Людзі і справы

Васіль Герасімчык: «Каліноўскі быў бы супраць «Карты паляка»

Гісторык, даследчык паўстання 1863 года і аўтар кнігі «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда» Васіль Герасімчык спецыяльна для Hrodna.life патлумачыў, чаму лічыць акцыю арганізацыі «Młode Kresy» правакацыяй.

Прадстаўнікі фонду «Młode Kresy», створанага ў Польшчы студэнтамі ў Гродзеншчыны, напярэдадні перапісу насельніцтва ў Беларусі праводзяць акцыю «Pamiętam Kim Jestem» («Памятаю, хто я»). У яе рамках пачалі з’яўляцца налепкі ў выглядзе карты паляка з выявай Міцкевіча, Касцюшкі і Каліноўскага. Выкарыстанне асобы апошняга выклікала шэраг водкукаў.

Заклік узгадаць свае карані - гэта выдатная ініцыятыва! У гэтым плане я асабіста падтрымліваю грамадзян Беларусі розных нацыянальнасцяў, якія напярэдадні перапісу шукаюць спосабы дагрукацца да сваіх землякоў, каб тыя задаліся пытаннем: што для тых значыць ідэнтычнасць і якое месца яна займае ў іхным жыцці? У гэтым плане слушна выглядае і акцыя польскай супольнасці ў Беларусі. Але дзейнасць арганізацыі «Młode Kresy» інакш як правакацыяй я назваць не магу.

Зварот да палякаў ці да ўсіх?

Выклікае пытанне іх «Адозва да жыхароў Заходняй Беларусі». Ёю адразу ставіцца пад сумнеў шчырасць прадстаўнікоў «Маладых Крэсаў» у сваіх дзеяннях, бо звяртаюцца яны, як атрымоўваецца, да ўсіх «жыхароў Заходняй Беларусі», а не «жыхароў польскага паходжання ў Беларусі». У такім разе паўстае пытанне, ці сапраўды цікавяць іх «палякі ў Беларусі»?

Тым больш націск на адзін рэгіён, які акрэслілі «Маладыя Крэсы» (відавочная паралель з «Усходнімі Крэсамі» міжваеннай Польшчы), выглядае як адзін з матэрыялаў да вайсковых вучэнняў з так званай «Вейшнорыяй».

Дарэчы, адозва напісаная па-польску і па-руску, без тлумачэння на беларускую мову, нягледзячы на заяву ў інтэрв'ю незалежным выданням аднаго з прадстаўнікоў арганізацыі «Маладыя Крэсы» пра павагу «да Беларусі, беларускай мовы і культуры».

Касцюшка, Міцкевіч і Каліноўскі маглі б атрымаць «карту паляка», але ці хацелі б?

Выкарыстанне выяў персаналіяў агульнай гісторыі на «Карце паляка» — гэта непрыхаваная маніпуляцыя і адкрыты выклік. Апусцім маніпуляванне палітонімам «паляк», напаўненне якого ў ХІХ стагоддзі было зусім іншым, чым у ХХІ стагоддзі ў дачыненні да адпаведнай нацыянальнасці. І звернемся да таго, як прадстаўнікі «Маладых крэсаў» адлюстравалі месца «жыхароў Заходняй Беларусі» у сваім светапоглядзе.

«Карта паляка» ўжо даўно асацыюецца з магчымасцю бясплатнай візы і доступу ў краіны ЕС, паездкі па закупы, і, у апошні час, працаўладкавання ў Польшчы. Аднак гэта яшчэ не значыць атрыманне польскага грамадзянства і тым больш пераезд патэнцыйных працаўнікоў у саму Польшчу, для чаго менавіта «карта паляка» і задумвалася. Таму першапачаткова яе было атрымаць зусім лёгка, чым і скарысталіся многія кемлівыя жыхары Усходня Еўропы, якія насамрэч палякамі сябе ніколі не лічылі і не палічаць. Цяпер жа «Маладыя Крэсы» бачаць у гэтым вялікую праблему.

У такім разе, сапраўды, і Касцюшка, і Міцкевіч, і нават Каліноўскі маглі б прэтэндаваць на «карту паляка», але ці б пажадалі яны таго? Такое этычнае, злабадзённае перш за ўсё для Беларусі пытанне «Маладыя крэсы» нават не цікавіць, бо жывуць яны ў зусім іншай краіне, на карысць якой і працуюць. Мяркую, у выпадку Каліноўскага, якому нават не знайшлося месца ў польскіх падручніках па гісторыі і які выступаў супраць усялякіх штучных падзелаў грамадства, тым больш наяўнасці ў ім нейкіх прывілеяваных колаў, пазначаных «картамі», адказ відавочны.

Я не ведаю, чым насамрэч кіраваліся прадстаўнікі арганізацыі «Маладыя крэсы», калі браліся за такую правакацыю, але факт застаецца фактам: гэта не на карысць адносінаў беларусаў і палякаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024