«Хачу быць ілюстратарам». 9-гадовы гродзенец здзіўляе ўсіх сваімі стыльнымі малюнкамі

Пакой 9-гадовага Вані Глумакова з Гродна падобны да карціннай галерэі. На кожнай сцяне вісяць яго яркія работы. Усяго такіх малюнкаў каля сотні - на іх выдуманыя мульцяшныя героі з вялікімі вачыма. Гродзенец нават думае выпусціць свой камерцыйны каталог.

Маляваннем хлапчук захапіўся ў шэсць гадоў.

«Усё пачалося каля трох гадоў таму, калі я заўважыў у суседкі маркеры, — распавядае Ваня. — Зацікавіўся і папрасіў у бацькоў такія ж. Калі першы раз паспрабаваў імі маляваць — мяне сур’ёзна зацягнула. Вось мне ўжо амаль 10 гадоў і да гэтага часу малюю. Я зразумеў, што хачу гэтага рабіць. Гэта маё».

Відэа: Доктор Вербель

Ваня сам прыдумляе герояў. Яго натхняе рок-музыка і творы вядомых мастакоў. Фаварытаў няма, у кожнага бярэ патроху.

«Я не вучыўся ў школе маляваць, неяк сам усё засвоіў і прыдумаў сабе стыль. Усе мае персанажы выдуманыя, як і іх гісторыі. Усё, што мне прыходзіць у галаву, тое і малюю. Ёсць у мяне адзін прыдуманы герой і яго клічуць Біл, ён жыве ў Англіі».

Пакуль Ваня малюе дзеля ўласнага задавальнення, робіць гэта ў вольны ад вучобы час. Часам праводзіць у інстаграме конкурсы на скетчы, тады прыходзіцца маляваць сяброў і знаёмых.

Юны гродзенец плануе летам запусціць камерцыйны каталог сваіх малюнкаў, якія можна было б пераносіць на кубкі, майкі, плакаты, сцікеры і г. д. Яго ідэю дапаможа рэалізаваць мама Лана, якая працуе ў адным з рэкламных агенцтваў горада.

«Мы абмеркавалі з Ванем гэты праект, галоўнае каб у яго ўсё атрымлівалася, — кажа мама Лана. — Гэта будзе які-небудзь каталог, мы прапрацоўваем гэтае пытанне. А наогул, мне здаецца, Ванька ў нас заўсёды маляваў, але асабліва ўсіх уразіў, калі мы з ім пайшлі на арт-вечар Red Art. Было гэта недзе чатыры гады таму. Малявалі мы тады Манэ. Ваня быў першым дзіцём, якое прыйшло на гэтыя вечары. Ён стаў маляваць і ўсім спадабалася. Тады мы і заўважылі яго патэнцыял. З тых часоў ён малюе. Спачатку на паперы, потым на планшэце».

На 10 гадоў Ваня папрасіў у бацькоў сцілус для планшэта. Хлопчык кажа, што тата спачатку не ўспрымаў усур’ёз яго творчасць, але пасля змірыўся.

«Тата хоча, каб я стаў бізнесменам або банкірам, але нядаўна я зразумеў, што хачу быць ілюстратарам. Пакуль вучуся ў школе, буду асвойваць гэтую прафесію, а там будзе бачна», — дадаў Ваня.







Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024