Альгерд, Казімір Ягелончык, Соф’я Гальшанская. Гродзенскі «Кубік» выпусціў новую «гістарычную» калоду карт

Гродзенская студыя распрацоўкі настольных гульняў «Кубік» сумесна з кампаніяй ОZ.by выпусціла чарговую калоду ігральных карт. Яны зноў прысвечаны Вялікаму Княству Літоўскаму.

Другая частка ігральных карт ВКЛ. Крыніца: oz.by

«Калі мы выпусцілі першую калоду [карт — заўв. Hrodna.life] ВКЛ, убачылі яе папулярнасць. Яна вельмі добра прадавалася, стала папулярнай і паўплывала на думку, што трэба працягваць выданне ігральных карт. Было шмат каментароў, чаму той ці іншы князь не патрапіў у калоду», — распавёў Hrodna.life адзін са стваральнікаў карт Антон Янкоўскі.

На картах у ролі каралёў, дамаў і вальтоў - 12 гістарычных постацей часоў ВКЛ. Сярод іх князі і князёўны, асветнікі, ваяры: Альгерд, Казімір Ягелончык, Мікола Гусоўскі, Соф’я Гальшанская і іншыя. У брашуры ўнутры калоды ёсць кароткае апісанне кожнага персанажа.

Серыя аформлена ў адным стылі

Адваротны бок картаў выкананы ў адным стылі з папярэдняй калодай. Яе выпусцілі ў кастрычніку 2021 года. Гэта дазволіць аб’яднаць калоды і скласці сваю з любімымі постацямі.

«Ужо ў пачатку зімы мы абмяркоўвалі, што трэба працягваць. У канцы лютага ўсё было гатова. Трэба было толькі запусціць у друк», — сказаў Антон пра серыю «Беларускія гістарычныя ігральныя карты».

Цана за адну калоду ў краме OZ.by - 11,90 рублёў. Карты падаражэлі, у параўнанні з мінулым годам, бо ў Беларусі моцна выраслі кошты якаснага друку і якаснай паперы.

Раней ужо былі гістарычныя карты — і не толькі пра дзеячоў ВКЛ

У 2017 годзе выйшлі «Карты Лапіных» — адноўленая калода гродзенскай фарыкі ігральных карт 1930-х гадоў. Таксама студыя распрацоўвала калоду з выявамі ўладальнікаў Мірскага замка і сувенірную калоду для завода «Кристал», у будынку яго калісці выпускалі карты.

Карты Лапіных. Фота: Hrodna.life

«Мы бачым, што ёсць вялікая цікаваць да ігральных карт. Менавіта з гістарычным напаўненнем. Яны добра прадаюцца, маюць добрыя водгукі. Я думаю, мы працягнем выдаваць ігральныя карты. Восенню выйдзе новая калода, але з чым яна будзе звязана — сакрэт», — сказаў Антон.

Чаму абралі перыяд ВКЛ

«ВКЛ гэта вялікая і цікавая веха ў гісторыі Беларусі. Гэта перыяд росквіту беларускіх земляў, перыяд калі былі князі, рыцары, княгіні і каралеўны. Гэта якраз тое, з чаго складаюцца ігральныя карты: дама, валет, кароль. ВКЛ гэта быў лагічны выбар, пра які думалі даўно, яшчэ ад часоў карт Лапіных» — распавёў Антон.

Другая частка ігральных карт ВКЛ. Крыніца: oz.by

«Закрыўшы краму, пачалі больш актыўна працаваць над праектамі»

«Закрыўшы краму „Кубік“, мы больш актыўна пачалі працаваць над праектамі з OZ.by. Зараз распрацоўваем каля пяці праектаў. А таксама праект для рускага выдавецтва», — сказаў Антон.

Ён мяркуе, што ў гэтым ці наступным годзе яны выпусцяць цікавыя настолкі: як на беларускай, так і на рускай мовах. Якія гэта будуць настолькі Антон пакуль не раскрывае.

«Мы паставілі мэту — развіваць настольную індустрыю ў Беларусі. Папулярызаваць настолкі не толькі праз адметнае і гістарычнае, а зрабіць цягам двух год некалькі цікавых праектаў. Яны будуць паказваць культуру Беларусі з пасылам, каб гэтыя праекты былі цікавыя і расійскаму, і еўрапейскаму грамадству», — сказаў Антон.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024