Тэхніка для кухні, новыя тэлефоны, гульні, гадзіннікі, трэнажоры – пасля зімовых святаў “Куфар” напоўніўся аб’явай аб продажы не зусім удалых падарункаў. У Гродне і вобласці часцей прадаюць тое, што не спадабалася ці не падышло тым, каму падарылі. Але мы знайшлі і такія падарункі, якія прадаюць тыя, хто хацеў іх падараваць, але па нейкай прычыне не зрабіў гэтага.

Усе аб’явы былі знойдзены па ключавым слове “падарунак” (рус. – “подарок”). Апісанні прыводзім без змен – менавіта ў такім выглядзе, у якім іх апублікавалі прадаўцы.

Тэхніка – ад плойкі да апошняга iPhone

Перад тым, як дарыць тэхніку, лепш спытаць у чалавека, якому прызначаны падарунак, ці трэба яму гэта насамрэч. Такая выснова напрошваецца, зыходзячы з колькасці аб’яў у гэтай катэгорыі. Прадаюць кухонныя камбайны, навушнікі, тэлефоны, плойкі для валасоў, смарт-гадзіннікі і нават машынкі для тату! Усё распакаванае, але не скарыстанае.

Аэрагрыль

“Абсолютно новый аэрогриль, получили в подарок, но пользоваться не будем. Возможен небольшой торг”, – пішуць прадаўцы.

Цана: 140 руб.

Фота да аб’явы ўзяты з магазіна 21vek.by, дзе такі ж аэрагрыль можна купіць за 150 рублёў.


Ірыгатар Oral B Oxyjet

“Новый, упакован. Подарок, не пригодился”, – піша прадавец. Праўда, каробка выглядае злёгку патрапанай.

Цана: 200 руб.

Такі ж у розных інтэрнэт-крамах можна знайсці за 290-380 рублёў.


Плойка Rowenta Karl Lagerfeld

“Плойка в отличном состоянии. Шла в подарок. Не пользовались”, – чытаем у аб’яве. Прадавец прыклаў да аб’явы гарантыйны талон і чэк – відаць, што плойку купілі ў кастрычніку 2023 года ў “Электрасіле” за 115 рублёў.

Цана: 95 руб.


iPhone 15 Pro 128

“Новый айфон, привезён из Германии в подарок. С адаптером в комплекте”, – піша прадавец з Ліды. Яна прадае таксама і іншыя імпартныя тавары: бытавую хімію, духі, каву. Магчыма, іх таксама прывозілі ў падарунак?

Цана: 3900 руб.

У салонах А1 і МТС такі iPhone будзе каштаваць каля 4400-4800 рублёў, у каталогу Onliner цана – 4140-4200 рублёў.


Машынка для галення

“С дополнительной гарантией бреет хорошо покупалась в декабре на подарок не понравилось срочно продам”, – так апісаў свой тавар прадавец.

Цана: дагаворная

У “Пятым элеменце” такая каштуе 129 рублёў. У інтэрнэт-крамах цана стартуе ад 96 рублёў.


Электрабрытва Galaxy GL 4210

“Был как подарок на новый год. Не подошёл Покупали на 21веке за 82р”, – піша прадавец.

Цана: 55 руб.

Цяпер, дарэчы, такая ж на 21vek.by каштуе ўжо 84 рублі. Так што аб’ява цалкам дазволіць зэканоміць.


Трымер для барады і вусоў Polaris PHC 3015RC

Трымер 5 у 1: барада, вусы, міні-брытва, стрыжка валасоў, выдаленне валасоў у носе і вушах. У камплекце асадкі 0,5, 3, 6, 9, 12 мм, станцыя для зарадкі.

“Новый. Был куплен в подарок в 5 элементе 25 декабря, чек, гарантия 1 год. Причина продажи: не подошёл по минимальной длине стрижки бороды, нужна была ровно на 1мм”, – вельмі падрабязна апісвае сам тавар і прычыну продажу аўтар аб’явы.

Цана: 85 руб.

У каталогу Onliner такі трымер можна знайсці па цане ад 112 да 206 рублёў.


Гадзіннік Xiaomi Watch S1

“Новые, достались в подарок”, – коратка апісаў тавар прадавец.

Цана: 500 руб.

У XiStore такі смарт-гадзіннік па акцыі можна купіць за 599 рублёў.


Мужчынскі гадзіннік

Просты і даволі сімпатычны кітайскі кварцавы гадзіннік.

“Абсолютно новые,покупались в подарок”, – лаканічна паведамляе прадавец.

Цана: 50 руб.

Чытайце таксама: Чырвона-зялёна-чырвоны сцяг і «LookАШЕНКОrules»: на AliExpress прадаюць недарэчную «Беларусь»


Гадзіннік Samsung Galaxy Watch

“Часы почти ноаые без дефектов продаю так как не умею ими пользоввться (подарок). Торг уместен. Фолюш”, – можна прачытаць у аб’яве. Смарт-гадзіннік прывезлі з Польшчы.

Цана: 250 руб.

Канкрэтна такую ​​мадэль мы не змаглі знайсці ў продажы ні ў Беларусі, ні ў Польшчы – відаць, яна ўжо крыху састарэла. Але цана ў аб’яве вельмі прыемная, бо кошты на актуальныя “Самсунгі” моцна кусаюцца.


Масажор для ног Comtek

“Продам новый массажер для ног Comtek 6009G. Покупался в подарок. Не использовался”, – піша прадавец.

Цана: 400 руб.

У беларускіх крамах такі масажор зараз прадаецца ад 367 да 452 рублёў.


Тату-машынка

“Полный набор для тату,новый,сделали подарок,а такое не нужно просто мне”, – паведамляе жыхар Смаргоні.

Цана: 80 руб.


Дзіцячыя навушнікі з вушкамі

Сімпатычныя ружовыя навушнікі. “Покупались в подарок ,новые ,все идеально работает”, – піша пра іх прадавец.

Цана: 20 руб.

Мяркуючы па ўсім, куплялі іх у “Амі”, дзе яны зараз каштуюць 29 рублёў.


Навушнікі Jabra 85t

“Подарили в подарок, Лежат без дела не нужные. Звук отличный. Состояние отличное. Никаких проблем”, – піша прадавец з Ліды.

Цана: 450 руб.

Здаецца, гэта нядрэнная прапанова, бо ў розных інтэрнэт-крамах мы знайшлі гэтыя навушнікі за 666-860 рублёў.


Адпарвальнік

“Отпариватель. Состояние нового. Получила в подарок,но мне он не нужен.Больше фото и описание могу сбросить. С почтой дружу”, – апісвае тавар прадавец з Карэлічаў.

Цана: 40 руб.

Такі ж на viptorg.by каштуе 41 рубель.


Сцілус Apple Pencil

“Продается новый Apple Pencil (2nd generation), только распакован, не использовался. Причина продажи: подарок оказался несовместим с версией iPad. Покупался в Европе”, – піша аўтар аб’явы, які можа прадаць вам тавар у Гродне ці Мінску.

Цана: 370 руб.

Новы сцілус у каталогу Onliner каштуе ад 439 да 565 рублёў.


Сокавыціскалка

“Стоит без дела. Подарок. Не пригодился. Не был в использовании”, – чытаем у аб’яве. Праўда, скрынка прыкметна патрапаная.

Цана: 60 руб.

Такой жа мадэлі ў продажы ў Беларусі мы не знайшлі. Відаць, падарунак даволі стары.


Міні праектар Salange YG-300

“Включался 1 раз, был куплен в подарок, в дальнейшем не использовали”, – піша прадавец.

Цана: 100 руб.

У беларускіх інтэрнэт-крамах зараз можна знайсці такі праектар ад 119 да 179 рублёў, а калі пашукаць на OZON – то кошты пачынаюцца ад 97-103 рублёў.


«Дзед Мароз прывёз з РП, а пакуль вёз – дачка перапісала ліст з жаданнем»

Асобная катэгорыя – гэта гульні і цацкі, якія не падышлі на падарунак дзецям. А камусьці – проста не спадабаліся.

Настольная гульня “Скажи, если сможешь”

“На днях подарили на рождественские праздники. Абсолютно новая, даже не вскрывали. В такие игры не играем, поэтому ищем тех, кому будет интересно;) Будет хорошим подарком на любой праздник и категорию лиц. Без торга, в магазине дороже”, – піша прадавец.

Цана: 30 руб.

Сапраўды – у краме даражэй. На 21vek.by мы знайшлі такую ​​гульню за 57 рублёў.


Настольная гульня “Имаджинариум”

“Заказывал данный подарок своему младшему брату на новый год. Ему не понравился внешний вид. Коробка не открывалась так и стоит целая”, – піша пакупнік, якому не пашанцавала.

Цана: 60 руб.

На OZON гэту гульню можна знайсці за 54-67 рублёў.


Забаўка “Лыжны домік Enchantimals – шале ў гарах”

“Продам новый, в коробке. Бомбический для фанаток Энчантималс! Он огромный и динамичный! Идеальный подарок для маленьких фантазерок. Будут пищать от восторга! Дед Мороз привез из РП, а пока вез дочка переписала письмо с желанием))) В наличии в РБ их нет, а если и есть то в районе 200 руб + доставка. Возможна пересылка, упакую качественно,)”, – напісала гродзенка з Дзевятоўкі.

Цана: 170 руб.

Сапраўды, дзе б мы не шукалі – усюды ў беларускіх крамах у цацкі статус “недаступны”.


Аксэсуары і трэнажор для сцёгнаў

У гэтай катэгорыі аказалася ўсё, што не ўпісалася ні ў адну з папярэдніх – упрыгожанне для валасоў, скарбонка для вінных коркаў, насадка на брытву і трэнажор для сцёгнаў.

Упрыгожанне для валасоў

“Украшение для волос досталось в подарок”, – такое лаканічнае апісанне далі гэтаму тавару.

Цана: 4 руб.

На пакаванне налеплены стыкер, які дазваляе меркаваць, што пачатковы кошт упрыгожання – 25 рублёў.


Скарбонка для вінных коркаў

Апісанне: “Новая копилка для винных пробок, покупалась на подарок. Материал дерево, пластик”.

Цана: 40 руб.

коробка витрина для пробок от вина

Насадка на электрабрытву Braun

“Продам новый сменный блок (сетка и режущий блок), купили на подарок,но не подошёл”, – піша прадавец.

Цана: 70 руб.

Гродзенцы прадаюць на «Куфары» падарункі, якія не спатрэбіліся: што там можна знайсці?

Да тавару прымацаваны чэк – і можна пераканацца, што ў магазіне насадка каштавала 99 рублёў.


Трэнажор для сцёгнаў

“Тренажёр для бёдер , подарили дочке , лежит без дела новый. Почтой и европочтой отправляю за ваш счёт. Район площади Декабристов”, – напісана ў аб’яве.

Цана: 25 руб.

Глядзіце таксама: Для массажа, из натуральных масел или в форме драконов: какое handmade-мыло продают гродненки в Instagram