Гродзенскі рэканструктар эпохі ранняга сярэднявечча Андрэй Блажэвіч скончыў будаваць корпус сваёй ладдзі, да вясны плануе пашыць парус, а бліжэй да лета — спусціць судна на Нёман. Як ішло будаўніцтва лодкі па старых чарцяжах і куды гродзенец перш за ўсё на ёй паплыве, даведаўся Hrodna.life.
Андрэй будаваў лодку каля года, збольшага самастойна. Планаваў, што выпрабуе сваё судна на вадзе яшчэ летам 2017 года, але не паспеў з-за недахопу часу і праблем са здароўем.
«Канапавых памочнікаў» было шмат
«На старце, седзячы на канапе і ў цяпле, мяне падтрымала шмат людзей. Але ў працы мне прыйшлося разлічваць толькі на самога сябе, — кажа Андрэй. — Улетку ладдзя была гатовая на 50%, цяпер — на ўсё 100%. Засталіся толькі пабочныя канструкцыі: зрабіць вёслы, пашыць парус і паставіць сядзенні.
Корпус увесь пасмалены, падрыхтаваныя ўсе мацаванні пад мачту і пад стырно. Ладдзя атрымалася такая, якая і задумвалася".
Пабудаваць ладдзю — не сабраць канструктар
Андрэй узяў за аснову праекта малую баявую ладдзю, знойдзеную на ўзбярэжжы Даніі. Гэты тып карабля — нешта прамежкавае паміж рыбацкімі лодкамі і вялікімі дракарамі. Вікінгі выкарыстоўвалі іх для паходаў па дробных рэках і для выведкі.
Андрэй кажа, што на выраб лодкі пайшло не надта шмат грошай, больш было выдаткавана часу і сіл.«Тым, хто захоча ў будучыні рэалізоўваць падобны праект, я б параіў перад стартам падумаць:"А ці трэба гэта?». Калі чалавек не даводзіць пачатае да канца, то лепш не пачынаць. Трэба шмат чаму вучыцца самастойна, часта на ўласных памылках. Напрыклад, ты марнуеш два дні на працу, а ў выніку разумееш, што яны былі змарнаваныя. Але з іншага боку праз такія памылкі ты атрымліваеш вопыт і веды, як рабіць у будучыні. Такі праект патрабуе сілы волі, ён яе і трэніруе".«Хтосьцi думае, што зрабіць добрае судна — гэта як сабраць канструктар. Але не, гэта велізарны працоўны праект. Мая лодка на 95% складаецца з дрэва, а 5% гэта праца з металам, якая патрабуе спецыяльных навыкаў. Я ў сябе на пляцоўцы, можна сказаць, рэканструяваў майстэрню-кузню з адпаведным інструментам».
Балтыка — у планах, але спачатку Нёман
Ладдзя Андрэя мае назву «Інгерт», у перакладзе з ісландскай — «пад абаронай Бога». Гродзенец плануе ўдзельнічаць з ёй у розных фестывалях і рэканструкцыях. Дарэчы, гэта першая гродзенская ладдзя. Падобная лодка ёсць у лідскіх рэканструктараў, якія цяпер базіруюцца ў Нясвіжы.
«Гродзенскую ладдзю да лета 2018 года абавязкова спусцім на ваду. За зіму і вясну вырашу пытанні з рэгістрацыяй судна, а таксама пабочнымі канструкцыямі. Трэба знайсці яшчэ транспарт, які давязе лодку да Нёмана. Адразу плыць да Балтыкі са сваімі хлопцамі не буду, спачатку будзем тэставаць судна ў межах Гродна. Напрыклад, зплавiмся па плыні Нёмана да Гожы».
Подбор оборудования на АЗС требует особого внимания и подхода. Необходимо приобретать только у проверенных продавцов, чтоб в дальнейшем этот выбор не наложил отпечаток на деятельность вашей компании. Приобрести качественное топливозаправочное оборудование можно на сайте. В качестве вы можете быть уверены. Специалисты обеспечат полный комплекс услуг по запуску и наладке всех устройств.