Горад

За сто метраў ад Нёмана або недалёка ад Юбілейнага. Якія лецішчы пад Гроднам прадаюцца да $ 10 000

Рэдакцыя Hrodna.life працягвае аналізаваць гродзенскі рынак нерухомасці на сайце Kufar.by. Пачынаецца дачны сезон, таму мы адшукалі лецішчы, якія можна купіць недалёка ад Гродна. У падборку ўвайшлі надзелы коштам да $ 10 000.

Лецішча ў садовым таварыстве «Дубрава» за $ 4 950

За гэтую цану можна купіць надзел пяць сотак з маленькім садовым домікам у пяці кіламетрах ад Гродна. На надзеле ёсць гаспадарчыя пабудовы, склеп і туалет, праведзены вада і электрычнасць. На агародзе растуць пладовыя дрэвы і хмызнякі. Аўтобусны прыпынак і лес побач.

Домік недалёка ад возера Юбілейнага за $ 5 800

Побач з горадам у садовым таварыстве «Шкляр» прадаюць надзел з домікам. Участак расчышчаны і падрыхтаваны да ўзворвання і культывацыі, добры грунт. Ёсць два месцы для паркоўкі аўто. «Домік моцны, сухі, падлога замененая», — пазначана ў аб’яве.

У межах горада за $ 6 500

Двухпавярховы блочны домік у садовым таварыстве «Хімік-Азот» (гэта паміж трасай М6 і новым Усходнім мостам).

На надзеле ў шэсць сотак ёсць пладовыя дрэвы: вішня, абрыкос, чарэшня, кусты, вінаград. Святло круглы год, вада сезонная.

У раёне вёскі Горніца за $ 6 700

Надзел з домам у садовым таварыстве «Зарніца» ў 10 хвілінах язды ад Паўднёвага рынку. На ўчастку ёсць сад з яблынямі, грушамі, слівамі, вішняй, чарэшняй, калінай. Расце чырвоная і чорная парэчка, агрэст, вінаград. Драўляны домік невялікі - 18,8 кв. м, без ацяплення. Надзел абгароджаны, ёсць гаспадарчая пабудова. Падведзена электрычнасць, а вада на ўчастку — сезонная.

У пяці кіламетрах ад Гродна за $ 6950

Двухпавярховы садовы домік з камінам прадаецца ў садовым таварыстве «Мерыдыян». Падведзены электрычнасць і вада. На зямельным надзеле растуць пладовыя дрэвы і кусты. Побач лес і прыпынак грамадскага транспарту.

Недабудаваны дом у раёне вёскі Горніца за $ 7 000

Лецішча ў 10 кіламетрах ад Гродна. У аб’яве паказана, што дом гатовы на 50%, ёсць камін і вялікі склеп. Надзел часткова апрацоўваўся пад агарод. Ёсць ацяпленне і сезонная вада.

У 100 метрах ад ракі за $ 7 200

«Домік пабудаваны з жоўтай царкоўнай цэглы і атынкаваны. Дах, падлогі цэлыя. Ёсць печка. Яшчэ заліты падмурак пад гараж, ёсць два хляв. Надзел шэсць сотак, зямля ва ўласнасці, урадлівая, градкі ўраджайныя», — апісваюць сваё лецішча прадаўцы. Побач з лецішчам Адамава возера і Нёман з абсталяваным месцам для купання і мастком для рыбалкі.

Двухпавярховы дом за Каробчыцамі за $ 7 999

Лецішча ў 8 кіламетрах ад Гродна, садовае таварыства «Біруза». На надзеле двухпавярховы дом плошчай амаль 50 кв. м з камінам і зашклёным балконам. Ёсць склеп, хлеў, пладовыя дрэвы і хмызнякі, вінаград. Святло круглы год, вада сезонная, побач лес. Да 15 мая пакупнікам зніжка 10%.

У раёне вёскі Тарусічы за $ 9 000

Двухпавярховы блочны дом у садовым таварыстве «Здароўе». У доме плошчай 50 кв. м тры пакоі, пячное ацяпленне. Надзел побач з лесам і возерам Юбілейнае. Вада на лецішчы — сезонная, электрычнасць пастаянная. Ёсць месца для пабудовы хлява і паркоўка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025