Людзі і справы

Хутка, нядорага, без праблем: як iспанская сям’я наведала Гродна без візы

Сям’я Віянуэва Лёп з іспанскага горада Альканіз сталі аднымі з першых замежных турыстаў, якія наведалі Гродна без візы. Як толькі правілы бязвізавага ўезду ўступілі ў сілу, іспанцы адразу ж вырашылі прыехаць да свайго беларускага сябра Арцёма, каб бліжэй пазнаёміцца з таямнічай краінай і яе культурай.

Замест двух месяцаў - суткі

Галоўным ініцыятарам паездкі стаў лідчанін Арцём Ткачук, якога жонка родам з Гродна. Менавіта Арцём займаўся афармленнем паездкi для сваіх іспанскіх сяброў.

«Яны прыехалі ў Беларусь толькі дзеля маёй сям'і. Напрыклад, Гiерма ўжо пяты раз у Гродне, а вось яго бацькі з-за віз не маглі прыехаць раней, і вось сёлета прыехалі ўпершыню», — кажа Арцём. Ён напісаў Гiерма, што ўступае ў сілу закон аб бязвізавым рэжыме, і разам яны вырашылі арганiзаваць паездку для сям’i іспанца.

Гіерма і яго маці Марына
«Іспанцы выслалі мне сканы сваіх пашпартоў, я іх даслаў іх у гродзенскае турагенцтва. Нашым сябрам заставалася зрабіць страхоўку, атрцымаць QR-код, набыць квіткі і прыязджаць. Калі раней на гэтыя працэдуры сыходзіла два месяцы, то цяпер можна зрабіць усё за суткі», -кажа Арцём.

Раней, каб зрабіць візу, іспанцам трэба было ехаць у Парыж, бо ў іх краіне прадстаўніцтва Беларусі пакуль няма. Гэта займала шмат часу, таму мала хто займаўся такімі візамі. Замежнікі не любяць, калі трэба кудысьці высылаць свае дакументы, плаціць пасярэднікам і г. д. А цяпер трэба толькі выслаць сканы сваіх дакументаў - і можна спакойна ехаць.

Арцём Ткачук з жонкай і дзіцём і іх госці з Іспаніі

Праблем на мяжы не было

Арцём да апошняга моманту не верыў, што яго іспанскія сябры здолеюць без візы наведаць Гродна. Але гэта здарылася.

«Мы прыехалі ў Гродна, бо маем тут сяброў, — кажа Гіерма. — Я заканчваю вучобу ў Польшчы і падумаў, што лепш зараз з’ездзіць у Гродна, чым потым ляцець з Іспаніі. Бацькі прыляцелі да мяне ў Польшчу, а пасля мы ўсе разам адправіліся ў Гродна.

Бацькі Гіерма
Мы 45 хвілін праходзілі беларускую мяжу. Дзіўна, але памежнік на англійскай мове спытаў, чаму мы не маем візу, а мы яму паказалі дакумент, што ўязджаем у Беларусь па новым бязвізавым заканадаўстве. Пасля памежнік спытаў пра мэту паездкі, як доўга мы будзем на тэрыторыі краіны, дзе будзем начаваць, спытаў пра наяўнасць грошай, а пасля ўзяў пашпарты і пайшоў.

Я не першы раз перасякаў мяжу і ведаю, што нам павінны былі вярнуць пашпарты, але гэта не зрабiлi. Толькі калі аўтобус пад’ехаў да шлагбаўма, мы паведамілі кіроўцы, што ў нас няма пашпартоў, ён хутка пабег і забраў. Я не лiчу што гэта праблема, проста нейкае недаразуменне. Можна сказаць, што праблем на мяжы не ўзнікла", — распавядае Гiерма.

Хлопец адзначае, што пасля таго, як Беларусь адкрыла мяжу, сюды паедуць замежнікі, бо для многіх гэтая краіна ў цэнтры Еўропы з’яўляецца зусім невядомай.

«Раней візу даводзілася рабіць два месяцы, а за гэты час планы маглі сур’ёзна змяніцца. Цяпер усё значна зручней. Цягам дня можна вырашыць пытанне і гэта вельмі добра і зручна. Можна прыязджаць у Гродна на выходныя. Я буду выстаўляць фатаграфіі ў сацыяльныя сеткі і буду сачыць, за тым, што будуць пісаць мае сябры, а камусьцi буду раіць як паехаць у Беларусь».

«Важна, каб беларусы пачалі рэкламаваць сваю краіну»

Калі Гiерма да ўсходнееўрапейскага надвор’я прывык, то вось яго бацькі яшчэ некалькі сутак таму хадзілі ў майках у сонечнай Іспаніі, таму ім у Беларусі было холадна.

«Нам вельмі прыемна быць першымі далёкімі замежнікамі, якія прыехалі ў Беларусь без візы. Будзем распавядаць у Іспаніі пра свае падарожжы. Нам было вельмі проста заехаць у Беларусь, без усялякіх праблем. Яшчэ некалькi гадоў таму, калі ў нас жыў Арцём, мы завялі скарбонку і сказалі, што будзем збіраць грошы на паездку ў Беларусь. Шчыра, я не верыла, што калі-небудзь мы трапім у гэтую краіну, але, як аказалася, скарбонку прыйшлося разбіваць.

Вядома, я ўяўляла гэтую краіну з менш яркімі фарбамі, а тут столькі святла, ёсць колеры, і ёсць на што паглядзець. Раней мы прадстаўлялі Беларусь інакш, а як прыехалі, то паглядзелі - цікавая краіна. Будзем распавядаць пра яе край нашым суайчыннікам.

Вашай краiне трэба выходзіць на новы рынак і заяўляць пра сябе. Напрыклад, калі прыйдзеш у турагенцтва ў Іспаніі і захочаш замовіць тур у Беларусь, то многія не змогуць дапамагчы, бо ніколі не звязваліся з гэтай краінай. Важна, каб цяпер беларусы пачалі рэкламаваць сваю краіну", — распавяла Марына, мама Гiерма.


Паслуга турфірмы 50 рублёў, дарога з Icпанii 100 еўра, але можна ўcё зрабiць танней

Iспанская сям’я адзначыла, што калі прыязджаеш у Беларусь, то лепш мець знаёмых ці сяброў, бо можна заблытацца з дарожнымі знакамі і мовай. Да іх быў прымацаваны экскурсавод, які правёў ім экскурсію па горадзе і раздаў турыстычныя буклеты з білетам у Музей гісторыі рэлігіі. Ад паслуг турфірмы ў плане правядзення экскурсій можна адмаўляцца. Агулам паслуга турфірмы абышлася іспанцам у 50 рублёў на чалавека.

Дарога ад самой Іспаніі каштавала 100 еўра. Госці адзначылі, што было б добра, калі б бюджэтна можна было б даляцець на самалёце да Беластока або Мінска. Сталіца Беларусі не ўваходзіць у бязвізавую зону, таму замежнікам прыйшлося ляцець да Варшавы, а потым дабірацца наземным транспартам. Пры гэтым варыянт цягніка Кракаў-Гродна не пасуе — так без візы пераходзіць мяжу нельга.

Загадзя трэба вырашыць пытанне з жыллём. Іспанцам дапамог Арцём.

У турфірме, якая займалася сям’ёй Віянуэва Лёп, распавялі, што сайт, на якім замежнікі могуць зарэгістравацца, абнаўляецца чатыры разы ў дзень. Зараз турыст можа запоўніць заяўку на сайце з самай раніцы, а ўжо да вечара быць на мяжы. Цягам дня туды павінны прыйсці апавяшчэнне аб гэтых іншаземцах.

Бязвізавым уездам цікавяцца многія, як замежнікі, так і самі беларусы, якія хочуць запрасіць у Гродна сваіх сяброў ці сваякоў. Калі ж абласны цэнтр карыстаецца попытам у турыстаў, то вось Аўгустоўскі канал пакуль што не такi папулярны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024