«За атрыманыя сродкі аплацім штрафы». Мастак намаляваў пікет у Гродне і гатовы прадаць малюнак

Гродзенскі мастак Юзаф Ярвель 31 траўня маляваў масавы пікет на Савецкай плошчы ў Гродне. Сотні гараджан стаялі ў чарзе, каб паставіць подпісы за патэнцыйных кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі. Свой скетч мастак гатовы прадаць, каб дапамагчы затрыманым.

Юзаф маляваў некалькі гадзін: спачатку контуры ручкай, потым дадаў колеру тушшу. Ён кажа, што не планаваў гэтага, але прайсці міма плошчы проста не змог.

«Сёння мы назіраем гістарычную падзею, — кажа Юзаф. — Гродзенцы робяць свой выбар і таму я, як мастак, вырашыў захаваць гэты момант. Я не хачу расказваць пра сябе і сваё стаўленне да палітычных падзеяў у краіне. Мая справа маляваць. Але я ведаю, што зараз адбываецца ў Беларусі, таму гатовы прадаць карціну і за атрыманыя сродкі дапамагчы палітычным вязням».

Працу можна ўбачыць у «Адметнасці»

Малюнак Юзаф перадаў у краму «Адметнасць» на Кірава, 3. Уладальнік крамы Сяргей Верамеенка кажа, што ў іх ужо пачынаецца збор сродкаў на дапамогу затрыманым.

«Сёння ў нас любы ахвочы можа ахвяраваць сродкі для рэпрэсаваных у Гродне. Усе яны пойдуць на адвакатаў, перадачы і іншае.
Зараз мы шукаем кантакты родных і блізкіх Яўгена Разнічэнкі, якога затрымалі ўначы 30 траўня. Яго могуць зрабіць галоўным абвінавачаным. Просім звяртацца да нас», — распавёў Сяргей Верамеенка.

Таксама ўладальнік крамы адзначыў, што любая інфармацыя, якая тычыцца правакацыйных падзей 29 траўня на Савецкай плошчы,
будзе карысная для дапамогі затрыманым.

Яўген Разнічэнка пасля затрымання

Што адбылося ў Гродне ў дзень візіта Ціханоўскага?

У Гродне затрымалі палітычных актывістаў. Увечары 29 траўня на пікеце падчас збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую адбыўся інцыдэнт, у выніку якога блогера Сяргея Ціханоўскага і некаторых яго прыхільнікаў затрымала міліцыя. Сярод затрыманых — сябра ініцыятыўнай групы Дзмітрый Фурманаў. Удзельніцу верагоднай правакацыі супраць Ціханоўскага апазналі ў сацсетках.

Затрыманні працягнуліся на наступны дзень. 30 траўня затрымалі актывіста Мікалая Саляніка, які днём раней вёў перамовы з кіраўніцтвам міліцыі і спрабаваў даведацца, за што быў затрыманы і дзе знаходзіцца Ціханоўскі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» склаў спіс затрыманых у Гродне. Частку з іх перавезлі ў Мінск.

Гэта не спыніла ініцыятыўную групу Ціханоўскай. Афіцыйна было заяўлена, што падчас інцыдэнту пацярпеў міліцыянт. Узбуджаная крымінальная справа па факце гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Нягледзячы на ​​гэта, на наступныя дні да пікету Святланы Ціханоўскай выстраіліся чэргі — людзі стаялі, каб аддаць подпіс, нават пад дажджом.

Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага і іншых затрыманых у Гродне палітычнымі вязьнямі.

У выніку пад удар патрапілі і выпадковыя людзі. Увечары 29 траўня ў сацсетках пачалося цкаванне выпадковага чалавека, якога прынялі за супрацоўніка органаў у цывільным, які ўдзельнічаў у затрыманні ў Гродне. У дзяржаўных СМІ з другога боку пачалося цкаванне 81-гадовай пенсіянеркі Галіны Філіпаўны, якая падчас стрыму з Савецкай плошчы выказалася супраць Лукашэнкі і ў падтрымку Ціханоўскіх. Пенсіянерку Станіславу Дамшэль, якая 29 траўня таксама была на Савецкай, абвінавацілі ў дробным хуліганстве, але яна не пусціла міліцыю да сябе дадому. Выпадковыя людзі былі і сярод затрыманых на плошчы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025