Чаму кілт гэта не спадніца, ці трэба насіць пад ім майткі і дзе пашыць сабе такую клятчастую прыгажосць распавёў Аляксей Заморскі.
Кілт лічыцца традыцыйным адзеннем горцаў Шатландыі. Гэта кавалак тканіны, абгорнуты вакол таліі, плісаваны ззаду і замацаваны з дапамогай 2−3 спражак і папружак. Звычайна кілт носяць разам са спецыяльнай сумачкай для дробных рэчаў, якую называюць «споран».
«Кілт не прынята называць спадніцай, за такое ў Шатландыі могуць зубы выбіць, — распавядае Аляксей. — Але ў нас, беларусаў, зусім іншы менталітэт. Мала хто ведае, што гэтую тканіну, падобную да спадніцы, носяць мужчыны. Для мяне кілт гэта праява адвагі і нават брутальнасці».
Быў у тэме з дзяцінства
Первый раз Алексей надел килт в 2018 году. Его друг уходил в армию и некоторые вещи оставил ему. Среди них и была мужская «юбка».
«Я люблю историю, а Шотландией увлекался ещё с 14 лет. Читал Роберта Бёрнса и других. Так что я был в теме с детства. А когда друг ушел в армию, его килт остался у меня. Это был мой шанс и я его использовал. Когда надел, то понял, что это моё. Друг носил килт очень редко, он его покупал для тематических вечеринок, когда работал в баре».
На ўвесь горад — адзін мужчына ў «спадніцы»
Большасць уладальнікаў кілтаў у Беларусі гатовыя надзець іх толькі на мерапрыемствы.
«Кожны дзень у кілце ты не паходзіш, — кажа Аляксей. — Калі ідзеш па горадзе, бывае, узнікаюць нестандартныя сітуацыі: хтосьці коса паглядзіць, скажа што-небудзь ці ўсміхнецца. Быў выпадак, у краме падышлі мужыкі і прапанавалі пайсці з імі ў лазню, я адмовіўся. На шпацыр па горадзе я рэдка апранаю кілт, наша грамадскасць яшчэ не гатовая да гэтага. Беларусы не могуць уявіць, каб мужчына ішоў па вуліцы ў спадніцы. Але калі паглыбляцца ў гісторыю, то любыя старажытныя народы насілі падобныя рэчы. Калі ў Шатландыі былі спадніцы, то ў славян сукенкі».
В «юбке» Алексей старается выбираться на какую-нибудь тематическую вечеринку, в бар или к друзьям.
«Любой неформальный сабантуй — и я там. Часто собираемся в баре RockStar, там у нас своя атмосфера. В конце лета хотим сделать в баре день Шотландии, собрать людей которые ходят в килтах. В Беларуси их мало, а в Гродно я и вовсе один. Может кто после этого материала или вечеринки захочет вступить в наши ряды».
Пад кілтам носіць майткі
Многіх, хто бачыць мужчын у кілце, цікавіць пытанне: ці носяць яны што-небудзь пад спадніцай.
«Няма такога паняцця: прынята ці не прынята. Ёсць справа густу і выгоды. У Шатландыі многія аддаюць перавагу пад кілтам не насіць майтак, я ж нашу. Мне так зручна. Ды і калі вецер моцна падзьме ці я ўпаду, то не хацелася б, каб людзі бачылі маю „гаспадарку“».
Кілт — гэта зручна
У Беларусі купіць кілт праблематычна, але яго можна замовіць. Напрыклад, у Мінску дзве дзяўчыны, Наталля і Паліна, вырашылі запусціць праект па пашыве кілтаў Kilt_Me. Хто ў Беларусі хоча пашыць спадніцу — звяртаюцца да іх.
«Якасны кілт — гэта дарагое задавальненне. Добрая тканіна з усімі зашпілкамі і сумачкай абыйдзецца каля 120 долараў.
Я хачу сабе купіць добры кілт. Подкаплю трохі і закажу, абавязкова з беларускім каларытам.
Кільт — гэта зручна і практычна. Калі выбіраць паміж штанамі і спадніцай, я б выбраў апошні варыянт. Мама называе кілт менавіта беларускім словам спадніца. Яшчэ яна прапанавала мне з’ездзіць у Шатландыю. Такую паездку сёння я не магу сабе дазволіць, але, спадзяюся, калі-небудзь там апынуся".