Надвор’е шэпча, што хутка пачнуцца лістападаўскія дажджы і выходзіць з дому зусім не захочацца. І што сярэдзіна кастрычніка дае апошні шанец атрымаць асалоду ад залатой восеньскай прыгажосці. Пра тое, чаму варта выбрацца ў лес бліжэйшымі выходнымі, мы паразважалі з Паўлам Лігерам, менеджарам па турызму Гродзенскага лясгаса.

1. Зрабіць запасы

Найбольш відавочная нагода выбрацца ў лес — пайсці ў грыбы. Кастрычніцкі лес парадуе рыжыкамі, восеньскімі апенькамі, польскімі белымі.

image00011

Пазней за ўсіх застануцца ў лесе зялёнкі. Іх можна збіраць практычна да маразоў. Дадатковым бонусам грыбнікам могуць стаць ягады чарніц, што засталіся ад лета, ці арэшкі.

image00012

2. Знайсці натхненне

У восеньскім лесе можна знайсці цікавай формы карнявішчы, падобныя на дзіўных істотаў галінкі, шышкі, жалуды ці зёлкі. Такія прыродныя матэрыялы можна скарыстаць для творчасці. Ператварыць іх у хэндмэйд-сувеніры ці прадметы інтэр'еру.

image00015

Сёлета верагоднасць адшукаць цікава закручаную галіну ці карнявішча нават больш высокая, чым звычайна. Прычына — летнія ўраганы, што паламалі шмат дрэў.

image00008

3. Пасадзіць лес

image00001

Тыя самыя ўраганы далі яшчэ адну нагоду наведаць лес гэтай восенню — пасадзіць на месцах ветравалаў новыя дрэўцы. Ад 8 кастрычніка Гарадзенскі лясгас праводзіць акцыю «Адновім лес разам» і запрашае ўсіх ахвотных далучыцца.

image00003
Спецыялісты Гродзенскага лясгаса выйшлі на пасадку леса 13 кастрычніка. За працоўны дзень кожны з удзельнікаў акцыі пасадзіў больш за тысячу дрэваў

Спецыялісты лясной гаспадаркі забяспечаць усіх сеянцамі і неабходным для працы інструментам. Таксама яны пакажуць валанцёрам, як правільна садзіць дрэвы.

4. Паслухаць птушак

Восеньскі лес дае шмат магчымасцяў для назірання за птушкамі. Зараз пярнатыя актыўна рыхтуюцца да зімы. Сойкі, напрыклад, робяць сабе схованкі з жалудамі. Ёсць меркаванне, што кожны трэці ў лесе дуб вырастае са згубленых сойчыных запасаў.

Таксама ў кастрычніку яшчэ можна пабачыць у восеньскім небе кліны качак ці гусей, што адлятаюць у вырай. Кожныя выходныя ладзяць назіранні за птушкамі бёрдвочары з грамадскага аб’яднання «Ахова птушак бацькаўшчыны». Ахвотныя заўжды могуць да іх далучыцца.

[irp posts="314″ name="Хобі на ўсё жыццё. Зміцер Вінчэўскі расказвае, як стаць гарадскім бёрдуотчарам"]

Гарадзенскія бёрдвочары. Здымак са старонкі аб'яднання "Ахова птушак бацькаўшчыны", аўтар Сяргей Саковіч
Гарадзенскія бёрдвочары. Здымак Сяргея Саковіча, www.birdwatch.by

5. Паназіраць за жывёламі

Гэтай парой праходзіць і гон капытных. Цікаўным паназіраць за аленямі і ланямі Павел раіць выбрацца на экскурсію ў вальеры лясгаса. Гэта той самы лес, вялікі кавалак якога абмежаваны сеткай. Умовы ўтрымання жывёлаў у вальерах максімальна набліжны да прыродных. Каб яны гарантавана выйшлі ў вызначаныя месцы назіранняў, папярэдне жывёл падкормліваюць. Канечне, сустрэць капытных можна не толькі ў вальерах. Але гэта ўжо справа выпадку і шанцавання.

Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага зроблены нана нізінным балоце Грайна ў ваколіцах Гродна
Здымак Дзмітрыя Вінчэўскага зроблены на нізінным балоце Грайна ў ваколіцах Гродна, www.birdwatch.by

6. Актыўна адпачыць

Цікавыя маршруты для вандроўкі выходнага дня прапануюць лясныя экасцежкі. У ваколіцах Гродна лясгас абсталяваў два такія маршруты. Першая экасцежка месціцца ў Індурскім лясніцтве. На яе дыстанцыі можна пазнаёміцца з многімі пародамі дрэваў, што растуць у нашай мясцовасці.

image00014

Другая экасцежка — гісторыка-ваенная з элементамі прыродакарыстання. Яна ідзе паўз лінію абароны Аўгустоўскага канала, а таксама знаёміць вандроўнікаў з прыродным светам Аўгустоўскай і Гродзенскай пушчаў.

image00010

7. Вынесці смецце

Яшчэ адна нагода схадзіць у лес — жаданне зрабіць яго больш чыстым. Такі варыянт два ў адным, што спалучае станоўчыя эфекты ад фізічнай актыўнасці і магчымасці зрабіць добрую справу для лесу. Калі пад час шпацыру сустракаецца пластык ці шкло, варта сабраць і вынесці знойдзенае смецце на абсталяваныя пляцоўкі.

chyistyi-les
Здымак са сторонкі суполкі «Чысты лес для Вішняўца»

У Пышках кантэйнеры для смецця ўсталяваны на веламаршрутах і сцежках для пешых шпацыраў. У больш аддаленых ад горада лясных масівах кантэйнеры для смецця ёсць на месцах адпачынку пры дарозе.

***

Прыемным бонусам да любой з нагодаў будзе свежае паветра, багатае на водары лесу. Чым не нагода праветрыць лёгкія і зладзіць сабе інгаляцыю для прафілактыкі прастудных захворванняў?

image00009