Касметыка з кіслотамі вельмі папулярная сярод тых, хто надае ўвагу скуры. Халодны час года больш спрыяльны для выкарыстання такіх сродкаў догляду. Кіслоты, рэтынол або вітамін С робяць скуру больш адчувальнай да сонечнага выпраменьвання. Узімку сонца выпрацоўвае менш небяспечных прамянёў, а значыць, актыўныя кампаненты касметыкі з кіслотамі не нашкодзяць скуры.

Добрая навіна яшчэ і ў тым, што ў беларускіх вытворцаў касметыка каштуе нядорага. Экспертка распавяла для Hrodna.life пра сем сродкаў, на якія варта звярнуць увагу зімой.

Адлушчванне і ачышчэнне

У зімовы перыяд можна выкарыстоўваць кіслотныя маскі раз на 7−10 дзён. Летам і вясной лепш ужываць іншыя сродкі догляду, а скуру штодзень абараняць надзейным сонцаахоўным крэмам.

Паста-пілінг для твару PURE GREEN

Кіслоты адлушчваюць змярцвелыя клеткі скуры, чысцяць сітавіны ад забруджванняў і прадухіляюць утварэнне вугроў. У складзе малочная кіслата стаіць на другім месцы. Значыць, яна адзін з асноўных кампанентаў пасты. Зялёны чай і экстракт кактуса асвяжаюць і разгладжваюць скуру, выраўноўваюць яе паверхню.

Ужо пасля першага выкарыстання твар выглядае больш свежым. Больш яркі эфект будзе бачны пасля курсу з 5−8 працэдур.

косметика для зимы, белорусская косметика
Сродкі догляду з кіслотамі больш бяспечна выкарыстоўваць у зімовы перыяд, калі сонечнае выпраменьванне менш актыўнае

Актыўная маска-пілінг з фруктовымі кіслотамі AHA CLINIC

Гэтая маска — выдатны варыянт для тлустай скуры, праблемнай скуры з камедонамі і постакнэ, або для скуры са зморшчынамі і няроўным колерам твару. Дзеяннем гэты сродак падобны да папярэдняга. Кошт у іх таксама прыкладна аднолькавы — не больш за 3−5 рублёў.

Маску можна выкарыстоўваць як асобную працэдуру або як падрыхтоўку да далейшых. Гліколевая, малочная, саліцылавая кіслоты ў складзе ўзмоцняць дзеянне наступнага догляду.

Пілінг для праблемнай скуры PEEL HOMME

У гэтай лінейцы можна падабраць сродак для любога тыпу скуры і для вырашэння многіх праблем. Адзін з самых папулярных узораў змяшчае 5% кіслаты. Саліцылавая, азелаінавая, міндальная — усе яны дапамагаюць справіцца з запаленнямі, памяншаюць сляды постакне і агулам выраўноўваюць тон твару.

Касметыка з кіслотамі можа выклікаць нязначнае пашчыпванне пры выкарыстанні - гэта нармальна. Але калі скура пачырванее ці з’явіцца моцная пякота — сродкі трэба змыць вадой і нанесці заспакаяльны крэм.

Таксама не варта выкарыстоўваць касметыку з кіслотамі для раздражнёнай або пашкоджанай скуры. У гэтым выпадку лепш звярнуць увагу на звільгатняльныя крэмы і сыроваткі.

Увільгатненне і сілкаванне

Наступныя два сродкі гэта адназначны топ за свае грошы. Яны пасуюць для ўсіх тыпаў скуры, звільгатняюць і сілкуюць яе, дапамагаюць перажыць маразы і пры гэтым каштуюць не больш за 3−4 рублі!

Гилауроновая сыроватка-актыватар HYALURON ELIXIR

Гэта класічная ўвільгатняльная сыроватка. Ніацынамід робіць скуру больш пругкай, аднаўляе ахоўны бар’ер. Дзякуючы гэтаму сыходзяць сухасць і лушчанне. Гілаўронавая кіслата захоўвае скуру ўвільгатнёнай увесь дзень, бо выцягвае вільгаць з глыбокіх слаёў эпідэрмісу і «замыкае» яе.

Каб сыроватка не выпарылася і не сцягнула скуру, па-над ёй варта наносіць крэм. Можна выкарыстоўваць дзённы крэм з гэтай жа серыі. Такое спалучэнне сродкаў утварае на скуры ліпідны бар’ер, які затрымае вільгаць і абароніць ад уздзеяння навакольнага асяроддзя.

Гэты прадукт не ўтрымлівае сіліконаў і отдушкі. Таму сыроватку можна выкарыстоўваць нават людзям з адчувальнай скурай.

косметика для зимы, белорусская косметика
Сродкі для ўвільгатнення і сілкавання скуры

Крэм Hyaluron elixir

Крэм утрымлівае розныя віды ўвільгатняльных рэчываў, а значыць папасуе для любога тыпу скуры.
Трохі алеяў у складзе добра паказалі сябе нават на твары з тлустым тыпам скуры, схільным да высыпанняў.
Аддушкі ёсць, але вельмі прыемная і ненадакучлівая. У цэлым, добры базавы крэм — у меру густы, увільгатняе і не выклікае бляску. Скура пасля яго аксамітная і пругкая.

Аснова пад макіяж LUXVISAGE

Гэтую базу пад макіяж дакладна варта паспрабаваць тым, каго хвалююць пачырванення, тлусты бляск або сляды куперозу на твары. Пасля нанясення вы выявіце, што яна зялёнага колеру — не палохайцеся. Менавіта зялёнае адценне нейтралізуе пачырванення. Аснова «падладзіцца» пад ваш тон твару за паўхвіліны і будзе захоўваць матавасць увесь дзень.

Касметыка для зімы: 7 сродкаў ад беларускіх вытворцаў
Сыроватка, крэм і аснова пад макіяж. Зялёны колер асновы дапамагае хаваць пачырваненні скуры

Сродак выдатна пасуе для тлустай і камбінаванай скуры. Наносіць яго варта пасля ўвільгатнага крэму або сыроваткі. Затым нанесці карэктар ці танальны крэм. Тым у каго скура сухая, таксама можна выкарыстоўваць гэтую аснову. Проста ў такім выпадку крыху большы шанец таго, што сродак «скачаецца» да канца дня.

Саліцылавай ласьён-тонік Вітэкс

Прадукты з серыі CleanSkin разлічаны на праблемную скуру, але гэты тонік будзе карысны і для тых, каму гэтая тэма не блізкая.

Кампаненты ў складзе аказваюць антыбактэрыйнае ўдзеянне і падсушваюць скуру. Гэты тонік можна наносіць на ачышчаны твар, плечы і спіну.

косметика для зимы, белорусская косметика
Гэты ласьён-тонік асабліва спатрэбіцца тым, хто займаецца спортам. Падчас фізічнай актыўнасці на целе выпрацоўваецца больш поту і скурнага сала, але кіслоты ў складзе дапамогуць пазбегнуць забітых сітавін і запаленняў.

Святы — нагода папоўніць касметычку

Знайсці гэтыя сродкі можна практычна ва ўсіх крамах Гродна, якія гандлююць касметыкай. Можна зрабіць падарунак сабе ці блізкім. А можна зладзіць з сяброўкамі дзень касметычных працэдур дома.

Чытайце таксама: