На пасадзе памочніка прэзідэнта па Гродзенскай вобласці экс-міністр унутраных спраў Юрый Караеў займацца кадравымі пытаннямі і будзе асабіста кантраляваць выкананне даручэнняў Аляксандра Лукашэнкі. Ён жа будзе аналізаваць грамадска-палітычную сітуацыю ў рэгіёне, прымаць званкі ад грамадзян на прамой тэлефоннай лініі і праводзіць асабістыя прыёмы. Рэдактарка Hrodna.life разабралася, навошта ўлада накіравала сілавікоў-цяжкавагавікоў у рэгіёны і чаму для іх гэта не паніжэнне.
Адной з галоўных задач новага памочніка-інспектара Аляксандр Лукашэнка назваў кантроль за дзейнасцю кадраў:
«Цалкам. Усіх кадраў у галіне. Ад старшыні сельскага савета, кіраўніка прадпрыемства да губернатара».
Чытайце таксама: Министр времени коронавируса. Что еще известно про Караника, нового руководителя Гродненской области
Прызначаючы новага памочніка 29 кастрычніка Лукашэнка адзначыў, што цяпер ён будзе адказваць таксама за агульную бяспеку рэгіёну:
«Хай невялікія там былі гэтыя акцыі — 1−2 тыс., але тым не менш. Асабліва ў Гродне. Гэта што такое: заклікаюць спыніць „Гродна Азот“ ці зладзіць страйк. А калі выбух… Там жа высокатэхналагічная небяспечная вытворчасць. Не дай бог, што здарыцца — Гродна побач, накрые цалкам. А ружа вятроў заходняя. Там круціць гэты вецер, над Гродна разнясе воблака, загінуць тысячы і тысячы людзей. З гасцямі амаль паўмільёна ў Гродне круціцца. Таму пытанне грамадскай бяспекі — найважнейшы пытанне».
Чытайце также:
«Гэта пачалося яшчэ зімой, з прызначэння генерал-маёра КДБ Сяргеенкі кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі. Цяпер сілавікі на пастах і прэм’ер-міністра, і кіраўніка КДК. Нядзіўна, што гэты трэнд пайшоў і ў рэгіёны», — пракаментаваў для Hrodna.life аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Вадзім Мажэйка.
Аляксандр Лукашэнка казаў, што разглядаў для экс-міністра і іншыя варыянты. Праўда, не зразумела — якія. «Але ўсё-ткі думаю, што гэта найважнейшае. Там ёсць над чым працаваць».
Формы працы памочніка прэзідэнта з грамадзянамі - прамыя тэлефонныя лініі, наведванні прадпрыемстваў рэгіёну і асабісты прыём. На 2 лістапада сайт Гродзенскага аблвыканкама не прыводзіць дадзеных аб тым, калі памочнік прэзідэнта плануе наведаць Гродзеншчыну.
Рух сілавікоў у Мінск, Гродна і Брэст не падобны да звычайнай ратацыі кадраў, упэўнены аналітык Вадзім Мажэйка: «Тое, што раней было б відавочным паніжэннем у пасадзе, цяпер выглядае як адказная місія ў цяжкі час. Нездарма гэта „паніжэнне“ суправаджаецца прысваеннем Караеву і Барсукову пазачарговых званняў генерал-лейтэнанта міліцыі».
Да таго ж, 3 лістапада стала вядома, што з прызначэннем на пасаду памочніка па Гродзенскай вобласці Караева пакінулі ў кадрах МУС і прыкамандзіравалі да адміністрацыі прэзідэнта.
«Гэта можа быць часткай спробы разрадкі грамадскага канфлікту, „перагортвання старонкі“, — лічыць Вадзім Мажэйка. — Прыбіраючы з прыкметных пасад Караева і Вакульчыка, улада можа разлічваць на зніжэнне градуса грамадскага напружання. Зрэшты, для гэтага трэба рэальнае змяненне ў першую чаргу не асобаў, а падыходаў працы сілавікоў, спыненне гвалту супраць мірных пратэстоўцаў. Пакуль рана казаць, што ў гэтым кірунку будуць зрухі».
У эфіры СТВ 30 кастрычніка Юрый Караеў распавёў, што пазнаёміўся з былым міністрам аховы здароўя, цяперашнім старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам, 11 чэрвеня 2019 года:
«Мы ў адзін дзень прызначаліся на пасады міністраў у гэтым палацы, да гэтага я яго не ведаў. Але вось там пазнаёміліся, і вось гэтая пандэмія прымусіла працаваць разам, у звязку. Скажу, што МУС вельмі нямала дапамагло Міністэрству аховы здароўя ў гэтым пытанні, і мы вельмі добра супрацоўнічалі, у тым ліку і ў вытворчасці сродкаў абароны, і ў кантролі за самаізаляцыяй, і ў ахове месцаў лячэння, каб рэжым выконваўся каранціну, таму што ў нас ва ўстановах сапраўды было ўсё правільна пастаўлена з пункту гледжання, каб не заражалі новыя людзі і гэта бескантрольна не было».
Як менавіта новы інспектар будзе цяпер кантраляваць былога калегу па кабінеце міністраў, не ясна. Змяненняў ва ўказе аб дзейнасці памочнікаў прэзідэнта яшчэ няма. Падрыхтаваць і ўдасканаліць адпаведную прававую базу Лукашэнка даручыў старшыні Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі беларусь Наталлі Качанавай: «Таму што іх паўнамоцтвы будуць значна шырэй. Я не хачу цяпер канкрэтызаваць іх экспромтам».
Папярэднік Караева, Іван Лаўрыновіч, займаў пасаду памочніка прэзідэнта па Гродзенскай вобласці з студзеня 2019 года. Аб яго прызначэнні на новы пост пасля 29 кастрычніка не паведамлялася.
Да Лаўрыновіча гродзенскім памочнікам прэзідэнта быў Сяргей Раўнейка. Яго прызналі вінаватым у вымагальніцтве і атрыманні хабару ў памеры $ 200 000. У ліпені 2019 ён асуджаны Вярхоўным судом да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…