Людзі і справы

Як аднавіць свой бізнес пасля COVID-19

COVID-19 вельмі моцна ўдарыў па маім бізнесе. Дзе атрымаць сродкі на аднаўленне?

ЕС прапануе мясцовым банкам фінансаванне і гарантыі, каб ім было прасцей крэдытаваць, а малому і сярэдняму бізнесу — атрымаць сродкі на больш выгадных умовах. Напрыклад, крэдыты па больш нізкай працэнтнай стаўцы, на большы тэрмін або крэдыты ў беларускіх рублях замест замежнай валюты. Паглядзіце, што могуць вам прапанаваць Белiнвестбанк.

Напрыклад, Ірына Сережонок і яе кампанія SuomiKids, беларускі брэнд высокатэхналагічнага дзіцячага адзення, у рамках ініцыятывы ЕС EU4Business звярнулася ў ЕБРР па кансультацыю аб тым, як выйсці на замежныя рынкі, стварыць рэкламную стратэгію, удасканаліць сістэму заахвочванняў для супрацоўнікаў і праграму лаяльнасці для пакупнікоў. Распрацаваны бізнес-план дапамог прыцягнуць крэдыт у банку на пашырэнне гандлёвай сеткі і ўкараненне інавацый. У выніку брэнд SuomiKids падвоіў кліенцкую базу, на 116% павялічыў абаротны капітал і на 80% - продажы.

Як падаць заяўку на банкаўскі крэдыт? Якія патрабаванні?

ЕС прапануе мноства варыянтаў для розных відаў прадпрыемстваў. Напрыклад, дае льготныя крэдыты мікрапрадпрыемствам і хатнім гаспадаркам з нізкім даходам, а таксама жаночаму бізнесу.

Паглядзіце ўмовы для банкаў — партнёраў ЕС на сайце EU4Business і патэлефануйце адразу ў банк. Толькі не забудзьцеся згадаць праграму. Усё вельмі проста!

Пандэмія паказала, што мая прадукцыя або паслугі маюць устойлівы попыт. Як мне атрымаць веды і навыкі, каб пашырыць бізнес?

Каб падтрымліваць беларускіх прадпрымальнікаў, ЕС таксама вылучае значныя сродкі на паслугі па развіцці бізнесу. Дапамога ЕС мясцовым бізнес-асацыяцыям і агенцтвам прыводзіць да росту МСП. Магчымасцяў для развіцця бізнесу многа, абярыце лепшую для сябе і звяжыцеся з арганізацыяй наўпрост!

Напрыклад, прадпрыемствы пад кіраўніцтвам жанчын падтрымліваюцца EU4Business у межах кансультацыйнай праграмы ЕБРР «Жанчыны ў бізнесе». Праграма ахоплівае шырокую тэматыку — як самастойна стварыць сайт або ўкараніць сістэму кіравання якасцю паводле стандартаў ISO, павысіць энергаэфектыўнасць або лепей кіраваць персаналам. Ініцыятыва находзіць кваліфікаваных мясцовых кансультантаў і часткова аплачвае іх паслугі.

Прадпрымальнікі таксама могуць пракансультавацца ў пытаннях пашырэння бізнесу і павышэння эфектыўнасці ў межах праграмы «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» (LED), якая рэалізуецца ПРААН.

Я лічу, што экспарт у ЕС дапаможа майму бізнесу выйсці з крызісу. З чаго пачаць?

На самай справе, гэта выдатны спосаб пашырыць свой бізнес! І мы можам прапанаваць нешта цікавае.

Служба падтрымкі Усходняга партнёрства ініцыятывы EU4Business дапаможа вам вызначыць перашкоды і лепш зразумець заканадаўства і працэдуры рэалізацыі тавараў і паслуг. Анлайн-платформа «адно акно», якая неўзабаве запрацуе, падасць доступ да гандлёвай інфармацыі (тарыфы, нетарыфныя меры, падаткі, гандлёвая статыстыка і працэдуры).

Праект «EU4Business: Злучаючы кампаніі» падтрымлівае малыя і сярэднія прадпрыемствы — экспарцёры тавараў у ЕС. Можна падаць заяўку на навучанне, ментарства і нават на пошук і ўсталяванне кантакту з бізнесамі ў ЕС.

Ці ёсць такія ж прадпрымальнікі, як я, якія ўжо атрымалі дапамогу?

Іх больш, чым вы сабе ўяўляеце! За 2019 і 2020 гады ініцыятыва EU4Business падтрымала 2 863 малыя і сярэднія прадпрыемствы. У тым ліку 821 прадпрымальнік атрымаў крэдытаў па праграмах падтрымкі бізнесу на агульную суму 24,23 мільёна еўра. Адбылося больш за 1 846 кансультацый. Даход такіх прадпрыемстваў у 2020 годзе вырас на 8% i склаў амаль 45,91 мільёна еўра. За адзін толькі 2020 год у выніку аказанай дапамогі было створана 5 895 працоўных месцаў.

Вось некалькі гісторый поспеху такіх жа кампаній, як ваша:

Наталля Васько атрымала ў межах EU4Business дапамогу на адкрыццё цэнтра падтрымкі пчаляроў-пачаткоўцаў, каб папулярызаваць пчалярства ў сваім рэгіёне. У цэнтры маладых пчаляроў навучаюць тэхналогіям і даюць абсталяванне — медагонкі, прылады для расплаўлення воску і іншыя.

Святлана i Вячаслаў Тальчукi, фермеры з аграгарадка Вялецiн, што ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці, наведвалі спецыяльныя курсы пры падтрымцы ЕС пра тое, дзе і як шукаць кліентаў, як павялічыць аб’ём продажу, у тым ліку анлайнавага. Яны навучыліся рабіць прэзентацыі і здымаць якасныя відэа. У складзе больш шырокай каманды пара таксама падала заяўку на рэалізацыю сацыяльна значнага праекта і змагла атрымаць дадатковае фінансаванне.

Матэрыял падрыхтаваны праектам EU4Business пры падтрымцы EU NEIGHBOURS east

B&S EUROPE («Би энд Эс Юроп»), № 0442.745.018

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025