Людзі і справы

«Карцінкі», што прынеслі гродзенскай мастачцы перамогу, можна пабачыць у «Кронане»

З мальберта ў паўзмрок атэльнага хола спаўзае вясёлы смоўжык. За шклом вітрыны павіслі на галінках смешныя каалы. Добры цмок Камода вывяргае нястрашнае полымя. Гэта — малюнкі з выставы гродзенскай мастачкі Іны Папаратнай, што сёлета перамагла ў конкурсе ілюстратараў «Новая детская книга» выдавецтва «Росмен». Свае творы Іна называе «карцінкамі» і кажа, што «пішуць на халстах сур’ёзныя мастакі». Ёй жа бліжэй дзіцячыя — зразумелыя, простыя і добрыя маляванкі.

«Хто б мог падумаць, што праз сем гадоў у дэкрэце, з трыма дзецьмі і ў чаканні чацвёртага я буду адчуваць сябе самым свабодным чалавекам, — смяецца Іна. — У студэнтскія гады і пад час працы дызайнерам на ўласную творчасць часу ніколі не ставала. А зараз на ўсё хапае».

Смоўжык «жыў» у сям'і паўгода

Вобразы і сюжэты карцінак ідуць са штодзённага ладу сям'і, пражываюцца і робяцца блізкімі. Смоўжык, што найбольш прыглянуўся журы конкурса, «жыў» у сям'і не менш за паўгода.

Вершык пра яго, напісаны Андрэем Усачовым, шмат разоў чыталі разам з дзецьмі. «Ён вясёлы і добры, са светлым сэнсам. Пра тое, што жыць трэба знутры ўвонкі. Галоўнае, каб на душы было светла, а ўжо надвор’е — якое ёсць». Тады і з’явіліся першыя эскізы — «почеркушкі» з жыцця смоўжыка.

Захоўваць адчуванне эскіза

Пра конкурсы для мастакоў у той час Іна нават не задумвалася — малявала для сваіх дзяцей, у лінаваным блакноце ці на выпадковых аркушах паперы. Потым цэлая серыя смоўжыкаў з’явілася да дня народзінаў пляменніка, каб аддзячыць яго сябрам за падарункі. «Мне падабаецца маляваць эмоцыі, перадаваць праз карцінкі вясёлы настрой». Далей смоўжык матэрыялізаваўся ў сцэнку, што паставілі разам у сям'і.

Фота з архіва Іны Папаратнай

Дачка ў касцюме смоўжыка і сын з парасонам вялі дыялог як сапраўдныя акторы. Касцюмы для пастаноўкі стварыла сама Іна, а бацька чытаў у сцэнцы тэкст ад аўтара. Так вобраз пражываўся і прыжываўся, пакуль не стаў блізкім і родным.

«Заўважыла, што ў эскізах і накідах карцінкі атрымліваліся вельмі жывымі. А як працую, каб зрабіць іх больш дасканалымі, жывасць губляецца». Нібы кожны новы штрых завужае перспектыву, а тэхнічна дасканалы малюнак абмяжоўвае шансы ўбачыць шмат адценняў вобраза, зацірае першае, самае яркае ўражанне. «Зараз стараюся захоўваць у карцінках адчуванне эскіза, каб яны заставаліся адкрытымі, каб кожны мог убачыць у іх штосці сваё».

З першага разу патрапіла ў пераможцы

Пра конкурс ілюстратараў дзіцячай кнігі Іна даведалася амаль выпадкова, у адной з тэматычных суполак ў сеціве. «Да дэдлайна заставалася пару тыдняў, вырашыла паспрабаваць давесці да ладу тыя карцінкі, што мела». Гэта была першая спроба выставіць свае працы на конкурс, таму на вялікія вынікі яна не разлічвала. «Потым са здіўленнем назірала, як людзі чакалі абвяшчэння лонг-ліста, хваляваліся, ці ўвойдуць у шорт-ліст… У мяне ўсё само атрымалася — з першага разу патрапіла ў пераможцы».

Працягам прыемных рэчаў стала тое, што сябры, знаёмыя і нават незнаёмыя людзі парадаваліся яе поспеху. «Віншуюць, ганарацца. Я ўжо пяць інтэрв'ю дала, на тэлебачанне запрашэнне атрымала, выставу маю арганізавалі. Ніколі раней такога не было».

Што да звычайнага жыцця, то яно з большага ідзе звыклым шэрагам. «Хутка час нараджаць, вясною трэба ілюстраваць кніжку для Росмен, улетку яе надрукуюць… А потым буду ізноў маляваць з дзецьмі новыя карцінкі».


Выстава малюнкаў Іны Папаратнай дэманструецца ў холе «Кронан Парк Атэля» ад 9 да 16 лістапада. Мастацкія выставы тут традыцыйна праводзяць кожную восень. Раней у Кронане паказвалі свае працы Валянціна Шоба, Андрэй Філіповіч, Аляксандр Сільвановіч.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024