Пакуль праходзіць конкурс эскізных праектаў помніка Давыду Гарадзенскаму, Hrodna.life даведаўся, што думаюць мінакі на вуліцах горада пра меркаваную скульптуру. У якім вобразе яны хацелі б бачыць знакамітага гродзенскага старасту?
— Першае, што прыходзіць у галаву — конная статуя. Давыд Гарадзескi быў воінам і кіраўніком войска, таму, мне здаецца, ён павінен быць на кані. Месца я б выбрала ў цэнтры горада — замест танка. Ваенная машына — гэта не помнік. Ёй не месца ў мірным горадзе.
— Нядрэнныя прапановы былі не так даўно ў мастака Уладзіміра Качана. Гэта была фігура на кані, у баявых даспехах. Менавіта так павінен выглядаць Гарадзенскі. Помнік гэтаму чалавеку ў горадзе павінен быць, як экскурсавод я гэтаму буду вельмі рады. Пакуль жа пра Давыда Гарадзенскага я распавядаю ў Каложскім парку. Спадзяюся, хутка буду гэта рабіць каля замкаў.
— Для мяне конная статуя была б ідэальна, але, баюся, на гэта ніхто не дасць грошай. Ды і на проста фiгуру цяжка будзе знайсці. Але па маштабе асобы статуя павінна быць конная. Вобраз Гарадзенскага можна будзе ўзнавіць па старых дакументах і не трэба нічога выдумляць. Гэты помнік я б хацела ўбачыць у гiстарычным цэнтры Гродна — каля замкаў або ў скверы на месцы падарванай Фары Вітаўта.
— Які помнік будзе, я яшчэ нават не задумваўся. Мне хацелася б у першую чаргу, каб гродзенцы ведалі гісторыю, каму і за якія заслугі ставіцца помнік. На жаль, гэтага многія не ведаюць. Я магу прадказаць, што Давіда Гарадзенскага адлюструюць у выглядзе ваяра сярэднявечча, можа нават на кані.
— Давыд Гарадзенскі павінен абавязкова быць у выглядзе ваяра таго часу, у якім ён жыў. Майстры павінны папрацаваць і знайсці максімум інфармацыі. Зараз у свеце адбываюцца сур’ёзныя канфлікты, а гэты помнік павінен паказаць, што мы таксама ў выпадку чаго можам абараняцца і нам ёсць на каго раўняцца. Так што баявыя элементы ў ім абавязкова павінны прысутнічаць. З сучасных беларусаў помнік Гарадзенскаму мог быць падобным да Віталя Гуркова, які ўжо даказаў сілу і моц беларусаў.
— Мне здаецца, можна было б паспрабаваць зрабіць помнік чымсьці падобным да Пагоні. Калі на самай справе ў свой час Гарадзенскi так ганяў крыжакоў, як мы чытаем, то можна і зрабіць яго з мячом на кані. Можна будзе ў будучыні казаць: «Пагоня пачынаецца ў Гродне».
— Калі грошай хопіць, то лепш на кані яго зрабіць. А калі не хопіць, то зрабіць фігуру са шчытом і мячом, можа і дзідай. Таксама калі грошай хопіць, то помнік павінен быць з бронзы і абавязкова падобны да ваяра ў даспехах, з вусамі і барадой. Добры прыклад Гарадзенскага быў у кнізе 1991 года «Гродзенскі замак», якую напісаў Алесь Краўцэвіч. А месцам для помнiка я б выбраў скрыжаванне Замкавай і Гарадзенскага.
— Давыд Гарадзенскi быў чалавекам статным, які абараняў наш горад, быў старастай. Я ўпэўнена, што помнік гэтай персоне павінен паказваць статнасць і дэманстраваць сілу. Мне здаецца, павінна быць цалкам постаць чалавека: высокая, са скіраванай уверх галавой, абавязкова з мячом. Галоўнае паказаць у помніку, што гродзенцы заўсёды могуць аказаць супраціў ворагам, якія захочуць напасці на нашыя землі.
Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…
Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…
Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…
Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…
У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…
Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…