Што адчувае чалавек, калі мае досвед некалькіх спробаў самагубства? Як жывецца асобе з пазітыўным ВІЧ-статусам? Як быць, калі ў эміграцыю давялося з’ехаць у вельмі сталым веку? І як размаўляць з людзьмі, якія маюць такі не падобны да твайго ўласны жыццёвы досвед. Пра гэта для канала «Тётя Ира разрешила» расказала журналістка з Гродна Дар’я Гардзейчык. Яна - аўтарка і вядоўца падкаста «Іншыя гісторыі». Праекта, які быў створаны ў супрацы з арганізацыяй «ІншыЯ».
«Праект прымусіў мяне яшчэ раз пераканацца, што не існуе аніякай „нармальнай большасці“, — кажа журналістка. — Гэты канцэпт — з’ява яшчэ больш рэдкая, чым аднарог. Яго таксама немагчыма спаткаць у рэальнасці».
«Насамрэч, іншыя — мы ўсе. Гэта акурат тое, што я зразумела за гады сваёй працы. Кожны і кожная з нас мае свае асаблівасці, прывілеі і ўразлівасці. У кожнага і кожнай — свой унікальны досвед і жыццёвы шлях. Падаецца, што думка банальная, але на гэтым палягае, напрыклад, маё перакананне, што няма аніякай „большасці“ і аніякай „меншасці“, якія супрацьпастаўляюцца адна адной».
Даша прыводзіць у прыклад фармуліроўкі пра «сэксуальную меншасць» і «сэксуальную большасць», «большасць, якая не мае асаблівых патрэб» і «меншасць, якая мае», «сярэднестатыстычную асобу» і «несярэднестатыстычную асобу».
«Гэта не больш, чым стэрэатып, які вядзе да навешвання цэтлікаў на пэўных людзей, а далей — да іх дыскрымінацыі».
«Акурат тое, чаго я ўсімі сіламі намагалася пазбегнуць у падкасце — гэта экзатызацыі. Маўляў, паглядзіце, якія дзівакі, як яны адрозніваюцца ад „звычайных людзей“. Мая мэта — расказаць гісторыі беларусак і беларусаў у вымушанай эміграцыі, якія праз прыналежнасць да розных уразлівых груповак сутыкаюцца з тымі выклікамі, каторыя мала асвятляюцца ў медыя. Напрыклад, мы часта кажам, як складана нам адаптавацца ў новай краіне праз бюракратычную сістэму. Але не кажам пра тое, з якімі дадатковымі выклікамі сутыкаюцца людзі з ВІЧ-станоўчым статусам, якія мусяць прымаць антырэтравірусную тэрапію. Або людзі, якім трэба выпісваць антыэпілептычныя ці антыпсіхатычныя прэпараты. Хоць гэтую тэму варта асвятляць, бо шмат якім эмігрант:кам даводзіцца прымаць пэўныя лекі. І шмат хто з іх адначасова са змаганнем з бюракратыяй змагаецца з праявамі дыскрымінацыі і нянавісці.»
Калі раптам у вас узнікнуць сумневы, што ў наш час людзі з ВІЧ-станоўчым статусам ці псіхіятрычнымі захворваннямі пакутуюць ад дыскрымінацыі, паслухайце падкаст «Іншыя гісторыі». Там пра гэта вельмі падрабязна расказваецца.
Дар’я Гардзейчык працуе з падкастамі даўно і паспяхова. Яе ведаюць па праектах «Утульны горад», «Гісторыя беларускага сэксу», «Дочкі - маткі». Гэтыя падкасты — размоўныя. А падкаст «Іншыя гісторыі» стаў для Дашы першым наратыўным падкастам.
«Гэта такі падкаст, дзе расказваецца пэўная гісторыя з умоўнымі завязкай, кульмінацыяй і развязкай. Яны патрабуюць зусім іншага ўзроўню падрыхтоўкі і мантажу, чым размоўныя падкасты. Ад пачатку я пісала сцэнар размовы, брала інтэрв'ю, а потым пісала новы сцэнар — сцэнар выпуска. Бо тое, што я дазнавалася пра гераіню ці героя падчас інтэрв'ю, моцна змяняла маю папярэднюю ідэю».
Таксама новым для Дашы стала неабходнасць «замарочвацца з саўнд-дызайнам». То-бок дадаваць шмат гукавых эфектаў, каб ілюстраваць аповед. Гэта творчая частка працы, хоць і патрабуе пэўных высілкаў.
Чытайце таксама:
«Найвялікшым выклікам для мяне стала прапусканне чужога болю праз сябе. Немагчыма неяк «адключыць» эмпатыю і не суперажываць людзям, якія перажылі палітычны пераслед, страты блізкіх, гвалт, уцёкі ад вайны. Да таго ж я мусіла праслухаць гэтыя гісторыі не раз, і нават не два, а нашмат больш. Тое, як некаторыя героі ці гераіні расказвалі пра пэўныя трагічныя падзеі са свайго жыцця, я дагэтуль памятаю даслоўна. Нават інтанацыі памятаю.
Псіхалагічна гэта вельмі складана. Пасля таго, як я ўзяла інтэрв'ю ў гераіні апошняга выпуску, я проста лягла і заснула на тры гадзіны. Хаця напярэдадні я выспалася, праз гэтае інтэрв'ю ўся жыццёвая энергія мяне проста пакінула.
Яшчэ адзін тэхнічны момант — гэта працягласць інтэрв'ю. Немагчыма распавесці ўсю сваю біяграфію за 20 хвілін. Мне даводзілася размаўляць з кожнай ці кожным у сярэднім па дзве гадзіны з перапынкамі на падыхаць. Гэта няпроста нават фізічна".
Інсайтаў за час працы над падкастам у Дашы было шмат.
«Па-першае, я чарговы раз пераканалася, што людзі здольныя на абсалютна любую ступень жорсткасці да тых, над кім маюць уладу.
Па-другое, я яшчэ раз пабачыла, што беларуская ўлада з яе „ўсемагутнымі“ сілавымі структурамі, якая быццам бы ўсё трымае ў „яжовых рукавіцах“, насамрэч гарманічна суіснуе з усёахопным крыміналам.
Па-трэцяе, я стала па-іншаму ставіцца да людзей, якія свае паводзіны апраўдваюць цяжкім дзяцінствам і траўмамі. Зразумела прыклад (але далёкі не адзін) — гэта выпадак, калі рамантычны партнёр у стасунках паводзіць сябе дзіўна, а потым кажа: „Так, я не меў рацыі, але зразумей мяне, мне ж так цяжка“. Не, даражэнькі. Гэта маім гер: аіням было цяжка, але яны паводзяць сябе прыстойна. Не трэба блытаць з абясцэньваннем пакут іншых людзей, таму што яны быццам бы меншыя, чым у кагосьці (пакуты ўвогуле нельга мераць аніякімі інструментамі), але пра тое, каб не здымаць адказнасці з людзей, якія свае брыдкія паводзіны тлумачаць цяжкім жыццём».
«Яшчэ раз падкрэслю, што іншыя для мяне — гэта ўсе людзі. Бо ўсе людзі розныя. Таму пра кожную асобу трэба пісаць як пра чалавека з неад’емнай чалавечай годнасцю.
На мой густ, найлепшы спосаб быць тактоўнай — калі ёсць пэўныя сумневы, казаць пра гэта прама. Напрыклад: «Ведаеш, я баюся быць нетактоўнай, калі кажу пра гэтую з’яву. Як бы ты гэта назва: ла, каб гэты было камфортна для цябе?»
Чаго я звычайна пазбягаю, дык гэта слюру (словы, якімі можна абразіць людзей пэўнай нацыянальнасці, сацыяльнага статусу, сексуальнай арыентацыі, гендару і стану здароўя) і мовы нянавісці.
Як на мой густ, рэцэпт удалага інтэрв'ю з любым чалавекам — гэта быць шчыра зацікаўлен:ай у яго ці яе асобе, а не намагацца павесіць цэтлік, даць ацэнку і падвесці пад нейкі стандарт, які існуе ў нас у галаве".
«Не стамлюся паўтараць, што іншыя — гэта ўсе мы. І гісторыя кожнага і кожнай з нас адрозніваюцца. Расказваць сацыяльна значныя гісторыі - гэта наша прафесія як журналіста:к. А гісторыі беларуса: к у вымушанай эміграцыі, якія маюць розныя ўразлівасці, — гэта сацыяльна значныя гісторыі.
Ведаць пра досвед людзей, якія жывуць побач з намі, — гэта заўсёды актуальна. У сітуацыі, калі сотні тысяч беларусак і беларусаў мусілі пакінуць краіну, — гэта ўдвая актуальна".
«У сучасным свеце ўжо немагчыма адмаўляць людзям у частцы іх досведу і ідэнтычнасці (калі не накіраваць на гэта ўсю моц дзяржаўнага гвалту, канешне). Маўляў, сядзіце дома, не высоўвайцеся, не кажыце нікому, што вы „такія“. Не. Усе розныя, усе хочуць адкрыта быць сабой і не цярпець ад таго, хто яны ёсць.
Я спадзяюся, што чым больш мы дазнаемся пра іншых, тым больш цярпімымі мы становімся да таго, што хтосьці адрозніваецца ад нас».
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…