Горад

«Хочуць перакапаць усю стаянку і двор». Жыхары Дзевятоўкі і мінскія прадпрымальнікі канфліктуюць з-за будаўніцтва кафэ

Ля міні-рынку ў мікрараёне Дзевятоўка будуецца кафэ. Жыхары дома на Курчатава, 22 незадаволены: праз іх двор плануюць правесці цепласеткі. З-за гэтага пацерпяць дзіцячая пляцоўка, аўтастаянка і зялёныя насаджэнні.

Жыхары Дзевятоўкі: «Нашы высадкі знішчаць, пляцоўка не зможа функцыянаваць»

Каб правесці інжынерныя работ і наладзіць камунікацыі для кафэ, прыйдзецца знесці дэкаратыўныя яблыні і вечназялёныя туі. Каб правесці цепласеткі, будаўнікі вымушаны перакапаць стаянку і двор.

— Хаця для падлучэння ёсць альтэрнатыўныя кропкі, якія бліжэй да кафэ і менш затратныя як для забудоўшчыка кафэ, так і для жыхароў жылога дома, — расказалі блогу s13.ru жыхары дома.

Турбуе мясцовых і тое, што цепласетка пад бетонным пакрыццём паркоўкі ў будучыні стане пастаяннай крыніцай праблем. «Бо ў выпадку любой аварыі сеткі, планавага рамонту ці яе замены будзе ўзнікаць запатрабаванне ламаць бетон».

У жыхароў узніклі прэтэнзіі і да старшыні таварыства, бо ён без іх ведама дазволіў весці работы ў жылым двары.

— Балюча ўявіць, што ўся праца была дарэмная! Наш двор ператворыцца ў раскопкі! Бо ў выніку ўсе азеляненні і нашы высадкі знішчаць, пляцоўка не зможа функцыянаваць. Але ж мы з’яўляемся ўласнікамі дома і прылеглай тэрыторыі. Мы не давалі сваёй згоды і супраць «разрухі» нашага двара! Наш старшыня без нашага ведама і згоды паставіў подпіс і ўзгадніў праект, — скардзяцца жыхары.

Чытайце таксама: На Дзевятоўцы адкрылася ўтульная кавярня ў фармаце «каля дома»

Старшыня таварыства: «Дазвол жыхароў неабавязковы»

Старшыня таварыства ўласнікаў кажа, што спачатку таксама быў супраць правядзення цепласетак праз двор. Але пасля разабраўся ў праекце, пагутарыў з забудоўшчыкам і пераканаўся, што той ліквідуе пасля сканчэння работ усе наступствы. Больш за тое — жыхарам шматпавярховіка прапанавалі кампенсацыі за часовыя нязручнасці: усталяваць дадатковы шлагбаўм для ўезду ў двор, пракласці асфальтаваныя дарожкі і пабудаваць велагараж. Але ад гэтага жыхары адмаўляюцца.

Аднак дазвол жыхароў у гэтай сітуацыі наогул неабавязковы, кажа старшыня.

— Уласнікам гэтага зямельнага ўчастка з’яўляецца горад. Ён вылучыў яго для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома па адрасе Курчатава, 22. Але гораду трэба развівацца! Патрэбна інфраструктура… І для будаўніцтва кавярні горад вылучыў кропкі падключэння цепласеткі. На перыяд яе будаўніцтва гэты ўчастак зямлі, дзе размешчана прыдваравая тэрыторыя дома, горад канфіскоўвае ў таварыства. Пасля яго заканчэння ён зноў яму вяртае. Пры гэтым забудоўшчык і службы горада гарантуюць, што ўсё будзе абноўлена. Работы плануюцца завяршыць да 1 верасня, — паведаміў старшыня.

Інвестар: «Добраўпарадкаванне будзе адноўлена ў поўным аб’ёме»

У адказ на скаргі жыхароў забудоўшчык адзначыў, што падключэнне да цеплатрасы прадугледжана ў двары гэтага жылога дома, згодна з горадабудаўнічым пашпартам на зямельны ўчастак, а таксама тэхнічнымі ўмовамі, выдадзенымі філіялам «Гродзенскія цеплавыя сеткі РУП „Гроднаэнерга“».

Акрамя таго забудоўшчык дадаў, што «пасля заканчэння мантажу цеплавых сетак, а таксама ў месцы пракладкі электрычнага кабелю, неадкладна будзе адноўлена добраўпарадкаванне ў поўным аб’ёме: тратуарныя дарожкі і газон, а таксама перасаджаны ўсе зялёныя насаджэнні».

Калі расліны загінуць, інвестар гарантуе кампенсацыйныя пасадкі. Абяцае ён і аднавіць бетоннае пакрыццё паркоўкі ды даць на яго пяць гадоў гарантыі.

Мінскі забудоўшчык быў адзіным удзельнікам аўкцыёну

Аб тым, што на пустыры ля міні-рынку «Дзевятоўка» з’явіцца кафэ, стала вядома ў сакавіку 2022 года. Тады мінская фірма «Сатурн209» набыла ўчастак за 41,4 тыс. рублёў. Мінскія прадпрымальнікі былі адзінымі ўдзельнікамі аўкцыёну.

Паводле праекту гэта мае быць аднапавярховы будынак вышынёй да 4,9 м і плошчай каля 700 кв.м. Усярэдзіне кафэ будзе дзяліцца на дзве залы: на 55 і 40 чалавек. Побач паўстане 19 парковачных месцаў, у тым ліку адно для людзей з інваліднасцю.

Апошнія запісы

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025