Людзі і справы

Калядны латэ-арт батл: гродзенскі барыста маляваў па каве лепш за ўсіх

Калядны латэ-арт батл, які прайшоў у Мінску 23 снежня, прынёс перамогу гродзенскаму барыста з «Нашай Кавы» Аляксею Небышынцу. Журы прызнала яго лепшым у маляванні малаком па каве сярод 16 удзельнікаў з кавярняў Мінска, Брэста і Гродна.

Разам з першым месцам у конкурсе латэ-мастакоў Аляксей атрымаў магчымасць удзелу ў чэмпіянаце Беларусі-2018 па латэ-арту і права прадстаўляць нашу краіну ў Russian Coffee Cup'2018.

Галоўнае — перамагчы стрэс

Удзельнікі батла мелі на выбар 16 малюнкаў, якія трэба было паўтарыць у кубку кавы. «Падрыхтавацца заранёў было немагчыма, бо невядома было, што чакае на спаборніцтвах. Малюнкі мы пабачылі толькі перад пачаткам выступаў», — распавёў Аляксей. А на фінальным этапе элемент нечаканасці падвысіўся яшчэ больш. Трэба было як мага дакладней паўтарыць малюнак за чэмпіёнкай свету па латэ-арт 2012 года Вікторыяй Кашырцавай.

Са словаў Аляксея, больш за ўсё прышлося змагацца з… уласным стрэсам: «Галоўнае — быць эмацыйна гатовым працаваць перад натоўпам гледачоў і паменш нервавацца. Калі падыходзіць да справы спакойна, як на працы, то ўсё добра атрымліваецца».

[irp posts="42 806″ name="Гродна — беларуская сталіца кавы. 5 аргументаў за" ад экспертаў"]

Дапамаглі ўсе, хто заходзіў на кубак кавы

Падмуркам перамогі, кажа Аляксей, стала тое, што ў кавярні ўвесь час шмат магчымасцяў адточваць майстэрства. «Увесь час спрабую рабіць новыя малюнкі, заўважаю і выпраўляю памылкі». Навучыцца латэ-арту без практыкі немагчыма, таму, на думку Аляксея, дапамаглі атрымаць перамогу ўсе, хто прыходзіў замовіць каву.

[irp posts="4823″ name=" Кавярня гэта не толькі кава". Дзмітрый Захарка пра кававую культуру, беларускамоўнасць і перспектывы Замкавай вуліцы"]

Сэлф мэйд ці сэлфічыно? Адказ у філіжанцы

Што да любіміх малюнкаў, то такіх у Аляксея няма. «Люблю маляваць усё. Галоўнае, каб госцю спадабалася». На фоне апошняга піску кава-моды ў выглядзе «сэлфічыно» Аляксей усё ж аддае перавагу «сэлф-мэйд» малюнкам.

www.instagram.com/p/Bc5LG5vnQEA/

«Малайцы, цікава прыдумалі. Але мне больш падабаецца, калі прыгажосць не штампуецца машынай, а робіцца ўласнымі рукамі. Мяркую, што і для чалавека гэта больш прыемна».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025