Людзі і справы

Гродзенцы прадаюць на «Куфары» падарункі, якія не спатрэбіліся: што там можна знайсці?

Тэхніка для кухні, новыя тэлефоны, гульні, гадзіннікі, трэнажоры — пасля зімовых святаў «Куфар» напоўніўся аб’явай аб продажы не зусім удалых падарункаў. У Гродне і вобласці часцей прадаюць тое, што не спадабалася ці не падышло тым, каму падарылі. Але мы знайшлі і такія падарункі, якія прадаюць тыя, хто хацеў іх падараваць, але па нейкай прычыне не зрабіў гэтага.

Усе аб’явы былі знойдзены па ключавым слове «падарунак» (рус. — «подарок»). Апісанні прыводзім без змен — менавіта ў такім выглядзе, у якім іх апублікавалі прадаўцы.

Тэхніка — ад плойкі да апошняга iPhone

Перад тым, як дарыць тэхніку, лепш спытаць у чалавека, якому прызначаны падарунак, ці трэба яму гэта насамрэч. Такая выснова напрошваецца, зыходзячы з колькасці аб’яў у гэтай катэгорыі. Прадаюць кухонныя камбайны, навушнікі, тэлефоны, плойкі для валасоў, смарт-гадзіннікі і нават машынкі для тату! Усё распакаванае, але не скарыстанае.

Аэрагрыль

«Абсолютно новый аэрогриль, получили в подарок, но пользоваться не будем. Возможен небольшой торг», — пішуць прадаўцы.

Цана: 140 руб.

Фота да аб’явы ўзяты з магазіна 21vek.by, дзе такі ж аэрагрыль можна купіць за 150 рублёў.


Ірыгатар Oral B Oxyjet

«Новый, упакован. Подарок, не пригодился», — піша прадавец. Праўда, каробка выглядае злёгку патрапанай.

Цана: 200 руб.

Такі ж у розных інтэрнэт-крамах можна знайсці за 290−380 рублёў.


Плойка Rowenta Karl Lagerfeld

«Плойка в отличном состоянии. Шла в подарок. Не пользовались», — чытаем у аб’яве. Прадавец прыклаў да аб’явы гарантыйны талон і чэк — відаць, што плойку купілі ў кастрычніку 2023 года ў «Электрасіле» за 115 рублёў.

Цана: 95 руб.


iPhone 15 Pro 128

«Новый айфон, привезён из Германии в подарок. С адаптером в комплекте», — піша прадавец з Ліды. Яна прадае таксама і іншыя імпартныя тавары: бытавую хімію, духі, каву. Магчыма, іх таксама прывозілі ў падарунак?

Цана: 3900 руб.

У салонах А1 і МТС такі iPhone будзе каштаваць каля 4400−4800 рублёў, у каталогу Onliner цана — 4140−4200 рублёў.


Машынка для галення

«С дополнительной гарантией бреет хорошо покупалась в декабре на подарок не понравилось срочно продам», — так апісаў свой тавар прадавец.

Цана: дагаворная

У «Пятым элеменце» такая каштуе 129 рублёў. У інтэрнэт-крамах цана стартуе ад 96 рублёў.


Электрабрытва Galaxy GL 4210

«Был как подарок на новый год. Не подошёл Покупали на 21веке за 82р», — піша прадавец.

Цана: 55 руб.

Цяпер, дарэчы, такая ж на 21vek.by каштуе ўжо 84 рублі. Так што аб’ява цалкам дазволіць зэканоміць.


Трымер для барады і вусоў Polaris PHC 3015RC

Трымер 5 у 1: барада, вусы, міні-брытва, стрыжка валасоў, выдаленне валасоў у носе і вушах. У камплекце асадкі 0,5, 3, 6, 9, 12 мм, станцыя для зарадкі.

«Новый. Был куплен в подарок в 5 элементе 25 декабря, чек, гарантия 1 год. Причина продажи: не подошёл по минимальной длине стрижки бороды, нужна была ровно на 1мм», — вельмі падрабязна апісвае сам тавар і прычыну продажу аўтар аб’явы.

Цана: 85 руб.

У каталогу Onliner такі трымер можна знайсці па цане ад 112 да 206 рублёў.


Гадзіннік Xiaomi Watch S1

«Новые, достались в подарок», — коратка апісаў тавар прадавец.

Цана: 500 руб.

У XiStore такі смарт-гадзіннік па акцыі можна купіць за 599 рублёў.


Мужчынскі гадзіннік

Просты і даволі сімпатычны кітайскі кварцавы гадзіннік.

«Абсолютно новые, покупались в подарок», — лаканічна паведамляе прадавец.

Цана: 50 руб.

Чытайце таксама: Чырвона-зялёна-чырвоны сцяг і «LookАШЕНКОrules»: на AliExpress прадаюць недарэчную «Беларусь»


Гадзіннік Samsung Galaxy Watch

«Часы почти ноаые без дефектов продаю так как не умею ими пользоввться (подарок). Торг уместен. Фолюш», — можна прачытаць у аб’яве. Смарт-гадзіннік прывезлі з Польшчы.

Цана: 250 руб.

Канкрэтна такую ​​мадэль мы не змаглі знайсці ў продажы ні ў Беларусі, ні ў Польшчы — відаць, яна ўжо крыху састарэла. Але цана ў аб’яве вельмі прыемная, бо кошты на актуальныя «Самсунгі» моцна кусаюцца.


Масажор для ног Comtek

«Продам новый массажер для ног Comtek 6009G. Покупался в подарок. Не использовался», — піша прадавец.

Цана: 400 руб.

У беларускіх крамах такі масажор зараз прадаецца ад 367 да 452 рублёў.


Тату-машынка

«Полный набор для тату, новый, сделали подарок, а такое не нужно просто мне», — паведамляе жыхар Смаргоні.

Цана: 80 руб.


Дзіцячыя навушнікі з вушкамі

Сімпатычныя ружовыя навушнікі. «Покупались в подарок, новые, все идеально работает», — піша пра іх прадавец.

Цана: 20 руб.

Мяркуючы па ўсім, куплялі іх у «Амі», дзе яны зараз каштуюць 29 рублёў.


Навушнікі Jabra 85t

«Подарили в подарок, Лежат без дела не нужные. Звук отличный. Состояние отличное. Никаких проблем», — піша прадавец з Ліды.

Цана: 450 руб.

Здаецца, гэта нядрэнная прапанова, бо ў розных інтэрнэт-крамах мы знайшлі гэтыя навушнікі за 666−860 рублёў.


Адпарвальнік

«Отпариватель. Состояние нового. Получила в подарок, но мне он не нужен.Больше фото и описание могу сбросить. С почтой дружу», — апісвае тавар прадавец з Карэлічаў.

Цана: 40 руб.

Такі ж на viptorg.by каштуе 41 рубель.


Сцілус Apple Pencil

«Продается новый Apple Pencil (2nd generation), только распакован, не использовался. Причина продажи: подарок оказался несовместим с версией iPad. Покупался в Европе», — піша аўтар аб’явы, які можа прадаць вам тавар у Гродне ці Мінску.

Цана: 370 руб.

Новы сцілус у каталогу Onliner каштуе ад 439 да 565 рублёў.


Сокавыціскалка

«Стоит без дела. Подарок. Не пригодился. Не был в использовании», — чытаем у аб’яве. Праўда, скрынка прыкметна патрапаная.

Цана: 60 руб.

Такой жа мадэлі ў продажы ў Беларусі мы не знайшлі. Відаць, падарунак даволі стары.


Міні праектар Salange YG-300

«Включался 1 раз, был куплен в подарок, в дальнейшем не использовали», — піша прадавец.

Цана: 100 руб.

У беларускіх інтэрнэт-крамах зараз можна знайсці такі праектар ад 119 да 179 рублёў, а калі пашукаць на OZON — то кошты пачынаюцца ад 97−103 рублёў.


«Дзед Мароз прывёз з РП, а пакуль вёз — дачка перапісала ліст з жаданнем»

Асобная катэгорыя — гэта гульні і цацкі, якія не падышлі на падарунак дзецям. А камусьці - проста не спадабаліся.

Настольная гульня «Скажи, если сможешь»

«На днях подарили на рождественские праздники. Абсолютно новая, даже не вскрывали. В такие игры не играем, поэтому ищем тех, кому будет интересно;) Будет хорошим подарком на любой праздник и категорию лиц. Без торга, в магазине дороже», — піша прадавец.

Цана: 30 руб.

Сапраўды — у краме даражэй. На 21vek.by мы знайшлі такую ​​гульню за 57 рублёў.


Настольная гульня «Имаджинариум»

«Заказывал данный подарок своему младшему брату на новый год. Ему не понравился внешний вид. Коробка не открывалась так и стоит целая», — піша пакупнік, якому не пашанцавала.

Цана: 60 руб.

На OZON гэту гульню можна знайсці за 54−67 рублёў.


Забаўка «Лыжны домік Enchantimals — шале ў гарах»

«Продам новый, в коробке. Бомбический для фанаток Энчантималс! Он огромный и динамичный! Идеальный подарок для маленьких фантазерок. Будут пищать от восторга! Дед Мороз привез из РП, а пока вез дочка переписала письмо с желанием))) В наличии в РБ их нет, а если и есть то в районе 200 руб + доставка. Возможна пересылка, упакую качественно,)», — напісала гродзенка з Дзевятоўкі.

Цана: 170 руб.

Сапраўды, дзе б мы не шукалі - усюды ў беларускіх крамах у цацкі статус «недаступны».


Аксэсуары і трэнажор для сцёгнаў

У гэтай катэгорыі аказалася ўсё, што не ўпісалася ні ў адну з папярэдніх — упрыгожанне для валасоў, скарбонка для вінных коркаў, насадка на брытву і трэнажор для сцёгнаў.

Упрыгожанне для валасоў

«Украшение для волос досталось в подарок», — такое лаканічнае апісанне далі гэтаму тавару.

Цана: 4 руб.

На пакаванне налеплены стыкер, які дазваляе меркаваць, што пачатковы кошт упрыгожання — 25 рублёў.


Скарбонка для вінных коркаў

Апісанне: «Новая копилка для винных пробок, покупалась на подарок. Материал дерево, пластик».

Цана: 40 руб.


Насадка на электрабрытву Braun

«Продам новый сменный блок (сетка и режущий блок), купили на подарок, но не подошёл», — піша прадавец.

Цана: 70 руб.

Да тавару прымацаваны чэк — і можна пераканацца, што ў магазіне насадка каштавала 99 рублёў.


Трэнажор для сцёгнаў

«Тренажёр для бёдер, подарили дочке, лежит без дела новый. Почтой и европочтой отправляю за ваш счёт. Район площади Декабристов», — напісана ў аб’яве.

Цана: 25 руб.

Глядзіце таксама: Для массажа, из натуральных масел или в форме драконов: какое handmade-мыло продают гродненки в Instagram

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024