Карыснае

Для эканомных турыстаў: колькі каштуюць самыя танныя кватэры на суткі ў Гродне

Знайсці кватэру ў Гродне танней за 50 рублёў на «Куфары» не атрымаецца. Пры гэтым за такія грошы можна зняць вельмі рознае жыллё: у цэнтры або ў спальным раёне, з добрым ці не вельмі рамонтам. Парада ад Hrodna.life: пры браняванні праз сайт звярніце ўвагу на фільтр «колькасць гасцей» або патэлефануеце гаспадару. Часам прадаўцы хітруюць і пазначаюць у аб’яве цану ніжэй, чым на самай справе.

Мы склалі рэйтынг з пяці танных кватэр у Гродне, зыходзячы з коштаў, указаных у аб’яве. Кватэр ад 50 рублёў можна знайсці значна больш. Тут мы паказалі розныя кватэры з цікавымі дэталямі або зручным размяшчэннем.

Чытайце таксама: Для заможных турыстаў: колькі каштуюць самыя дарагія кватэры на суткі ў Гродне?

50 рублёў за кватэру ў цэнтры з відам на касцёл

На вуліцы Парыжскай Камуны здаюць аднушку з трыма спальнымі месцамі і відам на Касцел Адшукання Святога Крыжа (Бернардынскі). Калі вы едзеце ўтрох, то спаць прыйдзецца ў адным пакоі на канапе і двухспальным ложку. У ванным ёсць душавая кабіна. На кухні - стол, мікрахвалеўка і маленькі халадзільнік.

За суткі прыйдзецца заплаціць 50 рублёў - кошт ад колькасці гасцей не мяняецца. Карыстальнікі ацанілі варыянт размяшчэння на 4,9 зоркі, у водгуках хваляць лакацыю і суадносіны кошт-якасць.

Душна і не хапае глыбокай міскі, затое ў цэнтры

У аднушцы на Карла Маркса прымуць максімум траіх. У кватэры ёсць двухспальны ложак і канапа на кухні (там, верагодна, прыйдзецца начаваць трэцяму чалавеку). У пешай даступнасці ўсе цэнтральныя славутасці. Ёсць тэлевізар і мікрахвалеўка, у ванным — душавая кабіна.

У кватэры шмат водгукаў, некаторыя — гнеўныя. У каментарах мы даведаліся, што кошт кватэры ў аб’яве — ад 50 рублёў - не супадае з рэальнасцю. Карыстальнікі пішуць, што за суткі аддалі 200 рублёў за дваіх. Іншы каментатар заплаціў 114 рублёў і лічыць гэта пераборам. Некаторыя з недахопаў пазначаюць духату і бруд, камусьці не хапіла глыбокай міскі. У іншых водгуках можна наадварот прачытаць, што ў кватэры чыста і ўтульна.

Заселяць адразу 10 чалавек, ёсць гарачая вада

На праспекце Касманаўтаў здаюць кватэру, у якую атрымаецца засяліцца ў вялікай кампаніі. У трох пакоях размясцілі адразу 10 спальных месцаў.

У кватэры светлае аздабленне, ёсць тэлевізар, мікрахвалеўка, два санвузлы. Пачатковы кошт за суткі - 60 рублёў. У апісанні пазначана, што кошт залежыць ад колькасці гасцей. Як менавіта — можна зразумець толькі пры кантакце з гаспадыняй. Пры рэгуляванні фільтра на сайце цана не мяняецца.

У аб’явы два станоўчых водгукі. У загалоўку пазначана, што кватэра «з гарачай вадой». Цікава, ці знойдзецца на праспекце Касманаўтаў кватэра без гарачай вады?

Далей ад цэнтра, але прасторней

Ад 80 рублёў каштуюць суткі ў трохпакаёвай кватэры на праспекце Кляцкова. У кватэры, мяркуючы па фота, свежы светлы рамонт з блакітнымі акцэнтамі і новая мэбля. У гасцінай — дзве вялікія канапы, у спальнях — двухспальны ложак. Ёсць душавая кабіна, тэлевізар, мікрахвалеўка. Заселяць максімум восем чалавек. Кошт залежыць ад колькасці гасцей, але даведацца на сайце яго не атрымаецца.

Недалёка знаходзіцца ТРК «Трыніці» і царква Сабора ўсіх беларускіх святых. Госці ацанілі пражыванне на пяць зорак. Хваляць чысціню і ўтульнасць.

Можна шумець, калі ўнесці залог

Па вуліцы Кабяка здаюць кватэру, у якой можна праводзіць мерапрыемствы. Там размесцяць максімум 10 гасцей, але колькі менавіта пакояў і спальных месцаў, па фота і апісанню зразумець складана.

Дакладна ёсць двухспальны ложак, тэлевізар, мікрахвалеўка. Ванны з туалетам раздзельныя. З кухні з чырвонымі акцэнтамі ёсць выхад на балкон. У 300 метрах ад дома размешчаны ТРК «Трыніці». Кошт — ад 60 рублёў. Пры браніраванні патрабуюць залог. Можна з гадаванцамі. У аб’явы ўсяго чатыры ацэнкі і адносна нізкі рэйтынг у тры зоркі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025

«Трэнд — мацоўня, здароўе». Задалі адны і тыя ж пытанні металістам з Беларусі і Польшчы

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…

26 сакавіка 2025

У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома

У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…

26 сакавіка 2025

«Магчыма, будзе і новы матэрыял». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць

Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…

20 сакавіка 2025

«Мама выпісвала фальшывыя дакументы і дапамагала трапіць у Польшчу». Рэпатрыянтка — пра дзяцінства ў Гродне і эміграцыю ў 1946-м

Крысціна Мішчук (Пянткоўская) нарадзілася ў 1933 годзе ў Гродне ў сям'і мясцовай інтэлігенцыі. Каталічка. Тата…

18 сакавіка 2025

«Мая зямля — што хачу, тое і раблю». З’ездзілі ў польскую вёску ля мяжы з Беларуссю, куды стараста запрашае жыць усіх ахвотных

У 500 метрах ад плота, узведзенага на польскім баку мяжы з Беларуссю, стаіць вёска Азяраны…

17 сакавіка 2025