Праект «Інклюзіўны барыста» з 27 чэрвеня пачаў навучальны курс у Гродне. Чацвёра маладых людзей з інваліднасцю атрымаюць прафесійны досвед і магчымасць знайсці працу. Навучанне праходзіць у кавярні «Наша кава».

Бліжэйшымі днямі наведвальнікі могуць назіраць за навучаннем барыста, а ў пятніцу 29 чэрвеня, на выпускным курса, пакаштаваць прыгатаваныя інклюзіўнымі барыста напоі.

Навучанне ў рэальных умовах

Навучанне адразу на працоўным месцы, у рэальных умовах, нават падзадорвае да асваення прафесіі, мяркуе барыста Мікіта Месяц:

«Людзі адразу патрапілі ў працоўную атмасферу, адчулі і ўбачылі, як жыве кавярня. Так вучыцца лепш, чым у закрытым класе ў адрыве ад жыцця. Мяркуючы па водгуках нашых наведвальнікаў, праект будзе паспяховым. Усе распытваюць, цікавяцца і вельмі пазітыўна рэагуюць на інклюзіўных барыста».

Каву ад інклюзіўных барыста можна пакаштаваць у Гродне

Супрацоўнікі кавярні на гэты час стануць інструктарамі і памочнікамі пачаткоўцаў. «У кожнага з працуючых у нас барыста ёсць уласны досвед навучання. Тым, хто прыходзіў сюды працаваць, мы таксама дапамагалі асвоіць прафесійнае майстэрства на працоўным месцы», — расказвае Мікіта.

Каву ад інклюзіўных барыста можна пакаштаваць у Гродне

«Для мяне асабіста праект даў вельмі цікавы досвед. Лекцыя Максіма Яшына — гэта магчымасць асвяжыць і абнавіць свае веды. Думаю, што ўсё атрымаецца добра. Мы дапамаглі прыстасаваць працоўныя месцы пад патрэбы інклюзіўных барыста і падтрымаем іх. Такія людзі таксама маюць права на цікавую працу. Прафесія барыста можа ім падыйсці».

Каву ад інклюзіўных барыста можна пакаштаваць у Гродне

Не для таго, каб з’явілася новае хобі

Кіраўнік і аўтар праекта Саша Аўдзевіч, вазочнік з Ліды, распавёў, што гродзенская школа інклюзіўных барыста ўжо чацвёртая. Праект стартаваў у Лідзе на пачатку красавіка. Пазней школы прайшлі ў Шчучыне і Смаргоні. Наперадзе — яшчэ 6 гарадоў Гродзеншчыны. За гэты час каманда праекта таксама добра «пракачала» свае магчымасці.

Каву ад інклюзіўных барыста можна пакаштаваць у Гродне

«Мы навучыліся адаптоўваць прастору кавярняў для інклюзіўных барыста і эфектыўна камунікаваць з людзьмі. Мы сталі больш патрабавальна падыходзіць да адбору прэтэндэнтаў, каб даць магчымасць прайсці навучанне самым матываваным, хто насамрэч хоча паспрабаваць сябе ў працы. Гэта не для таго, каб у чалавека з’явілася новае хобі. Хочам, каб школа паспрыяла не толькі павышэнню культуры спажывання кавы, але і далейшаму працаўладкаванню навучэнцаў. Каб інклюзіўныя барыста маглі самастойна зарабляць грошы і радавацца жыццю».

Па словах Аўдзевіча, адна з навучэнак першай школы, Наташа Астаніна, ужо знайшла працу ў новай кавярні ў Лідзе.

[irp posts="56 750″ name="Барыста на інвалідным вазку? Лёгка! У Лідзе адбыўся першы выпуск школы інклюзіўнага барыста"]

Адчуць смак кавы і асалоду жыцця

Гродзенскія інклюзіўныя барыста актыўна ўключыліся ў навучанне. Максім Аўрамчыкаў зараз студэнт і жыве ў інтэрнаце. «Можна нават арганізаваць тут бізнес. Чаму б не прапанаваць суседзям добрую каву? Трэба падумаць пра сваю нішу на рынку. Гэта можа быць магчымасцю заробку».

Каву ад інклюзіўных барыста можна пакаштаваць у Гродне

Лекцыя пра гатаванне кавы таксама зрабіла на Максіма ўражанне. «Нам расказалі, што каву можна запарваць не толькі вадой, а напрыклад, морсам. Прыду дадому — адразу паспрабую так зрабіць. Цікава, які атрымаецца смак».

Аксана Якуцэвіч расказала, што ад самага пачатку праекта сачыла за ім ў інтэрнэце і чакала прыезда школы ў Гродна. «Мне падабаецца водар кавы, працэдура яе прыгатавання і антураж кавярні. Я рэдка п’ю каву, але мне падабаецца яе гатаваць. Прафесія барыста якраз дае такую магчымасць».

Каву ад інклюзіўных барыста можна пакаштаваць у Гродне

Што да перашкодаў, то іх Аксана проста не бачыць. «Ніякай няёмкасці ад таго, што я у кавярні на вазку няма. І людзі навокал таксама нармальна нас тут ўспрымаюць. А да ўвагі ў наш бок мы прызвычаіліся пасля ўдзелу ў модным шоў. Зараз гэта не бянтэжыць, унутраны бар’ер пераадолены.

[irp posts="52 609″ name=""Яны сапсуюць свята" ці «У гэтым адзенні людзі»? Мадэлі з інваліднасцю ўпершыню ў Беларусі паўдзельнічалі ў модным шоў"]

Правільны бізнес натхняе

Для кіраўніка кампаніі 9bar Максіма Яшына, каторы вядзе навучанне барыста, школа стала яшчэ і магчымасцю спаўнення ўласнай мары. «У мяне заўжды было адчуванне, што быць настаўнікам — гэта мае прызванне. Але жыццё такое, што трэба зарабляць грошы і я дастаткова рана сышоў у бізнес. А жаданне быць выкладчыкам засталося. Таму для мяне праект гэта яшчэ і магчымасць здзейсніць сваю даўнюю мару і пачаць выкладаць, пры гэтым выконваючы важную для грамадства справу.»

Каву ад інклюзіўных барыста можна пакаштаваць у Гродне

Чыннік карыснасці для ўсіх, меркаваннем Яшына, вельмі важны ў бізнес-праекце. «Бізнес — гэта не толькі пра тое, як зарабіць грошы. Гэта пра тое, як вырасціць будучыню, як у яе інвеставаць. Правільны бізнес натхняе людзей рабіць тое, што яны робяць. Бо калі няма натхнення, то справа вельмі хутка скончыцца».


Школа «Інклюзіўны барыста» праводзіцца ў рамках праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць «, які фінансуецца Еўразвязам і сафінансуецца DVV International.