У пэўных старых кватэрах «самага эўрапэйскага гораду Беларусі» ніколі не было санітарнага вузла. Куды ходзяць іхныя жыхары і чаму дагэтуль застаюцца без выгодаў, — у рэпартажы Радыё С**бода са стогадовых дамоў.
Нечыстоты вылівалі ў рэкі
Яшчэ ў пачатку XIX стагодзьдзя цэнтар Горадні жыў без прыбіральняў у дамах. Людзі спраўлялі патрэбы на вуліцах, рабілі памыйныя ямы, вылівалі нечыстоты ў рэкі Нёман і Гараднічанку.
Як расказаў гісторык Андрэй Чарнякевіч, бізнэс перапрацоўкі нечыстотаў быў прыбытковым. Манаполію на яго трымалі ў маёнтку Станіславова. Работнікі прыяжджалі да памыйных ямаў у блакітных машынах і потым зьлівалі нечыстоты ў рэкі.
Дом 1. Вуліца Карла Маркса. «Я тут жыву з самага нараджэньня»
Пачынаем шлях з дому за 400 мэтраў ад аўтавакзалу. У пешай даступнасьці старадаўні касьцёл, унікальны драўляны лямус, банк, дом сувязі і начны клюб.
Цяпер дом падзелены на 8 кватэраў, але, са словаў суседзяў, жывуць там толькі 3 або 4 сямʼі. Некаторыя вокны — без прыкметаў жыцьця. У двары стаіць замкнёная шэрая туалетная кабінка. Жыхары маюць ключы. Дамафоны маўчаць. Неўзабаве сталая жанчына падымаецца па сходах дахаты. Яна ня бачыць нічога незвычайнага ў тэме вулічных туалетаў. Зьдзіўляецца, навошта замкнулі. Ёй не перашкаджала, калі іхнай кабінкай карысталіся мінакі.
Запрашаць дахаты жанчына ня хоча і сьпяшаецца скончыць размову.
Дом 2. Сацыялістычная вуліца. У кватэру набылі малы біятуалет
Дом з жоўтай цэглы, двухпавярховы, з высокай лесьвіцай на вуліцы. У двары — самаробны музэй пад адкрытым небам, плён працы саміх жыхароў. Дом пабудаваны ў 1890 годзе. Адсюль да горадзенскай славутасьці — танка вайскоўцам-вызваліцелям ля Савецкай плошчы, — 450 мэтраў.
Наста з другога паверху жыве ў гэтым доме з трох гадоў. Цяпер ёй 36. Ейная мама працавала закройніцай у атэлье. Каб атрымаць кватэру, уладкавалася ў ЖЭС дворнікам, працавала на дзьвюх працах. Урэшце сямʼі далі «двушку» у цэнтры гораду.
Памяшканьне на ўваходзе служыць і вітальняй, і кухняй, і «ванным пакоем». Тут некалькі шафак, паліцы і рукамыйнік. Фортка ва ўваходных дзьвярах — гэта вэнтыляцыя з кухні. Ёсьць і гарачая, і халодная вада. Мыецца Наста ў невялікім тазіку тут жа, на кухні, або ходзіць да сяброў. З плюсаў — досыць прасторныя пакоі, высокія столі і самы цэнтар гораду.
Некалькі гадоў таму яна зьвярталася да камунальнікаў, каб зрабіць каналізацыю і на другі паверх. Ёй патлумачылі, што дом не разьлічаны на такія нагрузкі — каб паставіць ванну, душавую кабінку або ўнітаз. Займацца атрыманьнем дазволаў на новую каналізацыю жанчына ня стала.
«Тады мне сказалі, што не спраўляецца сантэхніка, што трэба праз ЖКГ, нейкія яшчэ інстанцыі. Карацей, я зразумела, што мне прасьцей прадаць гэтую кватэру, узяць крэдыт і набыць новую», — кажа Наста.
Адсутнасьць прыбіральні — не адзіная асаблівасьць будынку.
На яе ўжо ўпала цагліна з праёму аднаго вакна, таму яна больш да яго не падыходзіць.
У патрэбе жанчына ходзіць у туалет, што месьціцца ў тым жа будынку. Але каб туды трапіць, трэба выйсьці на вуліцу і прайсьці ўздоўж дому. Памяшканьне замкнёнае на замок. Усе жыхары маюць ад яго ключы.

Ён тлумачыць, што для каналізацыі трэба пракласьці таўсьцейшыя трубы.
Адметнасьць іхнай кватэры ў тым, што яна падзеленая на дзьве. Пакоі зьлева, кухня справа, а паміж дзьвюма часткамі — іншая кватэра. За арэнду кватэры плацяць 100 рублёў.
Дом 3. Вуліца Урыцкага. «Забаўна, як людзі жывуць»
Двухпавярховы дом 1900 году пабудовы.
Адсюль 2 хвіліны да турмы, крыху больш да пешай вуліцы Савецкай.
Ніхто з жыхароў не адчыніў дзьверы. Аднак супрацоўніца салёну прыгажосьці, які разьмясьціўся ў гэтым будынку на першым паверсе, расказала пра арандаванае памяшканьне. Прыбіральні тут таксама не было. У падсобным памяшканьні на лапіку ў два квадраты яны паставілі бідэ. Ніякіх адмысловых папераў для гэтага не патрабавалася. У малой патрэбе ходзяць на месцы працы, у іншых — у платныя туалеты паблізу ў горадзе. Нягледзячы на такія ўмовы, арэнда тут каштуе больш, чым у офісе паблізу цэнтру.
«Я год як прыехала. Забаўна, як людзі жывуць. Я ня ведаю, як увогуле можна без прыбіральні жыць. Тут ёсьць труба. Ім трэба тры мэтры (каб урэзаць сваю трубу ў агульную каналізацыю). Вы сталыя людзі, вам заўжды на саступкі пойдуць, крэдыт дадуць, а можа і ніколькі каштаваць ня будзе», — разважае жанчына.
Будаўнік, што працуе на абʼекце побач, расказаў, што адзін з жыхароў гэтага дому злоўжывае алькаголем і ня будзе займацца ўсталяваньнем прыбіральні.
Праз дом адсюль падобная сытуацыя. На другім паверсе жыве хлопец без туалету, карыстаецца вулічнай кабінкай. Ягоная суседка расказала, што такая кватэра ў іхным доме адна. Зь ейных словаў, малады чалавек зьвяртаўся да камунальнікаў, каб памянялі гэты туалет, аднак «не было грошай». Самога хлопца дома не засьпелі.
Дом 4. Савецкая вуліца. Туалеты падзеленыя на мужчынскі і жаночы
Савецкая вуліца лічыцца галоўнай вуліцай Горадні. Яна ж пешая і самая турыстычная. Большасьць людзей адсялілі адсюль, даўшы кватэры ў іншых раёнах гораду. На месцы іхных кватэраў цяпер офісы, кавярні, крамы. Аднак рэдкія жыхары засталіся жыць у дамах канца ХІХ стагодзьдзя.
Пасярэдзіне вуліцы стаіць двухпавярховы мураваны дом, пабудаваны ў 1895 годзе. Раней тут працавалі фотаатэлье, філіял Саюзу савецкіх мастакоў, упраўленьне справаў сельскага і калгаснага будаўніцтва. Цяпер тут жывуць тры сямʼі.


На пытаньне, ці ён не карыстаецца ў хаце малым біятуалетам, мужчына адказаў, што ў хаце ён «ня гадзіць».
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.