«Рэцэпт так і не знайшлі». Як сям’я Каласковых прадавала марозіва ў 1930−40 гадах у Гродне

У міжнародны дзень эскімо, 24 студзеня, мы расказваем гісторыю гродзенскай сям'і Каласковых, якая рабіла марозіва ў 1930-я і 1940-я гады. У нашчадкаў захаваліся ўнікальныя фатаграфіі, якімі яны падзяліліся з намі.

У міжваенны час Каласковы жылі на вуліцы Пшэдмейскай, 31 (сёння вуліца Прыгарадная),
у так званай Новай калоніі для рабочых. Каласковы жывуць там і сёння. Глава сямейства Марыя некалькі месяцаў таму разбірала старыя рэчы і ўбачыла фатаграфіі свайго свёкра Рыгора. Тады яна і ўспомніла яго гісторыю.

«Каласковы пачалі рабіць марозіва яшчэ „за польскім часам“, — распавядае Марыя. — Гэта быў сямейны бізнес, рабілі ўсё каля свайго дома ў лядоўні, так называлі склеп. Вакол слоікаў з марозівам ставілі лёд. Запасіліся ім яшчэ з вясны. Вялізныя груды лёду зімой пілавалі на Нёмане і везлі ў лядоўня. Побач рабілі марозіва, розных відаў і розных формаў. Мой свекр Рыгор прадаваў гатовы прадукт у горадзе, а яго бацька Ісай нарыхтоўваў усё дома».

Рыгор Каласкоў са сваім вазком з марозівам у цэнтры Гродна, 1930-я гг.
Рыгор Каласкоў (злева) шпацыруе па цэнтры Гродна, 1930-я гг.

На марозіве добра зараблялі

Гатовае марозіва Каласковы прадавалі ў цэнтры Гродна. Выязджалі са сваёй вуліцы на Падольную, ехалі праз Ерусалімскую (Антонава) і Брыгіцкую (Карла Маркса). Стаялі на плошчы Баторыя (суч. Савецкая).

«Сям'я вельмі добра зарабляла на марозіве. Свякроў распавядала, што дзякуючы добраму заробку скуплялі золата і захоўвалі ў трохлітровым слоіку, потым яго закапалі, але ў будучыні так і не знайшлі. Шмат грошай прагульваў Рыгор, любіў добра адпачыць у рэстаранах. А дом прыстойны Каласковы так і не паспелі пабудаваць».

Продаж марожанага ў перыяд з 1939 па 1941 гг., калі ў Гродне былі так званыя «першыя саветы»

Сямейны рэцэпт марожанага пакуль не знайшлі

Каласковы прадавалі марозіва пры паляках і першых саветах. Падчас вайны сямейным бізнесам займацца было нельга. А пасля вызвалення прыватны бізнес у Гродне быў забаронены.

«Так і перасталі Каласковы рабіць марозіва. Свёкр Рыгор палаяўся з бацькам і пайшоў працаваць на мясакамбінат, там працаваў да самай пенсіі. Марозіва Каласковы так больш і не рабілі, а ўсе сакрэты і рэцэпты сышлі разам з бацькам Рыгора Ісаем на той свет. Некалькі гадоў таму я разбірала лядоўню каля дома, там было шмат розных рондаляў, патэльняў і прыстасаванняў, але ўсё выкінула. Цяпер шкадую аб гэтым, магла і ў музей перадаць. Можа калі-небудзь на гарышчы нашага дома і знойдуцца нейкія небудзь дзённікі з рэцэптамі марожанага Каласковых, тады мы паспрабуем адрадзіць у хатніх умовах сямейную справу».

Чытайце таксама: «Весь город знал Оленских». История гродненской семьи, которая делала булочки

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025