Гурт «Петля Пристрастия» існуе амаль 15 год. Яны не баяцца эксперыментаў і шмат гастралююць па Беларусі, Расiі і Украіне. Апошні студыйны дыск «Мода и облака» ў 2016 годзе быў названы альбомам года па версіі беларускай музычнай прэміі Experty.by. На прэміі RockProfi 2017 «Петлю Пристрастия» назвалі гуртом года.

Бліжэйшы выступ гурта на Гродзеншчыне адбудзецца на фестывалі Lidbeer 2017 9 верасня. Напярэдадні падзеі лідар гурта Ілья Чарапко-Самахвалаў даў інтэрв'ю для Hrodna.life.

H.L: Вы казалі, што апошні альбом «Мода и облака» атрымаўся больш «танцавальны». Чаму вы вырашылі развівацца ў такім кірунку? «Танцаваць лепш, чым тупіць» — так?

— А мы, як мне здаецца, з самага пачатку развіваліся ў гэтым кірунку. Проста наша развіццё з’яўляецца паступальным: з кожным новым альбомам прапануем новыя скокі з новымі рухамі. Усё роўна наколькі дэпрэсіўным можа быць пасыл — танец усе ўраўноўвае і задае ўсяму жыццесцвярджальны тон. Мы заўсёды сябе лічылі танцавальнай групай, ужо не ведаю наколькі гэта адпавядае рэчаіснасці.

"Іншапланетнікі таксама зразумеюць". Лідар "Петли Пристрастия" распавёў пра музыку, творчасць і падрыхтоўку да Lidbeer 2017

H.L: Вы неяк сказалі, што апошні альбом «Мода и облака» атрымаўся менш суб’ектыўным. Чаму вы вырашылі змяніць падыход?

— Ніхто адмыслова нічога не вырашаў: часы мяняюцца і мы разам з імі, у сэнсе рэзанансу. Чалавек сталее, жыццё падае яму новыя сюрпрызы, стварае новыя сэнсавыя і эмацыйныя фоны — вось і атрымліваецца, што на пэўным этапе некаторыя альбомы атрымліваюцца менш суб’ектыўнымі, а на наступным, напрыклад, больш.

H.L: Папулярность — чатыры ўзнагароды — вы тлумачыце пераменамі ў гучанні? Ці даўно было пара?

— І тое, і іншае, і пятае, і дзясятае. Толькі я б не ставіў знак роўнасці паміж папулярнасцю і атрыманнем узнагарод, хай нават і ў такой колькасці.

H.L: Ілья, вы казалі, што ў альбоме не павінна быць фону — усе кампазіцыі роўна важныя. Што вы думаеце пра папулярнасць песні «Груз» у параўнанні з астатнімі?

— Мяркую, відэа зрабіла сваю справу. Ды і песня нядрэнная.

H.L: Увогуле, якая песня на вашу думку можа лічыцца «ўдарнай»?

-Тая, што мае дастатковую колькасць станоўча зараджаных часціц на каркасе прамога рытму і прыгожай мелодыі.

youtu.be/fBidC6HKOK0

H.L: Вы казалі, што нi тут (у Беларусі), ні ў Расіі развівацца нельга, таму вы рухаецеся на захад, пачынаючы з канцэртаў у Прыбалтыцы. Вы будзеце пісаць на замежнай мове, ці вас будуць перакладаць, ці будзеце «браць» замежную аўдыторыю гучаннем?

— Я такое казаў? Магчыма, але не памятаю… У любым выпадку, мяняць мову мы не збіраліся, проста з гэтым трэба папрацаваць: каб фанетычна лёгка для ўспрымання гучала. Ды і ўсё астатняе — кампазіцыя, аркестроўка — патрабуе падвышанай увагі. А што, я прама так і сказаў: «рухаемся на Захад?»

H.L: Вам не падабаецца калі вашу музыку называюць рускім рокам. На гэта вы адказваеце, што «гэтая музыка заснаваная на мясцовых (беларускіх) рэаліях». Ці значыць гэта, што яна толькі для беларусаў? Ці вы робіце сваё імя і гучанне беларускага року?

— Не, гэта не значыць, што яна толькі для беларусаў. Іншапланетнікі таксама яе разумеюць, некаторыя, ва ўсякім выпадку. Проста нам падабаецца быць менавіта беларускай групай, тым больш так яно і ёсць насамрэч.

"Іншапланетнікі таксама зразумеюць". Лідар "Петли Пристрастия" распавёў пра музыку, творчасць і падрыхтоўку да Lidbeer 2017

H.L: Для чаго быў зняты першы і пакуль адзіны кліп (на песню «Груз»)?

— Для павышэння рэйтынгаў, для самалюбавання, для таго, каб змяніць сітуацыю, у якой у нас кліпа не было.

H.L: Зразумеласць патрэбна для папулярнасці?

— Ды не. «Понятен должен быть язык, хотя бы замысел был сложен». Імкнемся да гэтай парадыгмы.

H.L: Для чаго Пятлі быць папулярнымі?

— Каб пераадолець псіхалагічны бар’ер, праламаць галавой тую столь, пра якую кажуць: «гэта іх столь». Для таго, каб займацца толькі музыкай… а наогул — дык ні для чаго.

"Іншапланетнікі таксама зразумеюць". Лідар "Петли Пристрастия" распавёў пра музыку, творчасць і падрыхтоўку да Lidbeer 2017

H.L: Чаго чакаеце ад выступу на Lidbeer?

Добрага гуку.

H.L: Вы іграеце папулярную музыку. А самі што слухаеце?

Папулярную музыку.


Квіткі на гала канцэрт фестываля можна набыць анлайн. Зараз яны каштуюць па 10 рублёў, з 1 верасня будуць прадавацца па 15.

Чытачы Hrodna.life таксама маюць шанец атрымаць квіткі бясплатна, праз чарговы розыгрыш у фэйсбуку выдання. Сачыце за навінамі там!