Горад

Гродзенец распрацаваў архітэктурны праект рэстаўрацыі піўзавода: з музеем, хостэлам і рэстаранам

Чатыры месяцы спатрэбілася былому студэнту Палітэхнічнага каледжа Арцёму Бубену каб распрацаваць новы праект рэканструкцыі гродзенскага піўзавода. Паказаць яго грамадскасці хлопец вырашыўся ў канцы кастрычніка на конкурсе «100 ідэй для Беларусі».

Праект Арцёма прадугледжвае рэканструкцыю ўсяго комплексу будынкаў завода пад музейна-турыстычны комплекс, у які ўваходзіць хостэл, рэстаран і музей.

«Балюча было глядзець на піўзавод»

Арцём заняўся праектам, бо яму надакучыла бачыць помнік архітэктуры ў жаласным стане. Некалькі гадоў таму знайшліся інвестары, але яны не змаглі нават прадставіць уцямны праект.

Апошнюю партыю піва гродзенскі завод выпусціў у сакавіку 2007 года, а ў канцы лета таго ж года яго зачынілі. Амаль за 10 гадоў прастою ніхто сур’ёзна не ўзяўся за адраджэннем вытворчасці, закладзенай яшчэ ў 1877 годзе.

«Мой шлях з дому да каледжа пралягае акурат праз цэнтр горада, праз набярэжную, дзе знаходзіцца закінуты піўзавод. Ён не ўпрыгожвае горад сваім цяперашнім аварыйным станам. А тэма рэканструкцыі мне вельмі цікавая, бо я больш люблю архітэктуру мінулых стагоддзяў, чым сучасныя напрамкі. Гродна — адзін з самых наведваемых турыстамі гарадоў у Беларусi, трэба далей развіваць нашу турыстычную інфраструктура», — распавядае Арцём.

Пасля рэалізацыі праекта комплекс акупіць сябе з верхам

Каб стварыць праект гродзенец браў дадзеныя з усіх матэрыялаў, якія здолеў знайсці, у тым ліку некаторыя графічныя выявы фасадаў стогадовай даўніны. Абмеры будынка хлопец рабіў сам, з гісторыяй і архітэктурай дапамаглі гісторыкі і краязнаўцы.

«У праектных арганізацыях горада не аказалася планаў і наогул якой-небудзь інфармацыі па комплексу. А можа яе проста вырашылі мне не даваць. Ажыццявіць мой праект рэальна. Ёсць магчымасць перадаць яго гораду і знайсці сродкі на рэалізацыю майго праекта. Тым больш што праз пару гадоў комплекс сябе акупіць з верхам».

Комплекс яшчэ ў нармальным стане, але цягнуць доўга нельга

Для рэалізацыі праекта Арцёма спатрэбіцца складанне будаўнічай часткі і падтрымка ўладаў. Зробленая ім архітэктурная частка значна скароціць выдаткі на праектаванне.

«Праект уяўляе сабой музейна-турыстычны комплекс. У складзе музей, хостэл і рэстаран. Асноўныя аб’ёмы былога піваварнага завода захаваны, таксама і ўсе архітэктурныя элементы. Пэўнага прызначэння профілю музея няма. Гэтае пытанне цалкам можна аддаць на рашэнне краязнаўцам і гісторыкам горада».

Хлопец адзначае, што будынак яшчэ ў нармальным стане і зможа вытрымаць сучасную рэканструкцыю.

«Калі далей гэтая справа будзе адцягвацца, шанцаў страціць архітэктурную каштоўнасць будзе больш. Завод зачынілі зусім нядаўна, у 2007 годзе. Яшчэ не позна. Гэта прамысловы будынак, ён нашмат мацней многіх помнікаў архітэктуры».

Дарэчы, у конкурсе «100 ідэй для Беларусі» праект Арцёма прайшоў занальны этап і рыхтуецца да абласнога.

Даведка

Гродзенскі піўзавод заснаваў у 1877 годзе аўстрыйскі падданы Іосіф Кунц, які скончыў курсы півавараў у Празе. Піўзавод размясціўся ў адным з самых старых будынкаў горада. Раней гэта быў палац Агінскіх, але ў той час ён выкарыстоўваўся як склад.

У апошнія гады працы ў пачатку-сярэдзіне 2000-х на заводзе выраблялі столькі ж піва, колькі ў канцы 1930-х гадоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024

Кінуў амерыканскі футбол, каб займацца рэслінгам. Гродзенец Мікалай пачаў у Швецыі выступаць на рынгу і нават «змяніў імя»

Гродзенца Мікалая Лапкоўскага на вуліцах Стакгольма могуць назваць Дзімам - і ён адгукнецца. Менавіта пад…

12 красавіка 2024

Топ-7 касмічных вуліц Гродна: куды пайсці на шпацыр у Дзень Касманаўтыкі

Сусветны дзень касманаўтыкі адзначаюць 12 красавіка. У Гродне пра яго нагадваюць касмічныя тапонімы - турфірма…

12 красавіка 2024

«Адвакат мяне заблакаваў». За што завочна судзяць беларускіх актывістаў і чым гэта пагражае

У Telegram-канале беларускага Следчага камітэта "Спецпроизводство", акрамя публічных дзеячаў, пачалі з'яўляцца актывісты з рэгіёнаў і…

11 красавіка 2024