Бізнесмен Павел Падкарытаў прывёз у Гродна беларускія грошы 1993, якія так і не сталі нацыянальнай валютай. Ён набыў іх на аўкцыёне за 5000 долараў. Сустрэча з мецэнатам адбылася 20 ліпеня ў этнакраме «Цудоўня».

«Грошы не выглядаюць састарэлымі ці прымітыўнымі»

Грошы ўзору 1993 года, якія так і не трапілі ў абарот з-за змены дзяржаўнай сімволікі, змяшчаюць бела-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня. Банкноты наміналам адзін і пяць рублёў маюць выявы архітэктурных славутасцяў Беларусі, а 10, 20, 50 і 100 — партрэты беларускіх дзеячаў: Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча і Францішка Скарыны. Банкноты маюць цікавы вадзяны знак: гісторыкі лічаць, што гэта выява беларускай дзяячкі Паўліны Мядзёлкі.

Колас, Купала, Багдановіч і Скарына. У Гродне паказалі беларускія грошы 1993 года з Пагоняй

Колас, Купала, Багдановіч і Скарына. У Гродне паказалі беларускія грошы 1993 года з Пагоняй

— Я не нумізмат, але палічыў, што галоўная каштоўнасць грошай у тым, што яны з нацыянальнай сімволікай, — кажа Павел. — Купюры вельмі прыгожыя, у іх сучасны дызайн. Прайшло 20 гадоў, але яны не выглядаюць састарэлымі ці прымітыўнымі. Сучасныя беларускія грошы таксама някепскія, але я з большым задавальненнем трымаў бы ў гаманцы такія.

«Цішоткі - першы крок да нацыянальнай адметнасці»

З часам узоры грошай можна будзе ўбачыць у Музеі беларускай шляхты ў маёнтку Падароск пад Ваўкавыскам. Закінуты маёнтак Павел набыў і пачаў аднаўляць у 2012 годзе.

Колас, Купала, Багдановіч і Скарына. У Гродне паказалі беларускія грошы 1993 года з Пагоняй

Сродкі на гэтую дзейнасць Павел мае, бо займаецца ў Расіі бізнесам, які звязаны з вытворчасцю прамысловага абсталявання. Дзякуючы гэтаму ў Беларусі ён падтрымлівае культурніцкаія праекты. Напрыклад, прэмію для маладых літаратараў «Дэбют», якая ўручаецца з 2011 года.

Колас, Купала, Багдановіч і Скарына. У Гродне паказалі беларускія грошы 1993 года з Пагоняй

Тры гады Павел і каманда распрацоўвалі дакументацыю і праект комплекса ў Падароску. Праз гадоў пяць там ужо павінны з’явіцца зручнасці для турыстаў, такія як кавярня і гатэль.

А пакуль што каманда, якая аднаўляе сядзібу, зрабіла патрыятычная цішоткі. Яны лічаць, што беларусам трэба шукаць сваю адметнасць і вопратка — гэта першы крок на гэтым шляху. У планах — выданне настольных гульняў і паштовак.

Колас, Купала, Багдановіч і Скарына. У Гродне паказалі беларускія грошы 1993 года з Пагоняй