Jeremy Yap, unsplash.com
Калі вы схадзілі на «Кінемо», і вам спадабалася глядзець фільмы на свежым паветры, лавіце яшчэ тры варыянты, дзе гэтым летам можна далучацца да кінамастацтва рэгулярна.
Кожны чацвер у 21.30 тут глядзяць фільм на беларускай мове. Прагляды арганізоўвае этнакрама «Цудоўня». Фільм можна выбраць праз галасаванне ў групе Укантакце. Прагляды з’явіліся ў канцы чэрвеня. Гродзенцы ўжо паспелі паглядзець «Папросту разам» і «12 раз’юшаных мужчын».
Кошт: уваход вольны
Плюсы: побач хутка адкрыецца кавярня, дзе можна ўзяць каву навынас
Сеансы праходзяць пры ўмове добрага надвор’я з пятніцы па нядзелю. На пляцоўцы працуе кропка продажу снэкаў, арэшкаў, ахаладжальных і слабаалкагольных напояў. Пачатак у 22:30. Дадатковую інфармацыю, ці адбудзецца сеанс, можна даведацца ў «Кінавідэапракаце». Памятайце, калі надвор’е сапсуецца, то сеанс можа адмяніцца.
Кошт: 2,50 руб. з чалавека
Плюсы: побач возера
Усё лета з пятніцы па нядзелю ва ўнутраным дворыку кінатэатра «Чырвоная зорка» чакаюць аматараў кіно пад адкрытым небам. Пачатак сеансаў у 23:55. Расклад можна паглядзець тут або тут.
Кошт: уваход вольны
Плюсы: пасля фільма можна працягнуць вечар у бары наверсе
Рэдакцыя Hrodna.life таксама прапануе часам паглядзець кіно разам. Мы ўжо глядзелі апошнюю серыю «Гульні тронаў», а 12 ліпеня запрашаем на сяброўскі прагляд першых трох серый «Чарнобыля» ў беларускай агучцы.
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…
Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…