Амаль тыдзень праходзіць вялікае даследаванне аўдыторыі Hrodna.life і мы маем першыя прамежкавыя вынікі! Чытайце, што пра сябе, горад і наш сайт кажуць рэспандэнты. Не згодныя з вынікамі? Запаўняйце анкету, калі яшчэ гэтага не зрабілі, і змяніце вынікі!
Анкетаванне чытачоў будзе праходзіць яшчэ тыдзень. Абавязкова паўдзельнічайце, калі яшчэ не. Мы будзем вам удзячныя!
Дык што там з вынікамі?
У 20% нашых чытачоў, калі верыць адказам, няма адпачынкаў. А амаль 22% сёлетні адпачынак правялі на моры. А ты да каго далучышся? Запаўняй анкету!
Толькі 13% апытаных чытачоў HL выкарыстоўвае як асноўны транспарт ровар! Грамадскім транспартам карыстаюцца больш, як і аўто. Хочаш змяніць гэтую лічбу? Паўдзельнічай, запоўні нашую анкету і паўплывай не толькі на рэпрэзентацыю раварыстаў, але і на будучыню Hrodna.life!
Чытачоў Hrodna.life вельмі цікавіць гісторыя і грамадская актыўнасць. І вельмі мала — спорт і эканоміка. Хочаш больш навін на іншую тэму? Паўдзельнічай у даследаванні і выкажы сваю думку!
Чытачы Hrodna.life вельмі хочуць бачыць на сайце больш аўтарскіх калонак, інтэрв'ю і расследаванняў. І зусім не цікавяцца відэа, інфаграфікай, апытанкамі і тэстамі! Не згодны (ая)? Выкажы сваю думку!
Амаль усе апытаныя чытачы Hrodna.life чытаюць паралельна ТУТ.БАЙ і вельмі мала з іх чытаюць Onliner. Не згодны (ая) з такімі вынікамі? Паўдзельнічай у даследаванні!
Што бесіць, чаго ад нас хочуць і ці гатовыя плаціць?
Нашых чытачоў бесяць у горадзе: будынак аўтавакзалу, пластыкавае сэрца ў парку Жылібера, дрэнная музыка і шашлыкі на святах, адключэнні гарачай вады, агульная правінцыйнасць, вынішчэнне зелені, рэканструкцыя замка, Ленін на плошчы і савецкія назвы вуліц, кепскія дарогі, зашмат кавярняў і замала бараў - усяго не пералічыць! Хочаш дадаць штосьці ад сябе? Запоўні анкету!
Нашыя чытачы просяць нас арганізаваць у горадзе шмат івэнтаў: беларускамоўны караоке-батл, сустрэчу з Алексіевіч, дзень Губерта, піўны фэст і нават БНР102! А адзін нават папрасіў, каб з’явіўся раман Віктара Марціновіча, у якім гродзенец ратуе свет! А арганізацыю чаго ты б даверыў(ла) Hrodna.life? Паўдзельнічай у даследаванні і выкажы сваю думку!
33% апытаных гатовыя плаціць па 5 рублёў у месяц на падтрымку дзейнасці Hrodna.life, пры гэтым 17% наогул не гатовыя даваць ані капейкі! А ты за што: грошы ад чытачоў ці ад рэкламы? Выкажыся!
13% чытачоў гатовыя інакш дапамагаць нам: падарыць мэблю, камп’ютар, тэлефон, пачак кавы ці кружэлку для грамафона — у залежнасці ад іх фінансавага становішча. А на што ты гатовы (ая) дзеля Hrodna.life? Адкажы на пытанні!
Навошта гэта ўсё ведаць рэдакцыі?
Мы хочам развівацца і быць як мага бліжэй сваёй аўдыторыі, яе патрабаванняў і чаканняў. Хочам як мага лепш працаваць для вас і нашага горада, зразумець куды нам рухацца далей. Без вас гэта будзе проста немагчыма!
Мы склалі анкету, каб больш даведацца пра вас і пра тое, чым вы жывеце, што чытаеце і чаго чакаеце ад нас. Яе важна запаўняць удумліва. На гэта павінна хапіць 15−20 хвілін.