Другі раўнд адукацыйна-асветніцкіх сустрэч у межах «Гарадзенскіх майстэрняў ведаў» прайшоў 9 кастрычніка. Удзельнікам прапанавалі сем заняткаў. Мы бліжэй пазнаёміліся з майстрамі-выкладчыкамі і распыталі іх пра досвед працы на майстэрнях.
«Размовы пра размову» заўжды актуальная, кажа Таццяна. «Сама не раз удзельнічала ў такіх занятках, і ведаю, колькі людзей яны збіраюць. Сучаснаму чалавеку важна гаварыць не толькі ясна і прыгожа, але і бачыць, што стаіць за прамоўленымі словамі. Каб быць ясным самому сабе і тым, з кім размаўляеш».
Разовыя заняткі ў гэтай тэме не маюць на мэце «навучыць усіх усяму». «Я паказала методыкі, што дазваляюць працягваць працу ў гэтым накірунку самастойна, без укладання шалёных грошай», — кажа Таццяна.
«На такія заняткі прыходзяць людзі, каторыя гатовы паспрабаваць нешта новае, чаго раней не рабілі. Прыходзяць тыя, хто гатовы выйсці з зоны камфорту і гатовы да зменаў».
«Запыт на псіхалагічныя веды зараз вельмі шырокі. Апроч асноўнай тэмы людзі задавалі пытанні пра самаразвіццё, рэлігію, жыццё ў моманце». Прышлі ўдзельнікі з 1розным узроўнем падрыхтаванасці, але ўсе былі гатовы самастойна вырашаць свае пытанні.
«Зона камфорта гэта пачатак аўтаматызму ў думках і дзеяннях. У такім стане асобы няма свядомасці і пачынаецца дэградацыя». Каб таго пазбегнуць, трэба працаваць над сабой, развівацца, то бок — найперш выйсці з зоны камфорту.
Каб данесці інфармацыю да кожнага, прыйшлося «заходзіць з розных бакоў, тлумачыць і для хатняй гаспадыні, і для бізнесоўца». Майстэрня мела стаць штуршком для працягу працы. «Хочацца, каб удзельнікі скарысталі атрыманыя веды. Інакш дарма былі ўсе размовы».
«Часта сябры і знаёмыя звяртаюцца з просьбамі падказаць, куды з’ездзіць на валанцёрства, як павучыцца, што дзе адбываецца». Для майстэрні Ганка сабрала карысныя крыніцы інфармацыі і падсумавала ўласны досвед у выглядзе парадаў як шукаць адукацыйныя мерапрыемствы.
«Удзельнікі былі вельмі матываваныя. Кожны знайшоў чым падзяліцца з уласнага досведу — гэта было натхняльна. Падумалі, што варта было б мець афішу адукацыйных мерапрыемстваў у мясцовых СМІ, каб кожны ведаў, дзе шукаць актуальныя адукацыйныя прапановы».
Адна з парадаў Ганкі - не заганяць сябе ў рамкі. «Калі людзі чуюць пра адукацыю, то ўяўляюць сабе ўніверсітэты і дыпломы. Насамрэч, не важна, акадэмічная яна ці нефармальная, не маюць значэння ні рамкі ўзросту ці прафесіі, ні рамкі моваў. Адукацыю варта мысліць шырэй».
«Тое, што у грамадстве існуюць гендарныя стэрэатыпы, тычыцца кожную і кожнага. Стэрэатыпы прадпісваюць «як паводзіць сябе правільна» ўсім. У стэрэатыпах не існуе асобы, ёсць толькі «жанчыны"ці «мужчыны» каторыя «павінны». У гэтым стэрэатыпы падобныя да «сярэдняй тэмпературы па бальніцы» — нібыта праўда для ўсіх, але для кажнай і кожнага па асобку — не абавязкова».
На майстэрні ўдзельніцы і ўдзельнікі аналізавалі прыклады праяваў дыскрымінацыі ці сэксізму ў СМІ, рэкламе, прафесіях і побыце. Абмеркавалі, ці варта заставацца ў межах прапісаных роляў і «хацець» толькі тое, што дазволена, падзяліліся думкамі, як ўдаецца абыходзіць гендарныя пасткі ва ўласным жыцці.
«Мэты пераканаць усіх за две гадзіны у мяне не было. Хацелася паказаць іншы пункт гледжання на магчымасці асобы і пагрозы правам чалавека, што выцякаюць з гендарных стэрэатыпаў».
Папярэдні прафесійны досвед Варвары быў шчыльна звязаны з маркетынгам, таму яна з цікавасцю адсочвае тэндэнцыі інтэрнэт-прасоўвання і SMM. На занятку разам з удзельнікамі разбіраліся, што ў тым накірунку можна зрабіць сваімі сіламі.
«Аўдыторыя была розная — нехта прыйшоў каб прамацаць тэму, іншыя хацелі атрымаць адказы на канкрэтныя пытанні. Выкладаць у новых абставінах было цікава. Гэта быў выклік сабе — ці змагу знайсці падыход да кожнага і годна падаць інфармацыю. Тое, што па заканчэнню падыходзілі і распытвалі далей, дае надзею, што атрымалася».
Сур’езная тэма добра спалучылася з жартамі, фізічнымі практыкаваннямі і малюнкамі. «Я падзялілася ўласнымі методыкамі, каторыя выкарыстоўваю ў працы са спартсменамі. Практыкаванні з тэніснымі мячыкамі дазваляюць актывізаваць абодва паўшар'і мозга, палепшыць памяць, увагу, хуткасць рэакцыі і многае іншае». Майстэрня насамрэч прашла весела. Удзельнікі казалі, што маюць намер далей карыстацца мячыкамі «па прызначэнню» і дзяліцца ведамі з сябрамі.
Сюрпрызам стала прэзентацыя яшчэ адной аўтарскай методыкі вядоўцы. Кацярына паказала, як з дапамогай малявання вызначыць перашкоды ў дасягненні мэты і як іх адолець. «Неакадэмічная» псіхалогія аказалася запатрабаванай, бо дае веды, што могуць быць карыснымі «тут і цяпер».
Рэдактар hrodna.life паказаў некалькі простых інструментаў, з дапамогай якіх можна рабіць цікавую і дастаткова прафесійную візуалізацыю дадзеных. «На занятку былі ўсяго тры чалавекі, але я да такога звык — тэма даволі вузкая. Да таго ж у меншай групе прасцей працаваць».
Удзельнікі пазнаёміліся з інструментамі, якія дазваляюць ствараць інтэрактыўныя фотаздымкі і відэа, складаныя аблокі словаў ды комплексную інфаграфіку. «План заняткаў я складаў з журналісцкай кропкі погляду, але гэтыя ўменні могуць быць карысныя і ў іншых сферах, адукацыі ці бізнесе, напрыклад».
«Гарадзенскія майстэрні ведаў» — адкрытая пляцоўка, дзе кожны можа заявіць сваю тэму для навучання ці прыйсці павучыцца. Навучанне ў майстэрнях цалкам бясплатнае. Наступны раўнд адбудзецца 6 лістапада.
Праграма «Гарадзенскія Майстэрні Ведаў» пачала дзейнічаць у Гродне гэтай восеню па ініцыятыве ўстановы «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», першыя заняткі Майстэрняў адбыліся 18 верасня.
Сачыць за тым, што адбываецца ў межах «Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў», можна ў суполках у ФБ і ВК.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…