Людзі і справы

«Надзеў кілт і зразумеў, што гэта маё». Гродзенец распавёў, чаму носіць «спадніцу»

Чаму кілт гэта не спадніца, ці трэба насіць пад ім майткі і дзе пашыць сабе такую ​​клятчастую прыгажосць распавёў Аляксей Заморскі.

Кілт лічыцца традыцыйным адзеннем горцаў Шатландыі. Гэта кавалак тканіны, абгорнуты вакол таліі, плісаваны ззаду і замацаваны з дапамогай 2−3 спражак і папружак. Звычайна кілт носяць разам са спецыяльнай сумачкай для дробных рэчаў, якую называюць «споран».

«Кілт не прынята называць спадніцай, за такое ў Шатландыі могуць зубы выбіць, — распавядае Аляксей. — Але ў нас, беларусаў, зусім іншы менталітэт. Мала хто ведае, што гэтую тканіну, падобную да спадніцы, носяць мужчыны. Для мяне кілт гэта праява адвагі і нават брутальнасці».

Быў у тэме з дзяцінства

Первый раз Алексей надел килт в 2018 году. Его друг уходил в армию и некоторые вещи оставил ему. Среди них и была мужская «юбка».

«Я люблю историю, а Шотландией увлекался ещё с 14 лет. Читал Роберта Бёрнса и других. Так что я был в теме с детства. А когда друг ушел в армию, его килт остался у меня. Это был мой шанс и я его использовал. Когда надел, то понял, что это моё. Друг носил килт очень редко, он его покупал для тематических вечеринок, когда работал в баре».

На ўвесь горад — адзін мужчына ў «спадніцы»

Большасць уладальнікаў кілтаў у Беларусі гатовыя надзець іх толькі на мерапрыемствы.

«Кожны дзень у кілце ты не паходзіш, — кажа Аляксей. — Калі ідзеш па горадзе, бывае, узнікаюць нестандартныя сітуацыі: хтосьці коса паглядзіць, скажа што-небудзь ці ўсміхнецца. Быў выпадак, у краме падышлі мужыкі і прапанавалі пайсці з імі ў лазню, я адмовіўся. На шпацыр па горадзе я рэдка апранаю кілт, наша грамадскасць яшчэ не гатовая да гэтага. Беларусы не могуць уявіць, каб мужчына ішоў па вуліцы ў спадніцы. Але калі паглыбляцца ў гісторыю, то любыя старажытныя народы насілі падобныя рэчы. Калі ў Шатландыі былі спадніцы, то ў славян сукенкі».

В «юбке» Алексей старается выбираться на какую-нибудь тематическую вечеринку, в бар или к друзьям.

«Любой неформальный сабантуй — и я там. Часто собираемся в баре RockStar, там у нас своя атмосфера. В конце лета хотим сделать в баре день Шотландии, собрать людей которые ходят в килтах. В Беларуси их мало, а в Гродно я и вовсе один. Может кто после этого материала или вечеринки захочет вступить в наши ряды».

Пад кілтам носіць майткі

Многіх, хто бачыць мужчын у кілце, цікавіць пытанне: ці носяць яны што-небудзь пад спадніцай.

«Няма такога паняцця: прынята ці не прынята. Ёсць справа густу і выгоды. У Шатландыі многія аддаюць перавагу пад кілтам не насіць майтак, я ж нашу. Мне так зручна. Ды і калі вецер моцна падзьме ці я ўпаду, то не хацелася б, каб людзі бачылі маю „гаспадарку“».

Кілт — гэта зручна

У Беларусі купіць кілт праблематычна, але яго можна замовіць. Напрыклад, у Мінску дзве дзяўчыны, Наталля і Паліна, вырашылі запусціць праект па пашыве кілтаў Kilt_Me. Хто ў Беларусі хоча пашыць спадніцу — звяртаюцца да іх.

«Якасны кілт — гэта дарагое задавальненне. Добрая тканіна з усімі зашпілкамі і сумачкай абыйдзецца каля 120 долараў.
Я хачу сабе купіць добры кілт. Подкаплю трохі і закажу, абавязкова з беларускім каларытам.

Кільт — гэта зручна і практычна. Калі выбіраць паміж штанамі і спадніцай, я б выбраў апошні варыянт. Мама называе кілт менавіта беларускім словам спадніца. Яшчэ яна прапанавала мне з’ездзіць у Шатландыю. Такую паездку сёння я не магу сабе дазволіць, але, спадзяюся, калі-небудзь там апынуся».



Падзяліцца
Меткі: модарэчы

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025