У Гродне на вайсковых могілках развальваецца капліца генерала Русаў. Лютэране шукаюць спонсараў, каб аднавіць яе

З пачатку лета на каплічцы генерала Русаў з’явіліся папераджальныя таблічкі: да аб’екта не падыходзіць, бо абвальваецца плітка і цэгла. Сёння найстарэйшы аб’ект вайсковых могілак на вуліцы Белуша знаходзіцца ў аварыйным стане, на яго аднаўленне ў горада няма сродкаў. Пакуль пахавальня не развалілася, мясцовыя лютэране пачалі шукаць спонсараў на яе аднаўленне.

Сёння на вайсковых могілках да самых цікавых помнікаў належыць капліца генерал-маёра Аляксандра Русаў. Афіцэр памёр 6 кастрычніка 1896 года і быў пахаваны на могілках, заснаваным пры яго ўдзеле. Праз некалькі гадоў над месцам яго спачынку жонка, таварышы па службе і калегі па грамадскай дзейнасці, а таксама члены лютэранскай абшчыны Гродна пабудавалі капліцу. Сёння яна адзіная нагадвае пра першыя пахаванні на гэтых могілках.

Капліца генерала заўсёды цікавіла гараджан і турыстаў, многія да яе падыходзілі, каб зазірнуць унутр. З траўня 2019 года падыходзіць стала небяспечна — абвальваецца плітка і цэгла. Супрацоўнікі ЖКГ паставілі папераджальныя таблічкі. Але пра аднаўленне аб’екта пакуль нават і гаворкі не ідзе — у горада на гэта няма сродкаў. Мясцовыя лютэране сталі шукаць спонсараў на яго аднаўленне.

«Капліца важная для нас. Гэта ацалелы помнік лютэранскай абшчыны ў Гродне. Пахавальня не была знесена ў савецкія гады, як іншыя пахаванні на могілках. Магчыма, з-за таго, што яна належала генералу рускай імператарскай арміі Аляксандру Русаў. А ён быў лютэранінам. І гэтая капліца паказвае, што лютэране гэта не толькі немцы, але і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў. І гэта вельмі важна для нас, таму мы хочам яе не толькі захаваць, але і аднавіць.

Цяпер трэба абследаваць капліцу і зрабіць праект. У будучыні мы б хацелі зрабіць там рамонт і праводзіць службы па памятных датах лютэранскай царквы. Мы трымаем гэта пытанне на кантролі і шукаем фінансаванне", — распавёў пастар лютэранскай кірхі ў Гродне Уладзімір Татарнікаў.

Што кажуць мясцовыя жыхары?

Ці ёсць астанкі ў капліцы генерала Русаў, невядома. За савецкім часам лютэранскую частку могілак знішчылі. Надмагільныя камяні і магілы зраўнялі з зямлёй, а на частцы могілак пабудавалі шматпавярховы дом, дзе паміралі адзін час адны Аляксандры. Таксама мясцовыя жыхары ўспамінаюць, што дзесьці ў 1980 гг. у Гродна прыязджаў праўнук генерала Русаў.

«Ён прыехаў на могілкі і аднавіў некалькі помнікаў на лютэранскай часткі, таксама адрамантаваў капліцу генерала. Толькі з’ехаў - саветы прыгналі бульдозер і ўсё прыбралі», — распавядаў 77-гадовы Уладзімір Канстанцінавіч, які жыве каля могілак з канца 1940-х.

Пенсіянерка Ганна Васільеўна жыве на Белуша з 1991 года. Яе дом стаіць на старых пахаваннях.

«Страшнае месца. Тут усё стаіць на касцях — нават наш шматпавярховы дом. Калі яго будавалі, то выявілі цынкавую труну. Казалі, што загінулым быў нехта Аляксандр. Павезлі гэтую труну ў невядомым кірунку. А калі людзі сталі засяляцца ў дом — пачаліся кашмары. Сталі паміраць Сашы — адзін за адным. Хтосьці выскачыць з акна, кагосьці машына саб’е. Усяго 5 або 7 мужчын. З часам мы сталі клікаць святароў, каб яны ў доме правялі малітву і асвяцілі яго. На працягу трох гадоў яны да нас хадзілі, а потым праклён знік».

Даведка

Аляксандр Русаў удзельнічаў у Крымскай вайне, кіраваў падаўленнем сялянскіх хваляванняў у Кіеўскай губерні. У 1885 годзе ў званні генерал -маёра Аляксандр Русаў выйшаў у адстаўку і купіў фальварак Закрэўшчызна, што недалёка ад цяперашняй чыгуначнай станцыі Жытомля. У тым жа годзе ён быў прызначаны правадыром дваранства Гродзенскага павета. Акрамя таго, Русаў з’яўляўся старшынёй з’езда міравых пасрэднікаў, старшынёй камітэта грамадскага здароўя, узначальваў павятовую санітарную камісію, а таксама камісію па складанні чарговых спісаў прысяжных засядацеляў. З 1892 года сябра Гродзенскага павятовага аддзялення Літоўскага епархіяльнага вучэльнага савета.

Памёр Аляксандр Русаў у 1896 годзе і быў пахаваны ў Гродне на вайсковых могілках. Яго капліца — эфектнае архітэктурнае збудаванне, выкананае сродкамі высакаякаснай мастацкай цаглянага муроўкі. Яна пабудавана ў стылі эклектыкі з элементамі рэтраспектыўна-гатычнага стылю. На ўмураванай у сцяну чыгуннай мемарыяльнай пліце да сённяшніх дзён добра захаваўся кароткі надпіс: «Генерал-маёр Аляксандр Аляксандравіч Русаў. Нарадзіўся 13 лютага 1834 г., памёр 6 кастрычніка 1896 г.».




Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025