Зміцер упершыню купіў змяю ў 23 гады. Зараз яму 36 і ў яго ў кватэры цэлы пакой, застаўлены акварыумамі і тэрарыумамі. Яго гадаванцы: яшчаркі, павукі і… вожык.

Першая змяя пражыла нядоўга, але цікавасць да экзатычных жывёл засталася ў Змітра назаўжды. Пасля ў яго былі перапёлкі, певень, карлікавая курыца, жабы, трытоны.

«Я з юнацтва любіў жывёл і думаў паступаць на ветэрынара. Але пайшоў у электратэхнічны каледж, затым вывучыўся на педагога-псіхолага», — кажа Зміцер. Яго задавальняе, як склалася жыццё. Зараз ён — намеснік дырэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай працы ў Гродзенскім каледжы бізнесу і права.

Улюбёнчык харчуецца толькі з рук

У кватэры Змітра першым чынам наш погляд падае на куфар са змяёй. Гэта маісавы полаз — ён пасяліўся тут чатыры гады таму. Змяя не атрутная і для людзей не небяспечная.

экзотические животные дома, купить змею, уход за змеей пауком хамелеоном
«Это эублефар, ему пять лет. Я привёз его из Польши», - показывает Дмитрий небольшую ящерку, которая помещается на ладони.
«Гэта эўблефар, яму пяць гадоў. Я прывёз яго з Польшчы», — паказвае Зміцер невялікую яшчарку, якая змяшчаецца на далоні.

Далей Зміцер падводзіць нас да сваіх улюбёнчыкаў. Гэта барадатыя агамы — самка і самец — жывуць у тэрарыуме разам. Гаспадар пяшчотна кладзе іх да сябе на грудзі і распавядае, што самец ручны і харчуецца толькі з рук. Над імі жыве прыгажун-хамелеон.

«Это сколопендры, они ещё маленькие, но могут вырасти до 20 сантиметров. Они могут укусить, но их укусы для человека не опасны».
«Гэта скалапендры, яны яшчэ маленькія, але могуць вырасці да 20 сантыметраў. Яны могуць укусіць, але іх ўкусы для чалавека не небяспечныя»

На кніжных паліцах стаяць кантэйнеры з павукамі-птушкаедамі. Аднаму з іх Зміцер кідае лічынку зафобаса і валасаты павук ў той жа момант прагна есць ласунак.

экзотические животные дома, купить змею, уход за змеей пауком хамелеоном

Жывы корм Змітру дастаўляць з Гомеля. Гэта зафобасы, цвіркуны, егіпецкія прусакі. «Змяю кармлю мышамі. Ёй шмат не трэба, яна за раз з’ядае чатыры мышы і гэтага хапае на два тыдні», — тлумачыць гаспадар.

Сярод акварыўмаў і экзатычных жывёл загубіўся пухнаты трусік. Ён жыве разам з пацуком Уршуляй. Зміцер кажа, што звычайна пацук з трусам не ўжываюцца. Але ў яго яны з лёгкасцю дывуць у адной клетцы і нават ядуць з адной ёмістасці.

"Хтосьці кагосьці заўсёды можа з'есці". Як гродзенец трымае дома экзатычных жывёл

Тут жа і афрыканскі вожык. Зміцер спрабуе ўзяць яго на рукі, але ён кусаецца: гаспадар да гэтага чапаў змяю і ад яе яшчэ застаўся пах.

"Хтосьці кагосьці заўсёды можа з'есці". Як гродзенец трымае дома экзатычных жывёл

Дораць тых, каго не ведаюць куды падзець

«Змяю я прывёз з Мінска, эўблефара з Польшчы, павукі таксама з Мінска. Хамелеона і агаму можна набыць у Гродне, жывёл прадаюць у заапарку і на „Куфары“. Пацука мне падарылі калегі па працы на 23 лютага. Вожык таксама дастаўся ў падарунак», — распавядае Зміцер. Праўда, дадае, што дораць звычайна тых, каго не ведаюць куды падзець.

экзотические животные дома, купить змею, уход за змеей пауком хамелеоном

Самы дарагі гадаванец — змяя. Яна каштавала каля 100 рублёў. Хамелеона Дзмітрый купіў за 80. На корм кожны месяц ён выдаткоўвае каля 100 рублёў [актуальныя цэны на канец лютага 2022 — Hrodna.life].

Зубной шчоткай чысціць вожыку іголкі, рэптыліям дае вітаміны

Цікавімся, што рабіць, калі хтосьці з экзатычных гадаванцаў захварэе. Няўжо іх прымае звычайны ветэрынар? Выяўляецца, у Змітра яшчэ ніхто не хварэў.

«І наогул тут безадходная вытворчасць, хтосьці кагосьці заўсёды можа проста з’есці, — жартуе Зміцер. — Калі сур’ёзна, то я стараюся іх старанна даглядаць. Напрыклад, раз на тыдзень зубной шчоткай промываю вожыку іголкі, чышчу тэрарыумы, спрабую ўладкаваць патрэбнае ім асяроддзе. Усім рэптыліям даю вітаміны і кальцый».

Чытайце таксама: «Хобат закрануў маё сэрца». Як гродзенка клапацілася пра сланоў у Тайландзе

экзотические животные дома, купить змею, уход за змеей пауком хамелеоном
Пакой у кватэры Змітра

Прысмакі для гадаванцаў: бананавыя чарвякі, арцемій і інфузорыі-туфлікі

Зміцер вядзе нас на кухню. Тут усё застаўлена невялікімі акварыумамі. У іх жывуць рыбкі, крэветкі, слімакі. Для рыбак ён вырошчвае спецыяльны корм: бананавых чарвякоў, арцемій, інфузорый-туфлікаў.

аквариумные рыбки Гродно

Аднастайная рухомая жоўтая субстанцыя — гэта бананавыя чарвякі. У слоіку з вадкасцю, якая нагадвае чайны грыб, жыве інфузорыя-туфлік.

Ва ўсіх тэрарыўмаў і акварыўмаў ёсць асобнае асвятленне: яно ўключаецца па графіку з шасці раніцы да дзевяці вечара. Дзмітрый кажа, што рахунак за электраэнергію прыходзіць невялікі.

экзотические животные дома, купить змею, уход за змеей пауком хамелеоном

У вас цікавае хобі, незвычайныя гадаванцы або дзіўная праца? Вам ёсць што расказаць ці паказаць Hrodna. life? Пішыце нашаму боту ў Telegram!