Горад

«У Беларусі спакайней на вуліцах». Якую нерухомасць і чаму купляюць у Гродне замежнікі

Большасць замежнікаў, якія купляюць кватэры ў Гродне — рускамоўныя. Яны выбіраюць вялікія кватэры ў цэнтры або шукаюць дамы на беразе возера. Беларусь яны называюць бяспечнай краінай, дзе «парадку больш». Якое жыллё купляюць замежнікі ў Гродне распавёў для Hrodna.life дырэктар ТАА «Крама нерухомасці» Уладзімір Пыльскі.

Увесну 2022 года рэальнымі і патэнцыйнымі пакупнікамі ў агенцтве сталі жыхары Расіі, Казахстана, Польшчы, ЗША, Ізраіля, Германіі, Швецыі, Латвіі. Пры гэтым у агульнай колькасці ўсіх продажаў працэнт замежных пакупнікоў застаецца невялікім.

«Для пераезду на пастаяннае месца жыхарства нерухомасць купляюць расіяне і казахстанцы», — адзначае Уладзімір Пыльскі. У прыклад ён прыводзіць дваіх пакупнікоў з Масквы: адзін з іх купіў кватэру плошчай 100 кв. м, другі - катэдж. Пераезд з сям’ёй у Гродна звычайна матывуюць тым, што ў Беларусі нашмат спакайней на вуліцах. «Не баімся дзяцей адных на вуліцу адпускаць, вечарам, ноччу можам спакойна гуляць і ніхто на нас не нападае. Парадку больш», — цытуе Пыльскі сваіх кліентаў.

Замежнікі родам з Гродна

Без пераезду на сталое месца жыхарства купляюць кватэры тыя, у каго ёсць тут сваякі або тыя, у каго ў Гродне прайшло дзяцінства. Ёсць і тыя, хто купляе кватэры для інвестыцый. Былі і расіяне, якія прадалі кватэру сёлета, бо не бачаць магчымасці зарабіць у Беларусі.

«Часцей за ўсё замежныя пакупнікі - гэта выхадцы з Гродна. Самі, або іх бацькі, дзядулі, бабулі», — кажа Пыльскі. 95% пакупнікоў - рускамоўныя, старэйшыя за 40, сямейныя.

Дызайнерскія кватэры ў цэнтры і закінутыя хаты ў вёсцы

«Лідар сярод пакупак — вялікія дызайнерскія кватэры ў цэнтры Гродна. На другім месцы — прыватныя дамы на беразе возера, вадасховішча, а таксама катэджы ў прыгарадзе», — распавядае рыэлтар.

Чытайце таксама: Ад $ 300 000 да $ 700 000. Як выглядаюць самыя дарагія катэджы, якія прадаюцца ў Гродне

Расіяне таксама цікавяцца закінутымі дамамі ў вёсках Гродзенскага раёна. Сёлета ў Гродзенскі райвыканкам паступіла тры звароты ад грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія цікавіліся купляй пустуючага дома ў прыгарадзе. Інфармацыю аб такіх дамах і аўкцыёнах па іх размяшчаюць на сайце райвыканкама.

З пачатку года квадратны метр падаражэў на $ 60

За пяць месяцаў 2022 года на другасным рынку ў Гродне прададзена 706 кватэр, распавёў Уладзімір Пыльскі. З іх — 115 кватэр у студзені, 116 — у лютым, 170 — у сакавіку, 223 кватэры — у красавіку (абсалютны рэкорд за многія гады), і 82 кватэры за 19 дзён у траўні. Палова прададзеных кватэр — двухпакаёвыя. Меншым попытам карыстаюцца чатырохпакаёвыя кватэры.

«У красавіку па колькасці ўгодаў у „Краме нерухомасці“ ўсталявалі рэкорд за пяцігадовую гісторыю кампаніі», — распавядае рыэлтар. Ён прыводзіць некалькі прыкладаў: аднапакаёвыя кватэры прадавалі ад $ 20 700 да $ 32 500, двухпакаёвыя — ад $ 24 700 да $ 37 000, трохпакаёвыя ад $ 38 900 да $ 63 000. Уладзімір адзначыў, што з пачатку 2022 года сярэдняя цана за квадратны метр павялічылася з $ 629 да $ 693.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024