах міліцыянта, паступова набірае абароты мужчынская прастытуцыя. За мінулы год да адказнасці за заняцце прастытуцыяй было прыцягнута 100 мужчын.
Казакевіч лічыць, што легалізаваць гэтую дзейнасць у нашай краіне нельга. Нібыта, 2500−3000 новых прадпрымальнікаў не прынясуць у эканоміку сур’ёзных інвестыцый, ды і грамадства не гатовае «бачыць прастытутку ў маме, якая прыводзіць дзіцяці ў дзіцячы сад або школу» і «ў сваёй суседцы, з якой вы міла вітаецеся раніцай».
Але ці сапраўды грамадства не гатовае?
Пытанне, як гродзенцы ставяцца да ідэі легалізацыі прастытуцыі, мы задалі ў розных сацыяльных сетках. І атрымалі цікавыя вынікі.
61% тых, хто прагаласаваў у Instagram, выказаліся за легалізацыю прастытуцыі. Супраць — 39%.
Больш цікавыя вынікі дала апытанне ў Вконтакте, бо гэтая сацыяльная сетка дае магчымасць аналізаваць адказы паводле ўзросту і полу рэспандэнтаў.
У апытанні прыняло ўдзел 700 чалавек. Сярод апытаных 60% выказаліся за легалізацыю.
22% не змаглі адказаць. 18% выказаліся супраць легалізацыі прастытуцыі.
Сярод мужчын доля тых, што выступаюць за легалізацыю — 69%. Каля 21% не змаглі адказаць, каля 10% выказаліся супраць.
Пры гэтым сярод мужчын старэйшых за 35 гадоў працэнт тых, хто за легалізацыю прастытуцыі, дасягае амаль 80%. Тых, хто сумняецца, сярод мужчын ва ўзросце 35+ таксама менш — каля 13.5% Супраць легалізацыі крыху больш за 7%.
Атрымліваецца, што з узростам усё больш мужчын выступаюць за тое, каб прастытуцыя ў нашай краіне была легальнай.
У цэлым сярод жанчын, якія прынялі ўдзел у галасаванні, 44% выказаліся супраць легалізацыі, 30% за легалізацыю, каля 26% не змаглі адказаць.
Сярод жанчын старэйшых за 35 гадоў адсотак праціўнікаў легалізацыі вышэй — 47%. За легалізацыю выказаліся 29%, не змаглі адказаць 24%.
Прыхільнікі легалізацыі ўпэўненыя, што дзякуючы ёй пад абарону дзяржавы трапляюць як прадстаўнікі паслуг, так і кліенты. Напрыклад, у Германіі згодна з законам аб прастытуцыі жанчынам, якія добраахвотна жадаюць ёй займацца, даецца права на паслугі аховы здароўя, дапамогу па беспрацоўі і пенсіённае забеспячэнне.
Паміж прастытуткамі і іх працадаўцамі заключаюцца працоўныя дагаворы, прастытуткі таксама могуць праз суд патрабаваць з кліента грошы, калі ён не аплаціў іх працу.
За выкананнем іх правоў сочыць прафсаюз — «Прафесійная асацыяцыя эратычных і сэксуальных паслуг». Закон строга рэгулюе працоўны графік — працаваць можна толькі з 8 вечара да 4 раніцы.
Іншы аргумент: у краінах, дзе легалізаваная прастытуцыя, прадстаўнікі паслуг у абавязковым парадку праходзяць медкамісію.
Чарговы аргумент: грошы, атрыманыя ад заняткаў прастытуцыяй, не застаюцца ў шэрай эканоміцы, а трапляюць у бюджэт. Напрыклад, у Галандыі даходы ад сэкс-індустрыі складаюць прыкладна 5% нацыянальнай эканомікі.
Праціўнікі легалізацыі лічаць, што дэкрыміналізацыя сэкс-паслуг не прынясе нічога добрага ў першую чаргу самім прастытуткам.
Некаторыя з іх лічаць, што пасля легалізацыі колькасць людзей, якія жадаюць займацца прастытуцыяй абавязкова вырасце.
Іншы аргумент: легалізацыя вядзе да павышэння ўзроўню лаяльнасці грамадства да сэксу без адносін.
Частка прадстаўнікоў сэкс-паслуг асцерагаецца, што пасля легалізацыі іх дзейнасць стане менш прыбытковай.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…